Карл Адольф Вернер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Карл Адольф Вернер '''Карл Вернер''' (дацк. Karl Verner; {{ДН|7|3|1846}}, Орхус - {{ДС...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:54, 7 чэрвеня 2013

Карл Вернер (дацк. Karl Verner; 7 сакавіка 1846, Орхус - 5 лістапада 1896, Капенгаген) — дацкі мовазнавец, вядомы дзякуючы сфармуляванаму ім закону, які тлумачыць азванчання шчылінных h, þ, f пасля германскага перамяшчэння зычных. Сёння гэты закон носіць яго імя. Карл Вернер належаў да плыні младаграматыкаў, што адбіваецца ў яго метадах, у прыватнасці - пры даследаванні выключэнняў з закона Грыма, гэта наштурхнула яго да фармулёўкі свайго закона. Атрымаўшы адукацыю ў Капенгагене, Вернер накіраваўся ў Гале, дзе працаваў бібліятэкарам у гарадскім універсітэце. У гэты час вядзе актыўную навуковую дзейнасць, сустракаецца з мовазнаўцамі Аўгустам Лескіным і Карлам Бругманам. У 1882 годзе Карл Вернер вярнуўся ва ўніверсітэт Капенгагена, дзе працаваў прафесарам славістыкі да канца свайго жыцця.

Карл Адольф Вернер