Бібліятэка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 49:
 
 
Пасля набыцця незалежнасці Беларусь ажыццявіла значныя пераўтварэнні ў бібліятэчнай сферы. У 1990-х гг. створана [[Беларуская бібліятэчная асацыяцыя]], унармавана нацыянальнае заканадаўства. Усяго на сённяшні дзень у Беларусі існуе каля 9,3 тыс. бібліятэк розных відаў з сукупным аб’ёмам фонду каля 200 млн экз. [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі]] з’яўляецца галоўнай беларускай навуковай бібліятэкі універсальнага профілю, найбуйнейшым інфарм. і сац.-культурным цэнтрам, які зберагае найбольш поўную ў рэспубліцы калекцыю нацыянальных дакументаў. Сельскія і гарадскія публічныя бібліятэкі аб’яднаны ў сеткі, або цэнтралізаваныя бібліятэчныя сістэмы (у рэспубліцы іх налічваецца 132). Адпаведныя сістэмы спецыяльных бібліятэк узначальваюць і з’яўляюцца іх каардынацыйнымі цэнтрамі [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі]], [[Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка]], [[Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка]], [[Рэспубліканская навукова-навуковая медыцынская бібліятэка]] і [[Фундаментальная бібліятэка БДУ]], якія маюць статус рэспубліканскіх бібліятэк.
 
Беларускія бібліятэкі вядуць навукова-даследчую і метадычную працу ў галіне бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і бібліяграфазнаўства. Усталяваны і развіваюцца міжнародныя сувязі ў сферы бібліятэчнай справы. Сёння бібліятэкі становяцца лідэрамі ў галіне інфармацыйнага забеспячэння патрабаванняў грамадства з выкарыстаннем электронных інфармацыйных рэсурсаў, сучасных камп'ютэрных тэхналогій. Прыярытэтнымі напрамкамі дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі рэспублікі сталі інфарматызацыя бібліятэк Беларусі і ўкараненне ў іх дзейнасць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Перспектыўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца стварэнне [[Нацыянальная электронная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай электроннай бібліятэкі Беларусі]].