Карл X Густаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 43:
Яго першай задачай стала паляпшэнне дзяржаўных фінансаў, падарваных папярэднім кіраваннем. У сувязі з гэтым ён правёў так званую [[чацвяртная рэдукцыя|чацвяртную рэдукцыю]], па якой дваранства павінна было вярнуць казне чвэрць усіх дарэнняў, атрыманых ім пасля смерці [[Густаў II Адольф|Густава II Адольфа]].
 
У 1655 годзе, імкнучыся да ўсталявання на Балтыцы шведскага панавання, кароль пачаў [[Паўночная вайна, 1655—1660|вайну з РэчайРэччу Паспалітай]]. Вайна развівалася з пераменным поспехам, да таго ж сітуацыя ўскладнілася з уступленнем у яе ўлетку 1656 года Расіі. У першай палове 1657 года шведы былі вымушаны ачысціць Рэч Паспалітую ад сваіх войскаў і засяродзіцца ў яе паўночнай частцы. Улетку яны сутыкнуліся з цэлай кааліцыяй дзяржаў — Рэчы Паспалітай, Аўстрыі, Брандэнбурга і Даніі.
 
У 1658 годзе каралю атрымалася скласці перамір'е з Расіяй. Тым не менш, апынуўшыся перад тварам шматлікіх праціўнікаў, Карл Густаў вырашыў адмовіцца ад планаў падзелу Рэчы Паспалітай і праз [[Шлезвіг-Гольштэйн]] напасці на Данію. Скарыстаўшыся тым, што Бельты замерзлі, шведскія войскі на чале з каралём па лёдзе перайшлі пралівы, занялі в. [[Фюн]] і з'явіліся ў [[востраў Зеландыя|Зеландыі]]. Датчане запыталі міру, які быў падпісаны напачатку 1658 года ў [[Роскільскі мір|Роскіле]]. Швецыя атрымала [[правінцыя Сконэ|Сконэ]], [[правінцыя Блекінгэ|Блекінгэ]], [[правінцыя Халанд|Халанд]], в. [[Борнхальм]] і нарвежскую вобласць [[Тронхейм]].
Радок 49:
Аднак мір доўжыўся нядоўга. Данія была незадаволена занадта суровымі ўмовамі міру, а Карл Густаў палічыў, што выпусціў магчымасць канчаткова разграміць старога суперніка. Увосень 1658 года ён, парушыўшы мір, напаў на Данію і аблажыў Капенгаген. Жыхары дацкай сталіцы ўсё як адзін паўсталі на абарону горада, а 29 кастрычніка 1658 года галандскі флот, які прыйшоў на дапамогу датчанам, нанёс у [[Зунд|Эрэсуне]] паражэнне шведскаму. Аблогу шведам прыйшлося зняць.
 
У 1659 і 1660 гадах шведы і датчане актыўных баявых дзеянняў не вялі, а праз англа-французскіх пасроднікаўпасрэднікаў высвятлялі ўмовы мірнага пагаднення. Па [[Капенгагенскі мір 1660|Капенгагенскаму міру]] 1660 г. Швецыя была вымушана вярнуць Даніі Борнхальм і Тронхейм. Паводле ж умоваў [[Аліўскі мір|Аліўскага мірнага дагавора]], складзенага ў гэтым жа годзе, межы паміж Рэчай Паспалітай і Швецыяй заставаліся ранейшымі, аднак польская галіна дынастыі [[дынастыя Васа|Васа]] адмаўлялася ад сваіх дамаганняў на шведскую карону і прызнавала шведскае валадарства над [[Ліфляндыя|Ліфляндыяй]] і [[Эстляндыя|Эстляндыяй]].
 
11 студзеня 1660 года, прысутнічаючы ў Гётэборгу на пахаваннях члена [[рыксрад]]а [[Бундэ Крыстэр]]а, кароль прастудзіўся. Дактары канстатавалі, што ў яго запаленне лёгкіх, аднак ён працягваў працаваць. Тым часам яго здароўе ўсё пагаршалася. 10 лютага ён паспавядаўся і атрымаў адпушчэнне грахоў. У ноч з 12 на 13 лютага 1660 года Карл X Густаў памёр.
Радок 57:
 
== Помнікі ==
У [[Мальмё]], цэнтры лена [[лен Сконэ|Сконэ]], ёсць помнік — конная статуя Карла X Густава, які адваяваў правінцыю ў датчан. Мясцовыя жыхары распавядаюцьапавядаюць, што нібы пры ўстаноўцы помніка паўстала пытанне, у які бок ён павінен стаяць тварам. Калі кароль будзе звернуты да [[Данія|Даніі]], тое гэта было б занадта ваяўніча, а тварам да Швецыі — нелагічна, таму помнік паставілі бокам да абедзвюх краін.
 
== Крыніцы ==