Бальны танец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Бальны танец '''Бальны танец''' — танец, які выконваецца парай ці...'
 
др вікіфікацыя
Радок 1:
[[File:Бальный танец.jpg|thumb|Бальны танец]]
'''Бальны танец'''  — [[танец]], які выконваецца парай ці большай колькасцю ўдзельнікаў на танцавальных вечарах, балях.
 
Узнік у XV ст. у Італіі; у XVI—XVII ст. заканадаўцам моды была [[Францыя]]. Спачатку бальны танец не меў устаноўленай формы, вызначаўся ўзнёсла-арыстакратычным характарам. Тады папулярнымі былі алеманда, бурэ, гавот, [[менуэт]], [[сарабанда]]. У XVIII—XIX ст. узніклі і пашырыліся больш свабодныя танцы, сярод якіх галоп, [[канкан]], контрданс, лендлер, [[Мазурка, танец|мазурка]], [[полька]] і інш. З сярэдзіны ХІХ ст. найбольшае пашырэнне атрымаў [[вальс]], непарыўна звязаны з творчасцю бацькі і сына Штраўсаў. У канцы ХІХ  — пачатку ХХ ст. пад уплывам танцавальных традыцый розных краін амерыканскга кантыненту ўзніклі [[блюз]], [[румба]], самба, [[танга]], [[чарльстон]] і інш. Большасць сучасных бальных танцаў вызначаюцца імправізацыйнасцю, зменлівасцю танцавальнай моды. Многія танцы другой паловы ХХ ст. маюць свабодную кампазіцыю ([[рок-н-рол]], [[твіст]], [[шэйк]] і інш.).
 
Праводзяцца нацыянальныя і міжнародныя конкурсы на лепшае выкананне бальных танцаў па спецыяльнай праграме. Дзейнічае мноства гурткоў, школ і студый.
 
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі.  — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
{{Commons|Category:Ballroom dance}}