Хвалісты папугай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 50 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q121221 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
| інфраатрад =
| надсямейства =
| сямейства = [[Папугаевыя]]
| падсямейства =
| надтрыба =
| трыба =
| падтрыба =
| род = Хвалістыя папугаі
| падрод =
| надсекцыя =
Радок 57:
 
== Знешні выгляд ==
Невялікія, стройныя даўгахвостыя птушкі. Даўжыня цела 17-19,8 см, крыла — 9,3 — 9,4 см, хваста — 8-10 см; вага 40-45 г. Дзякуючы хвасту візуальна падаецца значна буйнейшым. Асноўная афарбоўка апярэння ахоўнага травяніста-зялёнага колеру. Пярэдняя частка галавы і горла жоўтыя. На шчоках па адной выцягнутай фіялетавай пляме, якія пакрываюць адну з двух-трох размешчаных з кожнай боку горла чорных плямак.
 
== Распаўсюджанне ==
Хвалістыя папугайчыкі родам з Цэнтральнай Аўстраліі. У выніку селекцыйнай работы выведзена мноства каляровых варыяцый афарбоўкі і апярэння.
 
== Утрыманне ў няволі ==
Хвалістыя папугайчыкі цудоўна адчуваюць сябе ў клетцы, заўжды вясёлыя, здольныя да пераймання гукаў, добра размнажаюцца ў няволі.
 
Трымаюць папугайчыкаў у клетцы прамавугольнай формы з мінімальнымі памерамі 60x40x40 см на адну пару, 100x40x40 см на дзве пары. Клетку абсталёўваюць, як для [[канарэйка|канарэек]]. Хоць і не ўсе з іх любяць купацца, але купальня ў клетцы патрэбна. Часам папугайчыкі з задавальненнем купаюцца ў мокрай зеляніне.
 
Кормяць птушак зерневай сумессю ([[проса]], [[авёс]] ці аўсяныя крупы, насенне [[сланечнік]]у, [[каноплі|канапель]], канарэечнае, льняное семя). Насенне алейных культур павінна складаць не больш як 10—12% сутачнага рацыёну. 3 дадатковага корму можна даваць кашу, варанае курынае яйцо, тварог, змочаную ў малацэ ці ў вадзе булку, сухары, пячэнне, сухафрукты, а таксама зялёны корм — моркву, яблыкі, зялёнае лісце. У клетцы заўсёды павінен стаяць рачны пясок, перамешаны з тоўчаным мелам ці шкарлупінамі ад яец. Сутачная норма на аднаго папугайчыка — 1 сталовая лыжка (15—20 г) зернясумесі.
Размнажацца папугайчыкі пачынаюць ва ўзросце каля года. Лепшы час для іх спароўвання — лета і пачатак восені. За год яны могуць рабіць некалькі носак (ад 3 да 8 яец у кожнай). Для носкі яец птушкам неабходна павесіць гняздо з вонкавага боку клеткі (фанерная скрынка памерам 20x20x25 см) з бакавым лятком, на дно якога насыпаюць апілкі з лісцевых дрэў. Наседжванне яец працягваецца 18—20 сутак. Пары ў папугайчыкаў вельмі дружныя і ствараюцца на ўсё жыццё. Самец увесь час клапоціцца пра самку, корміць яе ў перыяд наседжвання, а потым корміць і птушанят, перыядычна іх саграваючы. Птушаняты, што з'явіліся на свет, на 6—7-я суткі становяцца відучымі, а да месячнага ўзросту пакрываюцца пер'ем і пачынаюць выглядваць з лятка. Прыкладна праз 40 дзён яны свабодна лётаюць і кормяцца, а самка можа пачынаць новую носку.
 
Каб навучыць папугайчыка гаварыць, птушанят (лепш самца) трэба ўзяць з гнязда незадоўга да вылету і пасадзіць асобна ад астатніх птушак (каб яно не чула іх галасоў) і штучна выкормліваць. Абучэнне і прыручэнне патрабуе цярплівасці, вытрымкі, настойлівасці і блізкага кантакту з птушкай.
 
Прафілактыка хвароб птушак заключаецца ў выкананні гігіенічных правіл утрымання і догляду, у правільным падборы корму з неабходнай колькасцю мінеральных кампанентаў і вітамінаў. Калі выхаванцы ўсё ж захварэлі (сядзяць натапырыўшыся, хаваюць галаву пад крыло, адмаўляюцца ад корму і г.д.), трэба звярнуцца да ветэрынарнага ўрача.
 
== Літаратура ==
* Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
 
[[Катэгорыя:Папугаепадобныя]]
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}
{{Link GA|de}}
 
{{Normdaten