Георгій Канстанцінавіч Жукаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
З чэрвеня 1940 Г. Жукаў камандаваў войскамі Кіеўскай асобай ваеннай акругі. У студзені-ліпені 1941 - начальнік Генштаба - намеснік наркама абароны СССР.
 
З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] увайшоў у склад Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Як прадстаўнік Стаўкі Г. К. Жукаў сумесна з камандаваннем Паўднёва-Заходняга фронту арганізаваў контрудар сіламі механізаваных карпусоў у раёне горада Броды. Яго мэта была адна - сарваць спробы гітлераўскага камандавання з ходу прарвацца да Кіева сваімі рухомымі злучэннямі.
 
У жніўні-верасні 1941 Г. К. Жукаў, камандуючы войскамі Рэзервовага фронту, паспяхова ажыццявіў першую ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наступальную аперацыю. Тады пад [[горад Ельня|Ельняй]] склалася вельмі небяспечная сітуацыя: утварыўся выступ, з якога нямецкія танкавыя і матарызаваныя дывізіі групы армій "Цэнтр" на чале з фельдмаршалам фон Бокам рыхтаваліся напасці на савецкія войскі. Г. К. Жукаў кінуў асноўныя сілы артылерыі Рэзервовага фронту супраць танкавых і матарызаваных дывізій. Убачыўшы, як запалалі дзясяткі танкаў і машын, фельдмаршал загадаў адвесці бранетанкавыя сілы, замяніць іх пяхотай. Але і гэта не дапамагло. Пад моцным агнявым уздзеяннем нацысты былі вымушаны адступіць. Небяспечны выступ быў ліквідаваны. У баях пад Ельняй нарадзілася савецкая гвардыя.
Радок 47:
Пасля заканчэння вайны Г. К. Жукаў з чэрвеня 1945 па сакавік 1946 — галоўнакамандуючы Групай савецкіх акупацыйных войск у Германіі і галоўнакамандуючы Савецкай адміністрацыі па кіраванню Савецкай зонай акупіраванай Германіі. З 21 сакавіка па 3 чэрвеня 1946 — галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі і намеснік міністра Узброеных Сіл па Сухапутных войсках, затым камандуючы войскамі Адэскай Уральскай ваенных акруг, першы намеснік міністра абароны СССР, пасля смерці [[І. Сталін]]а, у 1955-57, — міністр абароны СССР. У сакавіку 1958 "звольнены ў адстаўку з правам нашэння ваеннай формы адзення".
 
Знаходзячыся ў адстаўцы, напісаў кнігу пра Вялікую Айчынную вайну - "Успаміны і роздум". Кніга пачынаецца словамі: "Савецкаму Салдату прысвячаю. Г. Жукаў". У Савецкім Саюзе яна вытрымала 12 выданняў агульным тыражом каля 8 млн. экзэмпляраў. Яна выдадзена больш як у 30 краінах свету на 19 мовах, прычым першае замежнае выданне выйшла ў 1969 у ФРГ. На вокладцы нямецкага выдання было пазначана: "Адзін з выдатных дакументаў нашай эпохі".
 
Пахаваны Г. К. Жукаў на Чырвонай плошчы ў Маскве.