Гаўдэнцый Шапялевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Радзіслаў Іасафатавіч Шапялевіч''', '''Гаўдэнцый''' ('''Гаўдэнты'''<ref name="Хаўст-51">''Хаўстовіч М. В.'' Гісторыя… С. 51;</ref>, '''Гаўдэнтый'''<ref name="АЗБ">Асветнікі зямлі… С. 472;</ref>) '''Шапялевіч''' або '''Лазарэвіч-Шапялевіч''' ({{ДН|||1800}}, Магілёўская губ.<ref name="БіЕ 485">Энциклопедический словарь Брокгауза… Т. XXXIXa. С. 485;</ref> — май<ref name="ЭЛМБ-5">Энцыклапедыя літаратуры і… Т. 5.</ref> {{ДС|||1846}}) — беларускі польска- і рускамоўны паэт<ref name="Хаўст-51"/><ref name="БіЕ 485"/><ref name="ЭЛМБ-5"/>.
.
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]]<ref name="БіЕ 485"/>. Пасля закрыцця акадэміі (1820), у 1820—1830 гадах служыў [[калежскі сакратар|калежскім сакратаром]] у Дэпартаменце Духоўных спраў замежных веравызнанняў у Пецярбургу. У 1830—1834 гадах працаваў настаўнікам лацінскай мовы ў Віцебскай гімназіі.<ref name="Хаўст-51"/> У 1834 годзе звольнены з гімназіі ў сувязі са справай [[Т. Лада-Заблоцкі|Т. Лада-Заблоцкага]]<ref name="ЭЛМБ-5">Энцыклапедыя літаратуры і… Т. 5.</ref>.
 
== Творчасць ==
Радзіслаў Шапялевіч належыць да шматлікай групы беларускіх літаратараў 1840-х гадоў, якія аднолькава добра валодалі польскай і рускай мовамі і цікавіліся беларускім фальклорам і даўніной, аднак, гэта літаратурная плынь хутка згасла.<ref name="БіЕ 485"/>
 
Вершы у рамантычна-баладным стылі на рускай мове («Мальвина» і інш.) публікаваліяпублікаваліся ў «Альманахе Муз» (1830-1840-я), празаічныя творы Р. Шапялевіча выходзілі ў «Вестнике Европы».<ref name="БіЕ 485"/>
 
Вершы і проза польскай мовай публікаваліся ў штогодніку «Niezabudka» (СПб)<ref name="БіЕ 485"/>, газеце Я. Баршчэўскага «Tygodnik Petersburski» (СПб)<ref name="ЭЛМБ-5"/>. Асобна выйшла паэма «Psycha» (1843<ref name="ЭЛМБ-5"/>), яе сюжэт наследаваў [[Апулей|Апулею]] і [[Іпаліт Фёдаравіч Багдановіч|Багдановічу]], а форма — [[Лудавіка Арыёста|Арыёста]], мова і форма паэмы бездакорны<ref name="БіЕ 485"/>. Апошняя паэма Р. Шапялевіча «Obtąkana», з якой апублікаваны толькі ўрывак, сведчыць пра сталасць таленту, пра паварот аўтара ад наследавання да рэальнага ў паэзіі.<ref name="БіЕ 485"/>.
 
{{зноскі}}
Радок 20 ⟶ 21:
* Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с. — 9500 экз.
 
{{DEFAULTSORT:Шапялевіч Гаўдэнцый}}
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]