|
|
Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары В. Гусеў (кіраўнік), Л. Данілава, В. Данілаў). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада.
Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната электратэхнікума[[Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі|Віцебскага (цяперфіліяла каледж)Вышэйшага каледжа сувязі]]. Яны адыгрываюць важную ролю ў сілуэце горада. У забудове пераважаюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі, рэстаранам, і іншымі прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання на першых паверхах. Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове надаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.), адзіны характар азелянення. Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы. Пры будаўніцтве жылых дамоў выкарыстаны 2- і 3-кватэрныя секцыі.
== Літаратура ==
|