Розніца паміж версіямі "Плошча Перамогі (Мінск)"

(арфаграфія)
 
== Планіроўка плошчы Перамогі ==
Архітэктурны ансамбль плошчы пачаў фарміравацца ў канцы 1930-х гг. з пабудовы дзвюхдвух дугападобных дамоў, звернутых да цэнтра горада (1939, скончаны ў [[1947]], архітэктар [[Р. Столер]]), у аснове планіроўкі якіх ляжыць тыпавая 4-кватэрная секцыя. Забудова вялася па генпланах 1932—1938 гг., 1946 і праекту плошчы [[1950]] (арх. [[М. Баршч]], [[Л. Аранаўскас|Л.]] і [[Г. Аранаўскас]]ы, карэкціроўка [[Георгій Уладзіміравіч Заборскі|Г. Заборскага]] і [[Л. Мацкевіч]]а, [[1954]]).
 
Плошча мае ў плане прамавугольнік (225х175 м), які завяршаецца з аднаго боку паўкружжам. Яе прастора расчлянёна на дзве часткі — круглую і аванплошчу. Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца размешчаны пасярод круглай часткі плошчы [[Манумент Перамогі, Мінск|манумент Перамогі]], замыкальны перспектыву праспекта Незалежнасці і [[Вуліца Захарава, Мінск|вуліцы Захарава]]. Гэты 38-мятровы гранітны абеліск, увянчаны трохмятровай выявай [[ордэн Перамогі|ордэны Перамогі]]. На пастаменце ля падножжа абеліска — свяшчэнны меч Перамогі. Помнік быў збудаваны ў [[1954]] годзе ў гонар воінаў Савецкай арміі і [[Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны|партызан Беларусі]], загінулых у баях за вызваленне [[Беларусь|Беларусі]].
6 996

правак