Уладзімір Мікалаевіч Шын: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Уладзімір Мікалаевіч Шын''' (нар. {{ДН|19|8|1954}}, Алмалык) — беларускі і ўзбекскі баксёр паў...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:00, 7 чэрвеня 2013

Уладзімір Мікалаевіч Шын (нар. 19 жніўня 1954, Алмалык) — беларускі і ўзбекскі баксёр паўцяжкай вагавой катэгорыі, выступаў за зборную СССР у другой палове 1970-х - першай палове 1980-х гадоў. Двухразовы чэмпіён СССР, бронзавы прызёр чэмпіянату свету, уладальнік Кубка свету, шматразовы чэмпіён Узбекскай ССР, заслужаны майстар спорту (1990). Пасля завяршэння кар'еры працаваў трэнерам, узначальваў зборныя каманды Узбекістана і Беларусі. Таксама вядомы як культуролаг, прафесар і педагог, з'яўляецца старшынёй Асацыяцыі карэйскіх культурных цэнтраў Рэспублікі Узбекістан.

У 1996 годзе быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі аматарскага бокса Азіі і ўзначаліў зборную Узбекістана па боксе. У бытнасць трэнерам у розныя гады працаваў з такімі вядомымі баксёрамі як Вячаслаў Яноўскі, Руслан Чагаеў, Артур Грыгаран, Алег Маскаеў, Мухамадкадыр Абдулаеў. У 2000 годзе вазіў зборную Узбекістана на летнія Алімпійскія гульні ў Сідней, дзе яго падапечныя выйгралі дзве бронзавыя ўзнагароды і адну залатую. З студзеня 2013 г. займае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.