Вяночны двор: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Вяночны двор''' — тып забудовы сялянскага двара, які характарызаваўся замкнутасцю двара будынкамі, жылымі і гаспадарчымі, з усіх або амаль з усіх бакоў. Адзін з 2 асноўных тыпаў забудовы сялянскага двара Беларусі ({{таксама}}: [[Пагонны двор]]). Быў больш уласцівы для старэйшых, невялікіх, бессістэмных паселішчаў, бо меў лепшыя абаронныя якасці. У найбольш ранніх тыпах вянкоў хаты стаялі ў глыбіні двара, а падвор'е абносілася гаспадарчымі пабудовамі. У далейшым адбывалася перамяшчэнне хаты і [[клець|клеці]] ў бок вуліцы.
 
У старажытнасці такія двары фарміраваліся на значнай тэрыторыі [[славяне|славянскага]] этнагенезу, у [[Карпаты|Карпатах]], [[Валынь|Валыні]], на поўдні [[Расія|Расіі]]. У Беларусі рысы вянковай забудовы пачалі фарміравацца ў жалезным веку (гарадзішча зарубінцаў 3—2 ст. да н.э. каля [[Вёска Чаплін|в. [[Чаплін]] ўу [[Лоеўскі раён|Лоеўскім раёне]]). У сярэднявеччы былі асабліва распаўсюджаны ў [[Паазер'е|Паазер'і]] і [[Падняпроўе|Падняпроўі]], пасля зямельнай рэформы 16 ст. пачалі выцясняцца пагоннымі, больш рацыянальнымі ў землекарыстанні. Вяночны двор існаваў у шэрагу варыянтаў і пераходных форм на шляху эвалюцыйнага збліжэння з пагонным дваром. Вынікам эвалюцыі каля пал. 19 ст. і новым пераважным тыпам стаў [[двор з незвязанымі пабудовамі]].
 
== Літаратура ==