Астрамечава: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
== Гісторыя ==
Вядома з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце [[Трокскае ваяводства|Трокскага]], з 1566 года [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводстваў]] [[ВКЛ]]. У 1533 годзе ва ўладанні Я.І.Іллініча, у 1570 годзе — Харытаў. З 1598 года ў складзе Берасцейскай эканоміі. У 1738 годзе маёмасць пана Сузіня. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у [[Слонімская губерня|Слонімскай]], з 1797 года — [[Літоўская губерня|Літоўскай]], з 1801 года — [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губернях]]. Паводле рэвізіі 1833 года налічвалася 160 рэвізскіх душ. Сялянам належала 538 дзесяцін зямлі, асноўнымі іх заняткамі былі земляробства і жывёлагадоўля. Невялікі прыбытак атрымлівалі ад лоўлі рыбы ў рычаі Люта. Праз вёску праходзіла старадаўняя дарога на Брэст. У 1846 годзе замест драўлянай царквы была пабудавана з бутавага каменю і цэглы праваслаўная Мікалаеўская царква. У 1860 годзе сяло, маёмасць памешчыка Пузыны. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін. У 1905 годзе сяло і маёнтак, 894 жыхары, у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Маёнтак належаў А.В.Пузыню, які меў тут 921 дзесяціну зямлі. У 1905 годзе адкрыта адна з першых у Беларусі [[Астрамечаўская бібліятэка|бясплатных народных бібліятэк]] на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф.Ф.Паўленкава. Паводле [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскага мірнага дагавора]] ў складзе [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшчы]]. З 1939 года ў складзе [[БССР]]. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] гітлераўцы спалілі 12 двароў; 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах. У 1949 годзе арганізаваны першы калгас. У 1988 годзе створана сельскагаспадарчае прадпрыемства "Астравечава".
 
== Інфраструктура ==