Розніца паміж версіямі «Вуліца Кірава (Віцебск)»

дапаўненне
др (→‎Літаратура: clean up using AWB)
(дапаўненне)
{{значэнні|Вуліца Кірава}}
'''Вуліца Кірава''' — адна з асноўных магістраляў [[Віцебск]]а. Размешчана ў Чыгуначным раёне горада. Праходзіць ад чыгуначнага вакзала на [[Прывакзальная плошча, Віцебск|Прывакзальнай плошчы]] да [[Кіраўскі мост|Кіраўскага моста]]. Даўжыня вуліцы 650 метраў, шырыня - 64,5 м. На сваім працягу перасякае [[вуліца Дзімітрава, Віцебск|вуліцы Дзімітрава]], [[вуліца Камсамольская, Віцебск|Камсамольскую]], [[вуліца Ільінскага, Віцебск|Ільінскага]].
 
== Архітэктура ==
Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары В. Гусеў (кіраўнік), Л. Данілава, В. Данілаў). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада.
 
Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната электратэхнікума сувязі (цяпер каледж). Яны адыгрываюць важную ролю ў сілуэце горада. У забудове пераважаюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі, рэстаранам, і іншымі прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання на першых паверхах. Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове надаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.), адзіны характар азелянення. Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы. Пры будаўніцтве жылых дамоў выкарыстаны 2- і 3-кватэрныя секцыі.
 
== Літаратура ==
* Воінаў, А.А. Ансамбль вуліцы Кірава / А.А. Воінаў, В.Б. Караткевіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 47.
{{ГККРБ|213Г000038}}
* Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
 
{{ГККРБ|213Г000038}}
[[Катэгорыя:Вуліцы Віцебска]]
 
{{Славутасці Віцебска}}
[[Катэгорыя:Вуліцы Віцебска]]
62 202

праўкі