Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 33:
На працягу вайны Швецыя была арганізатарам некалькіх гуманітарных акцый. У 1942 годзе — паставак хлеба ў Грэцыю, дзе насельніцтва цярпела ад голаду. Такую ж дапамогу атрымалі і Нідэрланды. Значны ўклад у выратаванне яўрэяў ад нацысцкага пераследу зрабіў у 1944 годзе ў Венгрыі шведскі дыпламат [[Рауль Валенберг]]. [[Фольке Бернадот]], віцэ-старшыня шведскага Чырвонага крыжа, у канцы вайны вёў перамовы з нацысцкім лідарам [[Г. Гімлер]]ам пра вызваленне нарвежскіх і дацкіх удзельнікаў Супраціву з нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, паступова Гімлер пагадзіўся на гэта. Вызваленыя перавозіліся ў Швецыю на так званых «белых аўтобусах». Пазней і іншыя зняволеныя вывозіліся на гэтых аўтобусах і атрымлівалі прытулак у Швецыі.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=253;}}
 
7 мая 1945 года прыйшло паведамленне, што Германія капітулявала, вайна ў Еўропе завяршылася. ''«Уражанне, што бясконцы кашмарны сон ўрэшце скончыўся»'', — сказаў прэм'ер-міністр у сваёй прамове па радыё. Для паўночных суседзяў Швецыі вайна была цяжкім выпрабаваннем. Швецыя дзякуючы сваёй асцярожнай палітыцы здолела даволі лёгка перажыць гэты час. Фінляндыя страціла 80 тыс. чалавек. З тых, каму было 20-25 гадоў напачатку войны, 10 % загінула. У канцы вайны без бацькоў у Фінляндыі засталося 50 тыс. дзяцей. Нарвегія падчас вайны страціла 10 тыс. чалавек, большасць з іх былі маракамі на гандлёвых суднах. У гады вайны загінула і шмат маракоў-шведаў.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=253-254;}}
 
Вайна спрыяла пэўнаму згладжванню класавых адрозненняў у Швецыі. У працяглых ваенных зборах удзельнічалі людзі розных грамадскіх пластоў. У гады вайны мацней былі выяўлены нацыянальныя пачуцці, што спрыяла адчуванню адзінства.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=254;}}