Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 13:
У 1940—1941 гадах Швецыя цярпела моцны ціск з боку Германіі і была вымушана ісці на зневажальныя ўступкі. Чым яны былі выкліканы — страхам перад нападам, бо абарона краіны была моцна аслаблена акупацыяй Даніі і Нарвегіі, ці тым, што пэўныя кругі шведскага грамадства імкнуліся да збліжэння з Германіяй, — выявіць нялёгка. І першая і другая прычына мелі месца, пры прыняцці рашэнняў на ўрадавым узроўні. Таксама мела месца і жаданне прадставіць, што адносіны паміж Швецыяй і Германіяй развіваюцца добра, на той выпадак, калі немцы перамогуць у вайне. Палітыка ўступак Швецыі падчас Другой сусветнай вайны з'яўляецца адной з самых вострых і дыскусійных тэм у шведскай гісторыі XX ст.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=244, 256;}}
Пад уражаннем ад нямецкіх перамог на кантыненце (акупацыя Францыі менш чым за шэсць тыдняў), 18 чэрвеня 1940 года шведскі ўрад задаволіў патрабаванне Германіі аб перавозцы нямецкіх салдатаў-адпускнікоў па шведскай чыгунцы. Пазней урад згадзіўся і на адпраўку нямецкіх рэзервістаў у Нарвегію. Гэты, г. зв. «адпускны транспарт» дзейнічаў з ліпеня 1940 года да жніўня 1943 года.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=250, 256;}}
Таксама шведскі ўрад згадзіўся прапусціць праз сваю тэрыторыю па шведскай чыгунцы цалкам узброеную нямецкую дывізію (каля 18 тыс. чалавек) з Нарвегіі ў Фінляндыю. Гэта было простым парушэннем нейтралітэту, пра які Швецыя абвясціла напачатку войны 1 верасня 1939 года. Рашэнню папярэднічала вострая дыскусія, галоўным чынам у сацыял-дэмакратычнай групе [[Рыксдаг]]у. Спасылаючыся на пагрозу караля Густава V зрачыся стальца і на магчымы раскол кааліцыйнага ўраду, калі не будуць выкананы патрабаванні немцаў, П. А. Хансан здолеў сабраць групу, якая для захавання адзінства падтрымала рашэнне ўрада.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=249, 256;}}
|