Юрый Анатолевіч Шаўцоў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Юрый Анатолевіч Шаўцоў '''Юрый Анатолевіч Шаўцоў''' (нар. {{ДН|16|12|1959}}, С...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:43, 7 чэрвеня 2013

Юрый Анатолевіч Шаўцоў (нар. 16 снежня 1959, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР (1982). Трэнер па гандболе, галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі (з 2009 года).

Юрый Анатолевіч Шаўцоў

Гульнявая кар'ера

Першы трэнер - Уладзімір Шагунін. Гуляў на пазіцыях правага крайняга і лінейнага.

  • 1977-1991 - СКА (Мінск),
  • 1991-1992 - «Блаў-Вайс Шпандау» (Берлін)

Трэнерская кар'ера

  • 1992-1996 - «Блаў-Вайс Шпандау» (Берлін),
  • 1996-2001 - «Лемго»,
  • 2001-2005 - ТУСЕМ (Эсэн),
  • 2005-2008 - «Рэйн-Некар Левене» (Манхайм).
  • З ліпеня 2009 года - галоўны трэнер зборнай Беларусі.

Дасягнення

  • Алімпійскі чэмпіён-1988 г. (5 гульняў, 18 мячоў).
  • Чэмпіён свету-1982.
  • 6-кратны чэмпіён СССР (1981, 1984-1986, 1988-1989).
  • 3-разовы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990).
  • 2-разовы ўладальнік Кубка кубкаў еўрапейскіх краін (1983, 1988).
  • Уладальнік Суперкубка (1989).
  • У якасці трэнера нямецкіх клубаў - чэмпіён і ўладальнік Кубка Германіі (1997) і Кубку ЕГФ (2005), фіналіст Кубка Германіі (1999, 2003, 2006, 2007) і Кубка кубкаў (2008).
  • «Знак Пашаны».