Георгій Канстанцінавіч Жукаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 9:
У жніўні 1915 прызваны ў армію і залічаны ў 5-ы запасны кавалерыйскі полк, які размяшчаўся ў горадзе Балаклея Харкаўскай губерні. Вясной 1916 яго залічылі ў каманду для вучобы на малодшага унтэр-афіцэра. Пасля непрацяглых заняткаў малодшы унтэр-афіцэр Г. Жукаў быў накіраваны ў 10-ы драгунскі полк. У яго складзе ўдзельнічаў у баях на фронце. Восенню быў моцна кантужаны пры ўзрыве міны і адпраўлены ў Харкаўскі ваенны шпіталь. За ўдзел у баявых дзеяннях і захоп у палон нямецкага афіцэра Георгій Жукаў быў двойчы ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
 
У 1918 Г. Жукаў добраахвотнікам уступіў у [[Чырвоная Армія|Чырвоную Армію]]. Неўзабаве стаў камандзірам узвода, затым - камандзірам эскадрона. Удзельнічаў у бітвах на Усходнім, Туркестанскім і Паўднёва-Усходнім франтах.
 
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны застаўся ў кавалерыйскіх часцях. У 1923 Г. Жукаў упершыню прыбыў у БССР. У канцы верасня 7-я Самарская кавалерыйская дывізія, у якой ён камандаваў палком, выступіла ў раён Оршы для ўдзелу ў акруговых манеўрах, якія праводзіліся ўпершыню пасля грамадзянскай вайны. Затым дывізія прыбыла ў [[Мінск]], на месца пастаяннага раскватаравання часці. Тут з 1926 па 1931 будучы маршал працаваў пазаштатным выкладчыкам ваеннай кафедры [[БДУ]].