Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17:
Таксама шведскі ўрад згадзіўся прапусціць праз сваю тэрыторыю па шведскай чыгунцы цалкам узброеную нямецкую дывізію (каля 18 тыс. чалавек) з Нарвегіі ў Фінляндыю. Гэта было простым парушэннем нейтралітэту, пра які Швецыя абвясціла напачатку войны 1 верасня 1939 года. Рашэнню папярэднічала вострая дыскусія, галоўным чынам у сацыял-дэмакратычнай групе [[Рыксдаг]]у. Спасылаючыся на пагрозу караля Густава V зрачыся стальца і на магчымы раскол кааліцыйнага ўраду, калі не будуць выкананы патрабаванні немцаў, П. А. Хансан здолеў сабраць групу, якая для захавання адзінства падтрымала рашэнне ўрада.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=249, 256;}}
 
У сваёй знешняй палітыцы Швецыя імкнулася прыстасавацца да новых суадносін сіл у Еўропе. Шведскі ўрад заклікаў шведскую прэсу быць асцярожнай у сваіх ацэнках падзей у свеце, каб не пагоршыць адносіны з Германіяй. Большая частка СМІ разумела праблемы і трымалася правіл строгай самацэнзуры, але некаторыя газеты адмовіліся ад гэтага і публікавалі антынацысцкія матэрыялы. Найболей вядомымі ў гэтым сэнсе былі «[[Гётэбаргс хандэльс ош сёфартстыднінг]]», якая якую выдаваў [[Торгню Сегерстэт]], і штотыднёвік «[[Тротэ Альт]]», які выдаваў пісьменнік, сацыял-дэмакрат [[Турэ Нерман]]. Свабодная прэса цярпела сістэматычны ціск. Выданні з матэрыяламі, якія маглі выклікаць раздражненне немцаў, канфіскоўваліся і знішчаліся або на іх транспарціроўку накладалася забарона. Апошняя мера азначала, што газеты нельга было перавозіць па шведскай чыгунцы, т.б. стварала цяжкасці з распаўсюджаннем. Выдаўцы гэтых выданняў прыцягваліся да адказнасці. Галоўнай мэтай гэтых мерапрыемстваў было стрымліванне антынацысцкіх настрояў. Гэта палітыка дасягнула піку ў сакавіку 1942 года, калі не меней 17 газет было канфіскавана з-за змешчаных там артыкулаў пра катаванні немцамі членаў нарвежскага Супраціву. У 1943 годзе, калі немцы пачалі цярпець паражэнні, канфіскацыя газет спынілася. Абмежаванне свабоды слова падвяргалася моцнай крытыцы, пасля вайны, у 1949 годзе, паводле новага заканадаўства пра свабоду друку, палажэнні пра свабоду выказванняў былі ўзмоцнены. Аднак частка насельніцтва хацела збліжэння Швецыі з Германіяй, бо думала, што апошняя пераможа ў вайне. Саступкі, якія рабіліся немцам, разглядаліся імі як натуральнае прыладжванне пад будучага пераможцу. Лік нацыстаў у Швецыі быў невялікі, але ў перыяд перамог Германіі ў краіне існавала дружалюбнае ў адносінах да яе плынь грамадства. Аднак, гвалт, які чынілі немцы ў Даніі і Нарвегіі, рабіў гэтыя настроі не папулярнымі і яны іх не афішыравалі.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=249-250, 257;}}
 
Пасля нападу Германіі на Данію і Нарвегію, кантакты Швецыі з Захадам былі парушаны. Немцы паставілі мінныя загароды ў [[Праліў Скагерак|праліве Скагерак]] ад паўднёвага ўзбярэжжа Нарвегіі да паўночнага ўзбярэжжа Ютландыі. Марскі гандаль Швецыі быў моцна абмежаваны, яна стала залежаць ад імпарту з Германіі, адкуль увозіліся вугаль і кокс у якасці энерганосьбітаў, штучныя ўгнаенні для сельскай гаспадаркі і сыравіна для прамысловасці. У абмен Швецыя пастаўляла Германіі вялікую колькасць жалезнай руды, падшыпнікаў і лесаматэрыялаў. У канцы 1940 года шведскі ўрад урэшце дамовіўся з немцамі і брытанцамі пра абмежаванае суднаходства праз замінаваныя зоны. Гэта было гэтак званае гарантаванае суднаходства. Такім чынам, Швецыя змагла імпартаваць пэўныя важныя для яе тавары, першым чынам нафту, шкуры, скуру, а таксама такія «прадметы раскошы», як каву.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=250, 257;}}