Георгій Канстанцінавіч Жукаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 59 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q124617 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Георгій Канстанцінавіч ЖукаўЖУКАЎ''' ({{Датанараджэння|1|12|1896|19|11}}, в. Стралкоўка, [[Калужская губерня]], [[Расійская імперыя]] — {{Датасмерці|18|7|1974}}, [[Масква]], [[СССР]]) — савецкі палкаводзец, [[Маршал Савецкага Саюза]] (з [[1943]]), міністр абароны СССР ([[1955]]—[[1957]]).
 
Г. К. Жукаў стаў найбольш вядомым палкаводцам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], з чыім імем у савецки час звязвалася большасць самых гучных перамог у вайне. [[Чатырохразовыя Героі Савецкага Саюза|Чатырохразовы Герой Савецкага Саюза]], кавалер двух ордэнаў «Перамога», мноства іншых савецкіх і замежных ордэнаў і медаляў. 24 чэрвеня 1945 года прымаў [[Парад Перамогі]] на Чырвонай плошчы. У пасляваенны час займаў пост Глаўкама сухапутных войскаў, камандаваў Адэскай, затым Уральскай вайсковай акругамі. Пасля смерці [[Сталін]]а стаў міністрам абароны СССР. У [[1958]] годзе выключаны з складу ЦК партыі, зняты са ўсіх пастоў у арміі і адпраўлены на пенсію. Напісаў кнігу «Успаміны і разважанні», і гэта кніга неаданаразова перавыдавалася.
 
== Біяграфія ==
=== Ацэнка ролі Жукава ў гісторыі ===
Георгій Жукаў нарадзіўся ў сям'і сялян. Скончыў царкоўна-прыходскую школу з пахвальным лістом, затым працаваў вучнем у кушнерскай майстэрні ў [[Масква|Маскве]], адначасова займаўся самастойна, паступіў на вячэрнія адукацыйныя курсы і здаў экзамены за поўны курс гарадскога вучылішча.
 
У жніўні 1915 прызваны ў армію і залічаны ў 5-ы запасны кавалерыйскі полк, які размяшчаўся ў горадзе Балаклея Харкаўскай губерні. Вясной 1916 яго залічылі ў каманду для вучобы на малодшага унтэр-афіцэра. Пасля непрацяглых заняткаў малодшы унтэр-афіцэр Г. Жукаў быў накіраваны ў 10-ы драгунскі полк. У яго складзе ўдзельнічаў у баях на фронце. Восенню быў моцна кантужаны пры ўзрыве міны і адпраўлены ў Харкаўскі ваенны шпіталь. За ўдзел у баявых дзеяннях і захоп у палон нямецкага афіцэра Георгій Жукаў быў двойчы ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
 
У 1918 Г. Жукаў добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Неўзабаве стаў камандзірам узвода, затым - камандзірам эскадрона. Удзельнічаў у бітвах на Усходнім, Туркестанскім і Паўднёва-Усходнім франтах.
 
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны застаўся ў кавалерыйскіх часцях. У 1923 Г. Жукаў упершыню прыбыў у БССР. У канцы верасня 7-я Самарская кавалерыйская дывізія, у якой ён камандаваў палком, выступіла ў раён Оршы для ўдзелу ў акруговых манеўрах, якія праводзіліся ўпершыню пасля грамадзянскай вайны. Затым дывізія прыбыла ў [[Мінск]], на месца пастаяннага раскватаравання часці. Тут з 1926 па 1931 будучы маршал працаваў пазаштатным выкладчыкам ваеннай кафедры [[БДУ]].
 
У 1930 Г. Жукава назначылі камандуючым 2-й кавалерыйскай брыгады 7-й дывізіі са штабам у Мінску. На гэтай пасадзе ён праслужыў некалькі месяцаў, пасля чаго атрымаў новае назначэнне - памочнікам інспектара Чырвонай Арміі.
 
Ён вярнуўся ў БССР у 1933 і служыў тут яшчэ шэсць гадоў. Камандаваў 4-й кавалерыйскай дывізіяй імя Варашылава, якая базіравалася ў [[Слуцк]]у, 3-м кавалерыйскім корпусам - са штабам у Мінску. У ліпені 1938 Г. Жукаў стаў намеснікам камандуючага войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі па кавалерыі.
 
У 1939 Георгія Жукава зноў адклікалі ў Маскву. На гэты раз яго назначылі камандуючым савецка-мангольскай групоўкай у час канфлікту з Японіяй на рацэ Халхін-Гол. Пад яго камандаваннем армейская група правяла аперацыю па акружэнню і разгрому ў кароткі тэрмін буйной групоўкі японскіх войскаў у раёне ракі Халхін-Гол. Тут ён упершыню праявіў сябе таленавітым, але жорсткім ваенным начальнікам. За перамогу на Халхін-Голе Г. Жукаў атрымаў сваю першую зорку Героя Савецкага Саюза. Вопыт баявых дзеянняў на Халхін-Голе вывучаўся ў войсках і ў немалой ступені садзейнічаў развіццю савецкай ваеннай навукі.
 
З чэрвеня 1940 Г. Жукаў камандаваў войскамі Кіеўскай асобай ваеннай акругі. У студзені-ліпені 1941 - начальнік Генштаба - намеснік наркама абароны СССР.
 
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны увайшоў у склад Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Як прадстаўнік Стаўкі Г. К. Жукаў сумесна з камандаваннем Паўднёва-Заходняга фронту арганізаваў контрудар сіламі механізаваных карпусоў у раёне горада Броды. Яго мэта была адна - сарваць спробы гітлераўскага камандавання з ходу прарвацца да Кіева сваімі рухомымі злучэннямі.
 
У жніўні-верасні 1941 Г. К. Жукаў, камандуючы войскамі Рэзервовага фронту, паспяхова ажыццявіў першую ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наступальную аперацыю. Тады пад [[горад Ельня|Ельняй]] склалася вельмі небяспечная сітуацыя: утварыўся выступ, з якога нямецкія танкавыя і матарызаваныя дывізіі групы армій "Цэнтр" на чале з фельдмаршалам фон Бокам рыхтаваліся напасці на савецкія войскі. Г. К. Жукаў кінуў асноўныя сілы артылерыі Рэзервовага фронту супраць танкавых і матарызаваных дывізій. Убачыўшы, як запалалі дзясяткі танкаў і машын, фельдмаршал загадаў адвесці бранетанкавыя сілы, замяніць іх пяхотай. Але і гэта не дапамагло. Пад моцным агнявым уздзеяннем нацысты былі вымушаны адступіць. Небяспечны выступ быў ліквідаваны. У баях пад Ельняй нарадзілася савецкая гвардыя.
 
Калі склалася вельмі крытычная абстаноўка пад [[Ленінград]]ам, 11.9.1941 Г. К. Жукаў быў назначаны камандуючым войскамі Ленінградскага фронту. Цаной неверагодных намаганняў яму ўдалося мабілізаваць рэзервы, узняць на барацьбу ўсіх, хто здольны быў унесці свой уклад у абарону горада. Войскі фронту сумесна з сіламі Балтыйскага флоту і пры актыўнай падтрымцы жыхароў Ленінграда спынілі ворага, сарвалі яго спробы захапіць горад. Гэта мела вельмі вялікае сусветнае значэнне і паўплывала на далейшы ход вайны.
 
Восенню 1941 рэзка пагоршылася становішча на Заходнім фронце - пад пагрозай захопу праціўнікам апынулася [[Масква]]. У канцы кастрычніка абарона савецкай сталіцы была даручана камандуючаму Заходнім фронтам Г. Жукаву. У выніку пад яго кіраўніцтвам савецкія войскі абясшкодзілі адборныя дывізіі гітлераўцаў, а затым, перайшоўшы ў контрнаступленне, адкінулі іх на сотні кіламетраў.
 
Са жніўня 1942 першы намеснік наркама абароны СССР і намеснік Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Ён ажыццяўляў каардынацыю дзеянняў франтоў пад [[Сталінград]]ам, у дні прарыву блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у бітвах за Днепр.
 
У студзені 1943 Г. К. Жукаву было прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза. Ён стаў першым маршалам СССР з пачатку вайны.
 
У 1944 Г. К. Жукаў узначаліў 1-ы Украінскі фронт. Войскі пад яго камандаваннем у красавіку 1944 выйшлі да перадгор'я Карпат. За вызваленне правабярэжнай Украіны палкаводзец быў удастоены вышэйшай ваеннай узнагароды - ордэна "Перамога" нумар 1.
 
Летам 1944 Г. К. Жукаў каардынаваў дзеянні 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у [[Беларуская аперацыя, 1944|Беларускай стратэгічнай аперацыі]]. У ліпені ён таксама каардынаваў дзеянні 1-га Украінскага фронту, які наносіў удары на Львоўскім, Рава-Рускім і часткай сіл на Станіслаўскім напрамках. У выніку двухмесячнага наступлення былі разгромлены дзве буйныя стратэгічныя групоўкі нямецкіх войскаў, вызвалена Беларусь, завершана вызваленне Украіны, ачышчаны ад акупантаў значная частка Літвы і ўсходняя частка Польшчы.
 
22.8.1944 Г. Жукаў быў выкліканы ў Маскву і атрымаў асаблівае заданне Дзяржаўнага камітэта абароны: падрыхтаваць войскі 3-га Украінскага фронту да вайны з [[Балгарыя]]й, урад якой прадаўжаў супрацоўнічаць з фашысцкай Германіяй. 5 верасня 1944 савецкі ўрад абвясціў вайну Балгарыі. Аднак на тэрыторыі Балгарыі савецкія войскі былі сустрэты балгарскімі воінскімі часцямі з чырвонымі сцягамі і без зброі. Г. Жукаў далажыў аб гэтым І. Сталіну і атрымаў указанне не раззбройваць балгарскія гарнізоны. У хуткім часе яны выступілі супраць фашысцкіх войскаў.
 
На завяршальным этапе вайны працягласць лініі фронту значна скарацілася. Вопыту вядзення наступальных аперацый у камандавання франтоў было дастаткова. Стаўка магла кіраваць усімі франтамі без дапамогі каардынатараў. У гэтых умовах Г. Жукаў быў назначаны камандуючым 1-м Беларускім фронтам, які дзейнiчаў на Берлінскім напрамку.
 
У красавіку-маі 1945 войскі фронту пад яго камандаваннем ва ўзаемадзеянні з войскамі 1-га Украінскага і 2-га Беларускага франтоў паспяхова правялі Берлінскую наступальную аперацыю. Разграміўшы буйнейшую групоўку гітлераўскіх войскаў, яны авалодалі [[Берлін]]ам. Разам з салдатамі маршал распісаўся на апаленай сцяне рэйхстага. 8 мая 1945 Г. Жукаў па даручэнню савецкага Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняў у Карлсхорсце (Берлін) капітуляцыю фашысцкай Германіі.
 
24 чэрвеня 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы Г. К. Жукаў прымаў урачысты Парад Перамогі.
 
Пасля заканчэння вайны Г. К. Жукаў з чэрвеня 1945 па сакавік 1946 — галоўнакамандуючы Групай савецкіх акупацыйных войск у Германіі і галоўнакамандуючы Савецкай адміністрацыі па кіраванню Савецкай зонай акупіраванай Германіі. З 21 сакавіка па 3 чэрвеня 1946 — галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі і намеснік міністра Узброеных Сіл па Сухапутных войсках, затым камандуючы войскамі Адэскай Уральскай ваенных акруг, першы намеснік міністра абароны СССР, пасля смерці [[І. Сталін]]а, у 1955-57, — міністр абароны СССР. У сакавіку 1958 "звольнены ў адстаўку з правам нашэння ваеннай формы адзення".
 
Знаходзячыся ў адстаўцы, напісаў кнігу пра Вялікую Айчынную вайну - "Успаміны і роздум". Кніга пачынаецца словамі: "Савецкаму Салдату прысвячаю. Г. Жукаў". У Савецкім Саюзе яна вытрымала 12 выданняў агульным тыражом каля 8 млн. экзэмпляраў. Яна выдадзена больш як у 30 краінах свету на 19 мовах, прычым першае замежнае выданне выйшла ў 1969 у ФРГ. На вокладцы нямецкага выдання было пазначана: "Адзін з выдатных дакументаў нашай эпохі".
 
Пахаваны Г. К. Жукаў на Чырвонай плошчы ў Маскве.
 
== Узнагароды ==
Г. К. Жукаву чатыры разы прысвоена званне Героя Савецкага Саюза — у 1939, 1944, 1945, 1956 гадах. Ён узнагароджаны 6 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Суворава I ступені. Палкаводзец двойчы удастоены ордэна "Перамога", а таксама ўзнагароджаны 15 медалямі СССР і 17 ордэнамі і медалямі замежных дзяржаў.
 
== Ацэнкі ==
 
Пераважная большасць даследчыкаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны характарызуе Г. К. Жукава, як таленавітага палкаводца. Пра яго жыццё і дзейнасць напісана шмат артыкулаў і кніг, здымаліся кінастужкі. Сярод апошніх выпускаў кінематаграфіі — серыял «Жукаў». У многіх гарадах усталяваны помнікі Жукаву. У Мінску ў яго гонар названы адзін з праспектаў.
 
Разам з тым некаторыя пісьменнікі-публіцысты характарызуюць Г. К. Жукава, як жорсткага самаўпэўненага чалавека і карупцыянера ([[Аляксандр Аляксандравіч Бушкоў|Аляксандр Бушкоў]], («Расія, якой не было»)) і ставяць пад пытанне яго талент палкаводца ([[Віктар Сувораў]], («Цень Перамогі»)).
 
Цікава, што ў цыкле апавяданняў [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]] «Сцяна» есць апавяданне «Палкаводзец», галоўны герой якога, Палкаводзец спыняе адступленне чырвонаармейцаў расстрэлам некалькіх вайскоўцаў без усялякага следства. Магчыма, што прататыпам гэтага персанажу стаў Г. К. Жукаў, бо на гэта есць наступныя намёкі: знешні выгляд, высокае становішча, бліскучыя перамогі. Таксама адна дэталь нагадвае некаторыя падзеі часоў Сталінградскай бітвы :"Палкаводзец узіраўся ў поплаў і асабліва далей, па той бок рэчкі, дзе з ляска выпаўзалі светлажоўтыя нямецкія танкі. Палкаводзец ужо сустракаўся з імі і ведаў, што гэта ён рашучымі дзеяннямі свайго войска змусіў нямецкае камандаванне перакінуць іх з Афрыкі, дзеля якой яны і былі афарбаваныя ў колер пустыні."<ref>[http://old.knihi.com/bykau/sciana/index.html#palkavodziec Васіль Быкаў. Сцяна]</ref>.
 
== Ушанаванне памяці ==
Памяць пра Г. К. Жукава ўвекавечана ў назвах планеты, вуліц многіх гарадоў Расіі. У Маскве, Екацярынбургу, Омску, Цверы, Ірбіце, Харкаве, Курску, шэрагу іншых гарадоў яму ўзведзены помнікі, у горадзе Жукаве Калужскай вобласці ўсталяваны бронзавы бюст, а ў вёсцы Стралкоўка - гранітны помнік. Імя маршала Жукава прысвоена цвярской Ваеннай каманднай акадэміі проціпаветранай абароны.
 
У 1977 годзе яго імем у Мінску названая вуліца. Таксама імем Г. К. Жукава названы вуліцы ў гарадах Баранавічы, Гомель, Добруш, Драгічын, Жыткавічы, Жлобін, Масты, Асіповічы, Слуцк, Чачэрск і ў некаторых вёсках. У Слуцку на доме, дзе ў 1936-1937 гадах Жукаў жыў разам з сям'ёю, устаноўлена мемарыяльная дошка. Урадам Беларусі ў жніўні 2006 прынята рашэнне аб увекавечанні памяці Георгія Канстанцінавіча Жукава. У выніку ў маі 2007 ў Мінску ў скверы па вуліцы Чыгуначнай у раёне праспекта Жукава быў адкрыты бюст маршала. У 2008 рашэннем Мінгарвыканкама скверу ў раёне вуліц Чыгуначная і Мініна прысвоена імя палкаводца. У Беларусі імя Жукава носяць сярэдняя школа №83 у Мінску, гімназія №6 у Брэсце. У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце заснавана стыпендыя Міжнароднага грамадскага фонду імя Г. К. Жукава для студэнтаў.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
 
* Жуков Г. К. [http://militera.lib.ru/memo/russian/zhukov1/index.html Воспоминания и размышления.] В 2 т. — М.: Олма-Пресс, 2002.
* [http://news.belta.by/by/info?&page=6 Дасье БЕЛТА]
 
{{DEFAULTSORT:Жукаў Георгій Канстанцінавіч}}