Ананас: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Taxobox | name = Ананас | image file = കൈതയും ചക്കയും.jpg | image title = | image descr = Ананас буйначубков...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:52, 6 чэрвеня 2013

Ананас (Ananas) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства брамеліевых.

Ананас


Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Пакрытанасенныя
Клас: Аднадольныя
Парадак: Метлюжкакветныя
Сямейства: Брамеліевыя
Род: Ананас
Навуковая назва
Ananas Mill. (1754)
ITIS  42334
NCBI  4614

Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. Культывуюць ананас буйначубковы. Найбольшыя плантацыі на Гаваях і Філіпінскіх а-вах, у Малайзіі, Мексіцы, Бразіліі, на Кубе. Вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расліну.

Лісце скурыстае, амаль лінейнае (даужыня да 90 см), па краях калючазубчастае, утварае прыкаранёвую разетку. Кветкі сабраны ў густое суквецце. Цвіце на другі—трэці год. Шышхападобнае залаціста-жоўтае суплоддзе складавцца з многіх ягад (пладоў), важыць 3—5, радзей каля 16 кг. Плады сакаўныя і духмяныя, багатыя цукрам, арганічнымі солямі і вітамінамі, ядомыя. 3 лісця некаторых відаў ананасу атрымліваюць валакно. Размнажаюць вегетатыўна — атожылкамі або верхавінкавымі чаранкамі.

Літаратура

  • Ананас // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.