Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
Падчас вайны Швецыя стала інтэнсіўна ўзбройвацца. У 1936 годзе многія меркавалі, што 148 млн крон былі занадта вялікай сумай на абарону, але ў 1941—1942 гадах абаронны бюджэт дасягнуў 1846 млн крон. Ва ўрадзе ішлі вострыя дыскусіі, якім чынам фінансаваць хуткі рост абаронных выдаткаў. Сацыял-дэмакраты лічылі, што цяжар павінны несці ўсё ў адпаведнасці са сваімі прыбыткамі, т.б. каб багатыя плацілі прапарцыянальна больш, чым простыя працоўныя. Правыя ж лічылі, што хоць усё і павінны плаціць прапарцыянальную частку выдаткаў, але пры ўмове выплаты найбяднейшым кампенсацыі. Палітыку, якую праводзіў кааліцыйны ўрад, можна разглядаць як кампраміс. На найважнейшыя прадукты харчавання, такія, як масла і малако, уводзілася дзяржаўная датацыя для таго, каб рост цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю не занадта цяжка ударыў па найбяднейшым насельніцтве. Падатковы цяжар таксама ўзмацніўся падчас вайны. Да 1943 года разліковая велічыня падаткаў вырасла на 35 %. Для размеркавання дэфіцытных тавараў былі ўтвораны адміністрацыйныя органы ваеннага часу. Фактычна была ўведзена свайго роду планавая эканоміка, рэгулявалася ўсё гаспадарчае жыццё, ад ліберальнай рынкавай эканомікі ў значнай ступені адмовіліся.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=251-252;}}
 
У завяршальны перыяд вайны шведаў у першую чаргу цікавілі падзеі ў суседніх паўночных краінах, глыбока абураў нямецкі тэрарыстычны рэжым у Нарвегіі і спробы нарвежскага нацысцкага лідара [[Відкун Квіслінг|Відкуна Квіслінга]] прымусіць нарвежцаў падпарадкавацца нацызму. У Швецыі таксама сачылі за развіццём падзей у Даніі. Дзякуючы супрацоўніцтву паміж дацкімі палітыкамі і шведскім урадам практычна ўсё яўрэйскае насельніцтва Даніі змагло перабрацца ў Швецыю ў кастрычніку 1943 года, тым самым яно пазбегла высылкі ў канцэнтрацыйныя лагеры і знішчэння. З 1943 года датчане і нарвежцы, якія пераехалі ў Швецыю, атрымлівалі ваенную адукацыю ў адмыслова арганізаваных лагерах. Меркавалі, што яны мусяць у канцы вайны прыняць удзел у баявых дзеяннях па вызваленні сваіх краін і аднаўленні там парадку. У лютым 1945 года нарвежскі ўрад, які знаходзіўся ў Лондане, выказаў пажаданне, каб і шведская армія былобыла гатоваягатова ўступіць у Нарвегію для раззбраення немцаў. Шведскі штаб абароны з восені 1942 года распрацоўваў планы дзеянняў у Нарвегіі і Даніі. Але ўрад, як і раней, трымаўся асцярожнасці. Меркавалі, што складалася спрыяльная магчымасць для мірнага завяршэння нямецкай акупацыі ў Нарвегіі і Даніі. Шведскае ўмяшанне было б у такім разе залішнім. Так і здарылася, нямецкія войскі капітулявалі за два дня да канца вайны ў Еўропе.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=252-253;}}
 
У апошні год вайны ў Швецыю кінуліся ўцекачы з Германіі і Прыбалтыкі. У чэрвені 1945 года СССР запатрабаваў, каб Швецыя выдала ўсіх асоб, якія прыбылі туды ў нямецкай ваеннай форме. Такіх было каля 2 тыс. чалавек, пераважную частку складалі немцы, але было і каля 100 асоб з прыбалтыйскіх краін. Шведскі ўрад адмовіўся выдаць 30 тыс. цывільных асоб, уцекачоў у Швецыю. Што да прыбалтаў, якія прыбылі ў Швецыю ў нямецкім абмундзіраванні, урад лічыў сябе звязаным абавязкамі, узятымі перад саюзнікамі яшчэ да канца вайны, што гэта катэгорыя асоб будзе выслана ў месцы свайго пражывання. Урад імкнуўся ўсталяваць даверныя адносіны з СССР пасля вайны і баяўся, што адмова будзе ўспрыняты негатыўна. Але грамадская думка ў Швецыі былобыла супраць выдачы прыбалтаў. Баяліся, што гэтыя людзі будуць жорстка пакараны ў СССР, аднак, урад заставаўся цвёрдым у сваім рашэнні. У канцы 1946 года 145 чалавек з Прыбалтыкі былі выдадзены савецкім уладам. Многія лічаць гэты факт плямай на рэпутацыі Швецыі.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=253;}}
 
На працягу вайны Швецыя была арганізатарам некалькіх гуманітарных акцый. У 1942 годзе — паставак хлеба ў Грэцыю, дзе насельніцтва цярпела ад голаду. Такую ж дапамогу атрымалі і Нідэрланды. Значны ўклад у выратаванне яўрэяў ад нацысцкіх пераследу зрабіў у 1944 годзе ў Венгрыі шведскі дыпламат [[Рауль Валенберг]]. [[Фольке Бернадот]], віцэ-старшыня шведскага Чырвонага крыжа, у канцы вайны вёў перамовы з нацысцкім лідарам [[Г. Гімлер]]ам пра вызваленне нарвежскіх і дацкіх удзельнікаў Супраціву з нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, паступова Гімлер пагадзіўся на гэта. Вызваленыя перавозіліся ў Швецыю на так званых «белых аўтобусах». Пазней і іншыя зняволеныя вывозіліся на гэтых аўтобусах і атрымлівалі прытулак у Швецыі.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=253;}}