Андатра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 52 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q26283 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
| ncbi = 10060
}}
'''Андатра''', або '''Мускусны пацук'''<ref name=pr>Напісанне '''Андатра''', '''Мускусны пацук''' у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.353</ref> (''Ondatra zibethicus'') — [[сысуны|млекакормячае]] падсямейства палёвак атрада [[грызуны|грызуноў]]; адзіны від роду андатраў. Гэты паўводны грызун родам з Паўночнай Амерыкі акліматызавны ў Еўразіі ў 1905 годзе, на Беларусь трапіў з Польшчы.
 
== Апісанне ==
Даўжыня цела да 40 см, хваста да 35 см, маса да 2 кг. Поўсць густая, шаўкавістая, ад светла-карычневай да чорнай. Хвост з бакоў пляскаты, укрыты рагавымі лускавінкамі. У самцоў у перыяд гону залозы выдзяляюць сакрэт з мускусам.
 
== Распаўсюджанне ==
Радзіма гэтага грызуна — [[Паўночная Амерыка]]. У Заходнюю Еўропу людзі ўпершыню завезлі андатру ў 1905 годзе дзеля акліматызацыі, таму што футра ў гэтага звярка вельмі трывалае і прыгожае. Акліматызацыя прайшла паспяхова, андатры паступова рассяліліся па ўсёй Еўропе. На тэрыторыю Беларусі першыя звяркі праніклі з Польшчы, але потым іх ужо спецыялына пачалі рассяляць.
 
== Біялагічныя асаблівасці ==
Андатра вядзе паўводны спосаб жыцця. Яна добра плавае і нырае.
 
Корміцца ў асноўным раслінамі. У «меню» андатры ўваходзіць і жывёльная ежа: у першую чаргу малюскі, але яна можа паляваць і на ракаў. 3 расліннай ежы аддае перавагу маладым сакавітым сцяблінам, лісцю і карэнню водных і каляводных раслін. Харчуецца андатра на строга вызначаных і пастаянных пляцоўках, так званых, сталоўках. Зімой таксама даволі актыўная: робіць прадушыны ў лёдзе, хады пад снегам.
 
Жывуць андатры ў прыбярэжных норах альбо хатках з трыснягу, асакі, у старыцах, невялікіх з павольным цячэннем рэчках, каналах, азёрах, сажалках, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю. Уваход у жытло абавязкова знаходзіцца пад вадой, што павялічвае бяспеку звяркоў. Сярод ворагаў андатры воўк, ліс, янотападобны сабака, выдра, балотны лунь.
 
У звяркоў вялікая пладавітасць. Адна самка нараджае да 10 дзіцянят, якія даволі хутка растуць, а за сезон самка андатры можа даць да трох вывадкаў.
 
Са з'яўленнем на беларускіх вадаёмах андатры канчаткова знікла [[хахуля]]. Андатра на хахулю не палюе, але, жывучы з ёй прыкладна ў адных і тых жа месцах, складае апошняй канкурэнцыю (хахуля ж значна драбнейшая і слабейшая за андатру).
 
== Літаратура ==
* Аўласенка Г. Казкі дзядулі Дняпра. Мн., 2012.
 
{{зноскі}}