Юрый Сямёнавіч Бушлякоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Юрый (Юрась) Бушлякоў''' ({{ДН|29|5|1974}}, [[Мінск]] — {{ДС|4|6|1974}}<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/25007092.html Ня стала Юрася Бушлякова] — svaboda.org, 04 чэрвеня 2013.</ref> , Мінск) — беларускі мовазнавец, журналіст і перакладчык.
 
Скончыў школу з залатым медалём, філалагічны факультэт [[БДУ]] з чырвоным дыпломам, аспірантуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю (2003) на тэму ''«Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)»''. Працаваў выкладчыкам на кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Мінску, Карлавым універсітэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на мінскім радыё «101,2» (1995—1996), у штотыднёвіку «Наша ніва» (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам радыё «Рацыя» (1999—2002), з 1996 года (праграма «Новае пакаленне выбірае») з перапынкамі супрацоўнічаў з «Радыё Свабода», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўлення. Меў сына.