Вікіпедыя:АўтаВікіБраўзер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Mr. Sрock перанёс старонку Удзельнік:Mr. Sрock/Чарнавік у [[Удзельнік:Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыд...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Husarz1.jpg|міні|220пкс|«Гусар», [[Юзэф Брант|Ю. Брант]] (1890)]]
#REDIRECT [[Удзельнік:Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе]]
'''Гуса́рыя'''<ref>''Сороколетов Ф. П.'' [http://books.google.com/books?id=6mUtAAAAMAAJ&q=%D0%B3%D1%83%D1%81%D0%B0%D1%80%D0%B8%D1%8F&dq=%D0%B3%D1%83%D1%81%D0%B0%D1%80%D0%B8%D1%8F&hl=en&ei=5W2ATqr4FOHm4QSJyIToDg&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=2&ved=0CC0Q6AEwATgU История военной лексики в русском языке: XI—XVII вв]. — Наука, Ленингр. отд-ние, — 1970. C.&nbsp;383.{{ref-ru}}</ref> альбо '''крыла́тыя гуса́ры''' ({{мова-pl|Husaria}}) — элітная кавалерыя [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], якая дзейнічала на палёх баёў з пачатку [[16 стагодзьдзе|XVI]] да сярэдзіны [[18 стагодзьдзе|XVIII]] стагодзьдзя, спэцыялізавалася на «праломліваньні» баявых парадкаў варожай коньніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам<ref>''Академия наук СССР'' [http://books.google.com/books?id=ZSNmAAAAMAAJ&q=Крылатые+гусары&dq=Крылатые+гусары&hl=en&ei=yGuATvaUGvPc4QSz8cm_Dg&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=1&ved=0CCsQ6AEwAA Памятники культуры: Новые открытия], Научный совет по истории мировой культуры. — М.: Наука, — 1985.{{ref-ru}}</ref><ref>''Бегунова А.'' [http://books.google.com/books?id=IlUnAAAAMAAJ&q=польские+гусары&dq=польские+гусары&hl=en&ei=zm-ATuzuD-b04QSLpYi1Dw&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=5&ved=0CEIQ6AEwBA Повседневная жизнь русского гусара в царствование Александра I], Молодая гвардия, — 2000. C.&nbsp;383.{{ref-ru}}</ref>, была падразьдзяленьнем [[Аўтарамэнт|народнага аўтарамэнту]] — наёмнага войска Рэчы Паспалітай.
 
Найбольш шматлікай і баяздольнай часткай войска Рэчы Паспалітай была [[Кавалерыя|кавалерыя]], у якой гусары складалі значную частку<ref name="Марков" />.
 
Астатнія роды войскаў адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю: ўзаемадзеяньне пяхоты і артылерыі з кавалерыяй было наладжанае дрэнна, таму кавалерыя і самая яе баяздольная частка ''гусарыя'' зьяўляліся асноўнай ваеннай сілай тагачаснага войска. Доўгі час ''крылатыя гусары'' ня мелі сабе роўных у [[Эўропа|Эўропе]], іхныя атакі ня раз здабывалі перамогу [[Карона Каралеўства Польскага|Каралеўству Польскаму]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікаму Княству Літоўскаму]]<ref>''Морихин В. Е.'' [http://books.google.com/books?id=9GM0AAAAMAAJ&q=%22Польские+гусары%22&dq=%22Польские+гусары%22&hl=en&ei=uth5TruHEYrYsgbMg4jQDw&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=7&ved=0CEkQ6AEwBg Традиции офицерского корпуса России], Гала Пресс: Кучково поле, — 2003. С. 431.{{ref-ru}}</ref>.
 
== Гісторыя гусарыі ==
 
=== Паходжаньне тэрміну ===
Паводле адной з вэрсіяў у [[10 стагодзьдзе|X]] стагодзьдзі ў [[Бізантыйская імпэрыя|бізантыйскіх]] вайсковых статутах згадваецца лёгкая коньніца, якая называлася ''chosariori'' ці ''chonsariori''. У ёй служылі балканскія найміты, часьцей за ўсё [[Сэрбія|сэрбы]], асноўнымі абавязкамі якіх былі выведка і дывэрсійныя набегі. У сваю чаргу, бізантыйскі тэрмін мог утварыцца ад [[Лацінская мова|лацінскага]] ''cursores'' — так называлася лёгкая коньніца ў часы заняпаду [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]]. У сэрбскай мове грэцкае ''госарыёры'' ператварылася ў ''гусар''<ref >[http://www.etymonline.com/index.php?term=hussar Online Etymology Dictionary] {{ref-en}}</ref> і стала сынонімам слова ''бандыт''. У [[14 стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзі [[Сэрбскае царства]] са сталіцай у горадзе [[Рас]] пала, і многія сэрбскія гусары знайшлі прытулак у [[Вугоршчына|Вугоршчыне]]&nbsp;— дзе разам з вугорцамі змагаліся з [[Асманская імпэрыя|асманскай]] экспансіяй. Так у [[Вугорская мова|вугорскай мове]] магло зьявіцца слова [[Гусары|гусар]]<ref name=NS-3-6> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 3-6 {{ref-ru}}</ref><ref name="Soldatenko">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;17—24. {{ref-ru}}</ref>.
 
Паводле іншай вэрсіі у [[1458]] годзе вугорскі кароль [[Мацьяш Корвін]] загадаў для абароны ад турак сабраць адмысловае коннае апалчэньне. У яго набіралі па адным жаўнеры з дваццаці двароў — па-вугорску ''husz'' азначае дваццаць<ref name=NS-3-6 />, ''ar''&nbsp;— заробак. Адсюль пайшла назва апалчэнцаў — «гусары».
 
=== Станаўленьне ===
[[Файл:Літвінскі вершнік-гусар.PNG|135пкс|справа|міні|Раньні гусар-[[літвін]]. ''Абрагам дэ Бруйн'', 1575.]]
[[Файл:Deli Lorichs.jpg|110px|left|міні|''Дэлі'' ў парадным строю. Гравюра невядомага мастака, 1576.]]
Найбольш верагодна, што на экіпіраваньне і вонкавасьць крылатых гусараў аказалі ўплыў турэцкая кавалерыя і, асабліва, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Дэлі (войска)|«''дэлі''»|tr|Deliler}} (літаральна — «вар’яты»). Так зваліся ваяры конных атрадаў, якія ішлі ў авангардзе турэцкай арміі. Яны звычайна набіраліся з балканскіх народаў ([[Паўднёвыя славяне|паўднёвых славянаў]], [[Альбанія|альбанцаў]] і г. д.), падуладных [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Дэлі адрозьніваліся «вар’яцкай» адвагай, замест дасьпеху яны насілі шкуры дзікіх зьвяроў і ўпрыгожывалі сябе крыламі драпежных птушак. Па прыкладзе ''дэлі'', крылы на шчытах і галаўных уборах сталі насіць вугорскія гусары.
 
Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі дасьпеху. Адзеньне складалася з вугорскага [[кафтан]]у з шнурамі-пятліцамі на грудзёх (будучы [[даламан]]), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзьведжая альбо леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя [[Лямец|лямцавыя]] ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, вугорскія шапкі-«магеркі» ці мэталёвы [[Шышак|шлем-шышак]]. Абуткам служылі нізкія жоўтыя боты. Гусары мелі шчыт складанай формы ([[тарча (дасьпехі)|тарча]]), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турэцкіх «дэлі», дэкаратыўныя крылы, вырабленыя зь пер’я дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап’ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шабляй, звычайна мелі лук<ref name="Vasikiev" />.
 
Першымі польскімі гусарамі былі сэрбы<ref name=NS-3-6 />. У [[1500]] годзе некалькі шляхетных сэрбаў са сваімі невялікімі атрадамі паступілі на службу караля [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчы]] [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]]. Неўзабаве ў гэтыя падразьдзяленьні пачалі набіраць вугорцаў, палякаў і літвінаў. У сьнежні [[1501]] году былі сфармаваныя першыя рэгулярныя роты гусарыі ''hussarorum alias raczev''<ref name=NS-3-6 />.
 
Палякі часьцей выкарыстоўвалі слова ''ussar'', чым ''hussar''. У Польшчы цяжкія гусары пазначаліся абрэвіятурай ''PPTD'' — ''Pancerz, przylbica, tarcza, drzewo'' (кальчуга, шлем, тарча, дзіда)<ref name=NS-3-6 />.
 
=== Росквіт ===
[[Файл:Husaria.JPG|135пкс|справа|міні|Кавалерыя ў [[Бітва пад Воршай|бітве пад Воршай]] (1514)]]
[[Файл:Great Chorąży of the Polish Crown.jpg|135пкс|міні|Вялікі [[Карона Каралеўства Польскага|каронны]] харунжы (1605)]]
Гусарыя адыграла вырашальную ролю ў шматлікіх бітвах, у якіх удзельнічала: [[бітва пад Воршай]] у [[1514]] годзе, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Абэртынам|бітва пры Абэртыне|pl|Bitwa pod Obertynem}} ў [[1531]] годзе. Зыход {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Любешовам|бітвы пры Любешове|en|Battle of Lubieszów}} (1577) прадвызначылі дзеяньні гусарыі [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]]. Затым была сэрыя перамогаў у [[Лівонская вайна|Інфлянцкай вайне]] (1558—1582), вікторыі над [[Габсбургі|Габсбургамі]] пры {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Бычынам|Бычыне|en|Battle of Byczyna}} (1588) і над малдаванамі пры {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Букавам|Букаве|ro|Bitwa pod Bukowem}}<ref name=NS-3-6 /> ў [[1600]] годзе. Рушылі ўсьлед трыюмфальныя перамогі над швэдзкай арміяй пры {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Кокенгаўзэнам|Кокенгаўзэне|pl|Bitwa pod Kokenhausen}} (1601), якая колькасна пераўзыходзіла, Васэнштайне (1604) і ў [[Бітва пад Кірхгольмам|бітве пры Кірхгольме]] ў [[1605]] годзе, а таксама над расейска-швэдзкай арміяй пры {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Клушынам|Клушыне|ru|Битва при Клушине}} ў [[1610]] годзе<ref name="Soldatenko">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. / Лучшая пора польского гусарства — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;3. {{ref-ru}}</ref><ref name="Kismeta">''Podhorodecki L.'' [http://www.kismeta.com/diGrasse/kluszyn.htm Kluszyn 4 July 1610] based on «Sławne bitwy Polaków» (Famous Battles of Poles). {{ref-en}}</ref>. На той час гусары складалі 75%<ref name="Марков">''Марков М.'', «История конницы: От вооружения конницы огнестриельным оружием до Фридриха Великаго». ч. 3. вып. 4. От Густава Адольфа до Фридриха Великаго, — 1887.{{ref-ru}}</ref> ўсёй кавалерыі Рэчы Паспалітай і лічыліся непераможнымі.
 
Найбольшай колькасьці ў сваёй гісторыі гусарыя Рэчы Паспалітай дасягнула ў [[1621]] годзе — у [[Бітва пад Хоцінам 1621 году|Хоцінскай бітве]] яе колькасьць склала 8280 чалавек<ref>''Podhorodecki L. '' [http://book.tr200.net/v.php?id=408783 Chocim 1621, seria: Historyczne bitwy], MON — 1988. S.&nbsp;16. {{ref-pl}}</ref>.
 
У бітве пры Клушыне [[Карона Каралеўства Польскага|кароннае]] войска ў складзе 6800 палякаў, зь якіх было каля 5500 гусараў, разьбілі 35-тысячную расейскую армію ў складзе якой было каля 5-ці тысяч швэдзкіх наймітаў Якуба Дэлягардзі. Вось як гетман Станіслаў Жаўкеўскі апісвае сваю перамогу:
{{Пачатак цытаты}}… на тую іншаземную коньніцу, злучыўшыся, напалі некалькі нашых ротаў, узброеных пікамі, шаблямі і [[Гусарыя#Іншая зброя|канчарамі]]. Коньніца, не падтрыманая расейскай і нямецкай пяхотай, не магла выстаяць і пусьцілася ў свой ​​табар …{{Канец цытаты}}
На іх плячох гусары ўварваліся ў расейскі лягер.
 
Пасьпяхова дзейнічала гусарыя супраць расейцаў і туркаў у [[1610]] годзе (г. зв. «шчасьлівы год»)<ref>''Cefalli S.'' Relacja о stanie politycznym i wojskowym Polski przez Sebastiana Cefali sekretarca Jerzego Lubomirskiego: Relacje nuncjuszow apostoskich i innych osob о Polsce. В.: Poznari — 1864. T.&nbsp;II. {{ref-pl}}</ref>. Гусары адыгралі вырашальную ролю ў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Тржыцыянам|бітве пры Тржыцыяне|en|Battle of Trzciana}} (1629), была здабытая перамога над татарамі ў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Львовам (1675)|бітве пад Львовам|en|Battle of Lwów}} (1675).
 
[[Ян Сабескі]] перад пагрозай асманскага ўварваньня фармаваў усё новыя гусарскія роты, пры ім у гусараў была перафармаваная лёгкая коньніца. У звароце да [[сейм]]у ён называў гусараў «касьцяком ваеннай салдацкай сілы … ейнай аздобай і абаронай … падобнай да якой не знайсьці ў ніводнай іншай краіне». У [[1683]] годзе польскія гусары выступілі на дапамогу абложанай туркамі [[Вена|Вене]] і заслужылі рэпутацыю «адважнейшых з ваяроў, што калі-небудзь трапляліся пад сонцам<ref>Scanderbeg redivivus, London, Printed by H.C. for Wil Bateman — 1684. P.&nbsp;141.{{ref-en}}</ref>».
 
[[Бітва пад Венай 1683 году|Бітва пад Венай]] стала апошняй значнай перамогай гусарыі пад камандаваньнем караля [[Ян Сабескі|Яна III Сабескага]]. Пагроза заваяваньня Заходняй Эўропы мусульманскай Асманскай імпэрыяй была зьнятая. Аднак эканоміка Рэчы Паспалітай была падарваная, салдаты не атрымлівалі жалаваньня больш за дзесяць год<ref name=NS-3-6 />. Адбылося паслабленьне саюзнай дзяржавы, што неўзабаве, па гістарычных мерках, прывяло да таго, што тэрыторыя Рэчы Паспалітай была падзелена паміж суседзямі.
 
=== Заняпад ===
З разьвіцьцём [[Пальная зброя|пальнай зброі]] і [[Артылерыя|артылерыі]], да пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя цяжкая коньніца пачала зьнікаць са складу заходнеэўрапейскіх войскаў. Рэфармаваныя арміі заходнеэўрапейскіх дзяржаваў пасьпяхова супрацьстаялі гусарыі, пры сутыкненьнях зь імі гусары сталі малаэфэктыўным [[Анахранізм|анахранізмам]]<ref name="Soldatenko" />. У жніўні [[1622]] году пад [[Елгава|Мітаў]] гусары нават ня здолелі пачаць атаку, прыціснутыя агнём швэдзкай артылерыі і стрэльбаў:
{{Цытата|Я скакаў адна ад адной роты… абяцаючы весьці салдатаў асабіста, пагражаючы ім шыбеніцай, прывабліваючы іх узнагародамі, але нічога не дапамагала!|[[Гетман польны літоўскі]] [[Крыштап Радзівіл]]}}
 
Падобныя сцэны паўтараліся ў [[1626]] годзе пад [[Гнеў (горад)|Гневам]]<ref name="Teodorczyk">'' Cichowski J., Szulczyński A.'', Bitwa pod Gniewem (22.IX-29.IX-1.X 1626) Husaria — wyd. II. — Warszawa, 2004. {{ref-pl}}</ref>, пры [[Дыршаў]] (1627), у гады «[[Швэдзкі патоп|швэдзкага патопу]]» (1655—1658). Аднак самы адчувальны ўдар па гусарыі нанесьлі [[Украіна|ўкраінскія]] [[казакі]]<ref name=NS-32> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 32 {{ref-ru}}</ref>. Кавалерыя мала што магла супрацьпаставіць казацкай тактыцы [[Гуляй-горад|гуляй-гораду]] і шквальнаму стрэльбаваму агню. У [[1652]] годзе ў {{артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Батогам|бітве пад Батогам|pl|Bitwa pod Batohem}} колер польска-літоўскага гусарства трапіў у палон і быў закатаваны.
 
Раўнінны краявід Рэчы Паспалітай і неабходнасьць ваяваць з туркамі, татарамі і расейцамі на доўгі час падоўжылі выкарыстаньне гусараў. Але ў рэшце рэшт у [[1775]] годзе сойм пастанавіў скасаваць гусарыю. Крылатых гусараў замянілі больш эфэктыўныя, мабільныя, узброеныя лёгкай пікай [[Уланы|уланы]].
 
== Тактыка ==
 
=== Падрыхтоўка ===
[[Файл:Rolka Sztokholmska 2.jpg|значак|Уезд вясельнай працэсіі [[Жыгімонт III|Жыгімонта III]] у [[Кракаў]] (1605).]]
[[Файл:Kłuszyn 1610.JPG|значак|Атака гусарыі ў бітве пад Клушынам (1610), побач зь леапардавымі накідкамі на карціне і накідкі-''кілімы''.]]
Абавязак падрыхтоўкі байцоў роты асабіста ўскладаўся на [[Гусарыя#Склад і шыхт харугвы|ротмістра]].
 
Найбольш важным навыкам гусара было дасканалае валоданьне пікай і ўпэўненае кіраваньне канём, бо на практыцы вершніку часта прыходзілася на поўным скаку кіраваць аднымі нагамі. Гэтыя ўменьні адточваліся адмысловымі практыкаваньнямі, як то: скок ў сядло (не кранаючыся пры гэтым сядзельнай лукі); разварот пасьля галопу ў акрэсьленым крузе малога дыямэтру; узьняцьце зь зямлі пікай шапкі ці перахват пікай пярсьцёнка, усталяванага на козлах. Папулярнымі на пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя былі гусарскія турніры накшталт сярэднявечных рыцарскіх. Вельмі эфэктна і вельмі небясьпечна гусары адпрацоўвалі імітацыю атакі — лоб у лоб трымаючы дзіды наперавес, дзьве сьценкі вершнікаў несьліся насустрач: пры гэтым кожны гусар павінен быў трапіць у прамежак у супрацьлеглым шыхце між суседнімі коньнікамі, нікога пры гэтым не параніўшы выцягнутай пікай і пільнаваць, каб не параніцца самому<ref name=NS-22> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 22 {{ref-ru}}</ref>.
 
=== Атака ===
Для атакі [[харугва]] гусараў шыхтавалася ў тры і больш шэрагі. Першыя шэрагі складалі самыя вопытныя і добра ўзброеныя [[Гусарыя#склад і шыхт харугвы|таварышы]], а заднія — іх [[Гусарыя#склад і шыхт харугвы|пачтовыя]], якія разьвівалі посьпех у выпадку прарыву варожага шыхту.
 
Атака пачыналася з адлегласьці прыблізна у 100 крокаў ад непрыяцеля. Спачатку вершнікі ехалі ''крокам-алюрам'', потым — ''трушком'', затым — ''галопам'', а на адлегласьці некалькі крокаў ад ворага першы шэраг пераходзіў у ''кар’ер''<ref>''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;27. {{ref-ru}}</ref>.
 
Гэткі нарастаючы тэмп атакі дазваляў зьберагчы сілы коней і зьнізіць страты ад пальнай зброі ворага, якая была эфэктыўна толькі на блізкай дыстанцыі. Акрамя гэтага, існуе вэрсія, што падчас атакі коньнікі ад флянгаў зьмяшчаліся да цэнтру харугвы (некаторыя летапісцы згадваюць нават аб шыхце «калена ў калена»), тым самым, нібыта, павялічваючы шчыльнасьць і сілу ўдару. Аднак пералік камандаў, падаваных пры атацы, абвяргае гэтую гіпотэзу. Шэрагі змыкаліся яшчэ да атакі, а не падчас яе.
 
Войцэх Ракаўскі ў сваёй «Пабудцы годным сынам» ({{мова-pl|Pobudka zacnym synom}}, (1620)) дае такія інструкцыі датычна атакі гусараў:
{{Пачатак цытаты}}Ток{{Заўвага|Ток — рукаў або сапажок, прымацаваны да сядла вершніка-кавалерыста, у які ён прыстаўляе піку, каб не трымаць яе на вісу адной рукой.}} павінен быць падвешаны да сядла справа. Гусарская атака дзідай заўсёды адбываецца з выкарыстаньнем току. Не паварочвай налева, сядзі прама … Дзіду апусьці на ўзровень шыі каня. Атакуй, прышпорвай каня, цэлься суперніку ў пупок<ref>''Rakowski W.'', [http://literat.ug.edu.pl/grafika/pobud.htm Pobudka zacnym synom Korony Polskiey do służby woienney], Polska Biblioteka Internetowa. {{ref-pl}}</ref>.</blockquote>{{канец цытаты}}
Пасьля першага ўдару дзідамі, якія часта ламаліся або губляліся, гусары пераходзілі ў бліжні бой, пускаючы ў ход вісячыя на правай руцэ на цемляку{{Заўвага|Цямляк — пятля ці шнур на рукаяці клінковай зброі, адзяваўся на руку дзеля прадухіленьня страты зброі.}}<ref>''Темляк'' // [http://slovari.yandex.ru/%D1%82%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D1%8F%D0%BA/%D0%91%D0%A1%D0%AD/%D0%A2%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D1%8F%D0%BA/ Большая советская энциклопедия] {{ref-ru}}</ref> [[Гусарыя#Узбраеньне|палаш]]ы ці іншую зброю, якая адпавядала гушчыні схваткі, а таксама рыштунку і ўзбраеньню праціўніка.
 
У бітве ў адкрытым полі часта ўсё вырашала адна атака гусарыі. Калі прарваць шыхт зь першага разу не ўдавалася, то супраціўленьне ворага ламалася пасьлядоўнымі хвалямі кавалерыі. Напрыклад, у [[Бітва пад Клушынам|бітве пры Клушыне]] гусары атакавалі 7 разоў. Каманды падаваліся пры дапамозе сыгналаў трубы або праз конных ардынарцаў. [[Гетман]]ы асабіста ўдзельнічалі ў бітвах, нярэдка ў першых шэрагах.
 
Пасьля таго, як шыхт быў прарваны, гусары секлі і гналі ворага. Аднак у момант пералому бітвы статут патрабаваў асьцярожнасьці і абачлівасьці, забараняючы самачынныя атакі. Асабліва гэта тычылася баёў з [[Татары|татарамі]] і [[Казакі|казакамі]], якія часта практыкавалі прытворнае адступленьне. Таго, хто ў ходзе бою кідаўся на здабычу, статут прадпісваў забіваць на месцы<ref>''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;29. {{ref-ru}}</ref>.
 
=== Каманды ===
Пры атацы паводле гетманскага дэкрэту ад [[1704]] году ротмістар падаваў наступныя каманды{{Заўвага|Сьпіс каманд утрымліваецца ў «гетманскім дэкрэце» ад 1704 году, выдадзеным, відаць, гетманам Гіеронімам Любамірскім.}}<ref name=NS-27> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 27 {{ref-ru}}</ref>:
 
* Замоўкнуць! ({{мова-pl|Uciszcie się!}});
* Насунуць шапкі! ({{мова-pl|Naciśnijcie czapki!}}) — каманда падавалася салдатам бяз шлемаў. Лічылася ганьбай страціць шапку пад час бою;
* Сьціснуць калена з каленам! ({{мова-pl|Ściśnijcie kolano z kolanem!}});
* Шаблі на цемлякі! ({{мова-pl|Szable na temblaki!}}) — пры атацы дзідамі;
* Шаблі ў руку! ({{мова-pl|Szable w ręku!}}) — пры атацы шаблямі;
* Далей! ({{мова-pl|Dalej!}}) — харугва пераходзіла на лёгкі ''трушок'', праходзячы палову адлегласьці да суперніка;
* Злажыць пікі! ({{мова-pl|Złóżcie kopie!}}) — пры атацы пікамі, непасрэдна перад таранным ударам. Па гэтай камандзе пікі апускаліся гарызантальна на ўзровень конскай галавы, харугва пераходзіла ў поўны ''галоп''.
 
== Узбраеньне ==
Комплекс ўзбраеньня і рыштунку гусара фармаваўся пад моцнымі вугорскім і турэцкім уплывамі<ref name=NS-3-6 />.
 
=== Піка ===
Галоўнай зброяй гусарыі была адмыслова вырабленая рыцарская дзіда — піка даўжынёй ад 3,6 да 6,2 м<ref>''Sikora R.'' Z dziejów husarii,ERICA Instytut Wydawniczy —2010 s. 28. {{ref-pl}}</ref>), полая ад сярэдзіны да наканечніка, з аздобленай медзьдзю шарападобнай гардай{{Заўвага|Такую гарду замежныя сучасьнікі называлі яблыкам ({{мова-fr|pomme}}), а палякі'' galka'' — «шарык». Піка была аднаразовай зброяй. Яе дрэўка рабілася з таннай і лёгкай драўніны — хвоі ці елкі. Францускі інжынэр і картограф дэ Боплян згадваў, што піка мела поласьць толькі да «яблыка», а ніжняя частка дрэўка была суцэльнай. Рэканструктары прыйшлі да высновы, што канец пікі вырабляўся з дзьвюх паловак, у якіх выдзёўбвалася пустата, а потым палоўкі злучаліся сухажыльлямі, шаўковымі ніткамі і моцным клеем.}} і рознакаляровым «прапарцом», аднолькавым для кожнай харугвы<ref name="Boplan1" />. Дзіда гусарыі была значна даўжэйшай за сваіх папярэднікаў, але пры гэтым лягчэйшай (каля 2,5 кг). Немалаважна, піка была даўжэй за пікі непрыяцеля і гусар меў магчымасьць паваліць [[пікінэр]]а, перш чым той пратне пікай гусара.
 
Забесьпячэньне гусарыі пікамі заўсёды ўяўляла праблему, бо пасьля першай жа атакі большасьць зь іх ламалася ці заставалася на полі бою.
{{Цытата|Нам вельмі патрэбныя гусарскія пікі, якіх ні ў каго не засталося, а тут здабыць іх вельмі цяжка...|Ліст гетмана Яна Збароўскага каралю праз 3 тыдні пасьля бітвы пад Любешовам, [[1577]] год.}}
{{Цытата|Мы паламалі ўсе нашыя дзіды, я сумняваюся ці ўдасца Вашай Вялікасьці хутка пераўзброіць войска.|Ліст гетмана Станіслава Канецпольскага каралю пасьля бітвы пры ''Тшычане-Хонігфэльдзе'', [[1629]] год.}}
 
=== Іншая зброя ===
[[Файл:Outfit of cuirassier.JPG|значак|Экіпіроўка і зброя крылатага гусара, Нацыянальны музэй [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь.]]]]
Акрамя пікі, да ўзбраеньня [[Гусарыя#Склад і шыхт харугвы|таварыша]] гусарыі ўваходзілі<ref name="Boplan1" /><ref>''Квитковский Ю. В. '', [http://www.moscowtrainings.ru/sablya.htm Польское оборонительное вооружение], М.:&nbsp;Наука, 1994. {{ref-ru}}</ref><ref name="Boplan1" />:
* [[Канчар]] ({{мова-pl|Koncerz}}) — від мяча, характаразуецца вельмі даўгім (да 1,5 м<ref name=autogenerated1>[http://territa.ru/load/23-1-0-2061 Военно-исторический альманах «Новый Солдат» № 192 «Венгерские Гусары 1756—1815»], Артёмовск, 2002, С. 7{{ref-ru}}</ref>), выключна колючым клінком, трох- ці чатырохграннага сячэньня. Мог выкарыстоўвацца замест пікі, калі гусар губляў ці ламаў сваю асноўную зброю<ref>Бохан Ю. Канчар // Вялікае княства Літоўскае: Энцыкляпэдыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 39.</ref>. Канчар падвешваўся на сядле пад правым ці левым каленам.
* [[Палаш]] — ({{мова-tr|pala}} — меч) — рубяча-колючая лязовая халодная зброя з шырокім да канца, прамым ці зьлёгку загнутым і даўгім — да 100 см — клінком, які можа мець двухбаковае (раньнія ўзоры), часьцей за ўсё — аднабаковае або паўтарачнае завострываньне. Гусары абавязаны былі па статуту пасьля першай атакі (што звычайна аўтаматычна азначала страту асноўнай зброі — пікі) дастаць палаш і працягваць бой з дапамогай яго<ref>''Палаш'' // Военно-энциклопедический словарь. Москва, 1984 г. {{ref-ru}}</ref><ref name=NS-29> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 29 {{ref-ru}}</ref>.
* [[Шабля]]-карабеля — больш тонкая і лёгкая шабля, звычайна з багата аздобленай срэбрам і смарагдамі рукаяцьцю. Была дэкаратыўным элемэнтам і выкарыстоўвалася шляхтай у большай ступені дзеля ўпрыгожаньня<ref>Бажэнаў Ю., Басін Я. Карабеля // Вялікае княства Літоўскае: Энцыкляпэдыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 47.</ref>.
* [[Кінжал]] ({{мова-ar|خنجر}}, ''Ханджар''), ці, на землях [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], ''Пуйнал'' ({{мова-it|Pugnale}}) — кароткая клінковая зброя, прызначаная для колючага ўдару<ref>Бохан Ю. Кінжал // Вялікае княства Літоўскае: Энцыкляпэдыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 95.</ref>. Мацаваўся на баку — яго можна было выкарыстоўваць пасьля прарыву варожага шыхту, калі трэба было секчыся з ворагам ў цеснай схватцы.
* [[Булава]] — зброя блізкага бою, з мэталёвым акруглым ці шматгранным навершам і драўлянай (радзей мэталёвай) рукаяцьцю. Ня выключана для баявых патрэбаў выкарыстаньне на навершы шыпоў, у ВКЛ часта выкарыстоўваліся булавы з навершам у выглядзе кубу<ref>Бохан Ю. Булава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыкляпэдыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 355.</ref>.
* [[Надзяк]] ({{мова-pl|Nadziak}}), ''Наджак'', ''Клявец'', ''Чакан'' — ручная халодная зброя, зь сякерападобнай баявой часткай у выглядзе дзюбы з аднаго боку, байка зь іншага. Разьлічаны на прабіцьцё дасьпеху вострым канцом ці на раздрабляльны ўдар абухом. Часьцяком выкарыстоўваўся шляхтай у паўсядзённым жыцьці ў якасьці посаху, які мог вокамгненна ператварацца ў эфэктыўную зброю<ref>''Клевец'' // [http://www.vehi.net/brokgauz/Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона]{{ref-ru}}</ref><ref>''Чекан'' // [http://www.vehi.net/brokgauz/Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона]{{ref-ru}}</ref><ref>[http://www.moscowtrainings.ru/sablya.htm Польское наступательное вооружение] {{ref-ru}}</ref>.
* Адназарадныя [[пісталет]]ы ў ольстрах у сядзельнай лукі́ або — укарочаны [[мушкет]], нярэдка [[лук]] з калчанам{{Заўвага|[[Падкаморы]] Сандамірскі і сьведка падзеяў, Станіслаў Дунін-Карвіцкі (1640—1728) адзначае, што многія гусарскія ''таварышы'' насілі лук нават у [[18 стагодзьдзе|XVIII]] стагодзьдзі падчас [[Паўночная вайна (1700—1721)|Паўночнай вайны]], выклікаючы тым самым зьдзіўленьне ў эўрапейцаў. }}<ref name=NS-15> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 15 {{ref-ru}}</ref>.
 
{{панарама|Koncerz.png|800px|<center><small>Канчар — клінок (130—160 см) трохграннага сячэньня, з закрытай гардай. Канчар гусары выкарыстоўвалі, як асноўную зброю для атакі пасьля страты пікі, альбо перасьледуючы ўжо ўцякаючага ворага. Канчаром можна было паразіць нават ляжачага на зямлі праціўніка<ref name="Марков" />.</small></center>}}
 
== Засьцерагальны рыштунак ==
Засьцерагальны рыштунак крылатага гусара складалі, галоўным чынам, элемэнты<ref name="Boplan1" />:
* [[Шчыт (зброя)|Шчыт]] — вялікі асымэтрычны «балканскі» шчыт быў звычайнай рэччу гусарскай экіпіроўкі [[16 стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзя. Такі шчыт пры добрым аглядзе бараніў шыю вершніка ад шабельнага ўдару. Менавіта на шчыце спачатку маляваліся птушыныя крылы і мацаваліся страўсіныя пёры. Пазьней, пры [[Баторы]]і, ад шчыта адмовіліся на карысьць мэталёвых нагруднікаў <ref name=BelDumka>[http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_491771.pdf Беларуская думка], ліпень 2009 — С.65</ref>.
* [[Кальчуга]] зь зярцалам{{Заўвага|Зярцала — круглая дэталь засьцерагальнага рыштунку, прызначаная для прыкрыцьця грудзяў і жывата ваяра. Звычайна зярцала было дадатковым (не самастойным) элемэнтам рыштунку, мацуючыся да панцыра.}} ці безь яго. Кальчуга, ці яе разнавіднасьць ''бехцярэц'' (замест кольцаў выкарыстоўваліся дробныя пласьцінкі<ref>Кирпичников А. Н. [http://medievalrus.livejournal.com/203171.html Военное дело на Руси в XIII—XV вв]. — Л.: Наука, 1976. {{ref-ru}}</ref>) выкарыстоўвалася гусарыяй да канца [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].
* [[Кіраса]] ({{мова-fr|Cuirie}} — скураны нагруднік), ці толькі яе пярэдняя частка ''нагруднік'' — галоўны элемэнт пласьціннага дасьпеху, з таўшчынёй брані 2—3,5 мілімэтры, які прыкрывае торс ваяра. Прыйшла на зьмену кальчугам пасьля рэфармаваньня войска [[Стэфан Баторы|Стэфанам Баторыям]]<ref name=BelDumka></ref> і стала абавязковаю часткаю ў экіпіроўцы гусара.
* [[Капалін]] ({{мова-pl|Kapalin}}) ці ''ерыхонка'' — напаўсфэрычны шлем з брылём, прылбіцай, навушамі і павялічаным наносьнікам (у некаторых варыянтах выкананых у выглядзе зьвярынай маскі). Гэты тып шлема прыйшоў на землі Рэчы Паспалітай з Вугоршчыны, дзе ў сваю чаргу ўзьнік на аснове ўсходніх шлемаў-''шышакоў''.
* Акрамя вышэйпералічанага дасьпех гусара складалі: ''наручы'', ''сталёвыя нагавіцы'' на сьцёгны, ''накаленьнікі'', кальчужныя або абробленыя жалезам скураныя ''пальчаткі''.
 
<gallery perrow=6>
Файл:Hungarian-style shield 1.jpg|Вугорскі шчыт, над ім узор ''ерыхонкі'', правобразу [[капалін]]а. Падобныя шчыты выкарыстоўвася гусарамі [[Вялікае Княства Літоўскае|Літвы]] і [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчы]] ў [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]]
Файл:MWP Husaria szyszak 16 wiek.jpg| Шлем-шышак гусара, [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] Музэй [[Войска Польскае|Войска Польскага]], [[Варшава]].
Файл:MWP_Pancerni_2_polowa_17_wieku.jpg|Кальчужны дасьпех быў звычайным рыштункам беднай гусарыі да рэформы Баторыя, пазьней насіўся ў асноўным панцырнымі [[Казакі|казакамі]].
Файл:Zbroja_lamelkowa1.jpg|Бехцярэц — дасьпех , які быў ва ўжытку сярод гусараў, пасьля рэформы Стэфана Баторыя быў заменены на латную кірасу.
Файл:Zbroje husarskie.JPG|Латны гусарскі дасьпех, асабліва папулярны ў Літве і ў Польшчы і часта аздабляны крыламі за сьпінай. Музэй Войска Польскага, Варшава.
Файл:Polish cavalry armour XVI-XVII century.png|Дасьпех ''таварыша'', пакрыты шкурай леапарда, пахолікі насілі таньнейшыя ваўчыныя ці рысіныя шкуры.
Файл:MWP zbroje husarskie 2.jpg|Гусарскі дасьпех [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]] з мэталёвымі наручамі, г. зв. ''карвашы'' ({{мова-hu|karwasze}}).
Файл:MWP husaria zbroja typu 'anima'.jpg|Кіраса заможнага гусарскага ''таварыша'' ў стылі «Аніма» ([[Старажытны Рым|старажытнарымскі]] стыль).
Файл:Karacena.JPG|Карацэна (скураны панцыр з мэталёвымі пласьцінкамі) [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]], стылізаваная пад дасьпех [[сарматы|сармацкага]] цяжкога вершніка.
</gallery>
 
=== Вопратка і вупраж ===
''Таварыш'' быў апрануты звычайна ў сіняе ці, больш дарагое, чырвонае адзеньне, на ногі апранаў высокія скураныя жоўтыя, часам барвовыя ці чорныя, боты са [[шпоры|шпорамі]]. Боты польскага тыпу мелі прыбітыя шпоры, нямецкага — здымныя. Сядло ўжывалася ўсходняга тыпу, ў багатых шляхціцаў было аздобленае [[аксаміт]]ам, з падхвоснымі рамянямі для паляпшэньня апоры вершніка пры дзідавым удары.
 
Багатыя гусарскія афіцэры і ''таварышы'' ўражвалі іншаземцаў усходняй пышнасьцю свайго ўбраньня і строю, сабалінымі, куніцавымі і бабровымі шапкамі, бліскучымі шлемамі з раскошнымі [[плюмаж]]амі, аздобленымі [[золата]]м, [[срэбра]]м і каштоўнымі камянямі, дарагой зброяй.
 
Экзатычнай дэтальлю экіпіроўкі гусарыі была абавязковая [[леапард]]авыя шкура. З-за дарагоўлі і рэдкасьці, шкуры ''таварышам'' купляў ротмістар. Часам бралі шкуру іншай жывёлы і малявалі на ёй плямы. Пахолікі замест леапардавых насілі ваўчыныя ці мядзьведжыя шкуры або каляровыя накідкі — ''кілімы''<ref name="Vasikiev" />.
 
=== Коні ===
[[Файл:Siodla 17 wiek caly garnitur.jpg|185пкс|міні|Сядло і вупраж таварыша, [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]]]]
У гусарыі выкарыстоўваліся коні, выведзеныя зь мясцовых пародаў з прымешкам усходніх: турэцкай, туркмэнскай, пэрсыдзкай і г.д. Гэта былі трывалыя і хуткія коні, здольныя працяглы час несьці на сабе вагу да 100 кіляграмаў (сярэдняя маса вершніка разам з рыштункам) і, у выпадку патрэбы, адразу пасьля маршу ўступіць у бой. У [[1568]] годзе [[Папа Рымскі|Папскі]] [[нунцый]] Рудж’еры адзначаў, што «польскія коні даволі рослыя, больш марудныя за турэцкіх, хоць дужэйшыя і прыгажэйшыя за іх». Тут жа ён дадаваў, што літоўскія рысакі «нашмат меншыя і слабейшыя за польскіх»<ref name=NS-21> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 21 {{ref-ru}}</ref>.
 
Конь быў асноўным выдаткам на экіпіроўку гусара і каштаваў мінімум 200 [[Талер|талераў]]. Звычайна ''таварыш'' меў па некалькі коняў: два-тры, сустракаліся нават чатырохконныя ''таварышы''. Коні мяняліся ў залежнасьці ад умоваў і патрэбы ў тых ці іншых дзеяньнях. Выдача ці продаж гусарскага каня за мяжу не дазваляліся пад пагрозай сьмяротнага пакараньня<ref>''Sawicka Z.'' Koń w życiu szlachty. S. 46-50.{{ref-pl}}</ref><ref>''Cichowsky J., Szulczynski A.'' Husaria. Warszawa — 1977. S. 97. {{ref-pl}}</ref>.
 
=== Крылы ===
[[Файл:Polish Hussar half-armour Winged Riders.jpg|185пкс|міні|Гусарскі дасьпех з крыламі, сяр. [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]], Нацыянальны Музэй у [[Кракаў|Кракаве]].]]
Дзеля ўпрыгожваньня, а таксама для застрашэньня ворага гусары ў чыне ''таварыша'' насілі за плячыма «крылы» з арліных пёраў на лёгкай драўлянай раме. Адно альбо два «крылы» мацаваліся да сядла ці да дасьпеху гусара.
 
Першае сьведчаньне аб зьяўленьні крылаў у гусараў адносіцца да [[1533]] году, калі тры вершнікі зьявіліся з крыламі за сьпінай на вясельлі караля [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта II]] у Кракаве. Ў [[1574]] годзе пры каранацыі [[Генрых Валуа|Генрыха Валуа]] засталося такое апісаньне, пакінутае замежным госьцем:
{{Цытата|…[Гусары] маюць звычай упрыгожваць сябе і сваіх коней вялікімі плюмажамі, але не са страўсавых пёраў, як гэта прынята ў нас, але ў форме крылаў арла, пазалочаных і настолькі шчыльных, што падышлі б і для маскараду.|шэвалье Гуры дэ Вільмонтэ}}
 
У іншым апісаньні згадваюцца крылы, прымацаваныя да шчытоў і конскіх грываў. У [[1576]] годзе [[Стэфан Баторы]] правёў ваенную рэформу<ref name=BelDumka></ref> і скасаваў нашэньне шчытоў, куды часта мацаваліся крылы. Крылы сталі абавязковым атрыбутам гусараў — патрабаваньні мець крылы зьмяшчалася ў рэкруцкіх лістах. Да канца [[16 стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзя крылы перанесьлі на заднюю луку сядла, спачатку мацавалася толькі адно крыло, левае, каб не перашкаджаць працы пікай. Да сярэдзіны [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя ў [[Карона Каралеўства Польскага|каронным]] войску сталі пераважаць парныя крылы, прымацаваныя наўпрост да сьпіны гусара. Кансэрватыўныя літвіны, аднак, па-ранейшаму звычайна выкарыстоўвалі «стары» тып крыла. Тагачасны гісторык і сьведка Енджэй Кітовіч{{Заўвага|Енджэй Кітовіч ({{мова-pl|Jędrzej Kitowicz}}) (1727 [1728] — 1804) — польскі гісторык і мэмуарыст. Правёў частку жыцьця ў лягерах барскіх канфэдэратаў. У 1771 паступіў у духоўную сэмінарыю ў Варшаве. Каля 1777 стаў ксяндзом. Рэшту жыцьця правёў [[пробашч]]ам прыходу ў Жэчыцы ({{мова-pl|Rzeczyca}}).}} адзначае:
{{Пачатак цытаты}}Літоўскія гусары,.. сеўшы на каня, зьлева мацуюць вялізнае крыло, вырабленае з страўсавага пер’я. Крыло закрывае ўвесь левы бок каня і вершніка да лыткі<ref name=NS-17-19>''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 17-19 {{ref-ru}}</ref>.{{Канец цытаты}}
 
Існуюць таксама меркаваньні, у тым ліку і сучасьнікаў, што крылы падчас нападу стваралі шум і палохалі коняў суперніка, нібыта абаранялі ад шабельных удараў ззаду, а таксама перашкаджалі накідваньню аркана.
 
Падчас свайго візыту ў Рэч Паспалітую ў [[1588]] годзе [[Папа Рымскі|папскі]] легат Іпаліто Альдобрандзіні сьцьвярджаў, што крылы запалохваюць коней праціўніка і абараняюць вершніка ад шабельных удараў. Вэрсія пра перашкоду ад накідваньня аркану паўстала ў [[1949]] годзе і была прапанаваная Т. Тылінгерам<ref name=NS-17-19></ref>.
 
Некаторыя заходнеэўрапейскія аўтары [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя прыпісвалі крылам нейкі «шумавы» эфэкт, які ўзьдзейнічаў на ворага падчас атакі.
 
{{Цытата|Сьцьвярджаюць, што шум тых крылаў палохае коняў непрыяцеля і дапамагае разьбіць ягоныя шэрагі<ref name="Cichowsky">''Cichowsky J., Szulczynski A.'' Husaria. Warszawa — 1977. S.&nbsp;105. {{ref-pl}}</ref>.|Франсуа д'Алерак, які наведаў Рэч Паспалітую ў [[1689]] годзе.}}
 
У гэтым сьцьвярджэньні, відаць, ёсьць сэнс, хоць страх на коней суперніка відавочна наводзілі ня толькі шапаценьне пёраў, але й зьвярыныя шкуры, накінутыя на сьпіны вершнікаў, якія атакавалі, і прапарцы на дзідах, якія з асаблівым шумам калыхаліся на ветры. Акрамя такіх функцыяў «застрашэньня», гусарскія крылы, відавочна, ня мелі ніякага баявога прызначэньня. Генрых Вольф з [[Цюрых]]а, які быў сьведкам каранацыі Стэфана Баторыя ў [[1576]] годзе, адзначаў: {{Пачатак цытаты}}Польскае гусарства было настолькі шчыльна пакрытае скуранымі рамянямі, рысінымі і мядзьведжымі шкурамі, што здавалася гэта не людзі, а дзікія зьвяры скачуць на крылатых конях<ref name="Sol19">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;19.</ref>.{{Канец цытаты}}
Ці яшчэ:
{{Цытата|Цяжка не ўсьміхнуцца, гледзячы на даўгія крылы, прымацаваныя да сьпіны [у гусараў], ад якіх, аднак, як яны лічаць, спалоханыя коні непрыяцеля кідаюцца на ўцёкі<ref name=autonazwa1>''Ogier К.'' Dziennik podróży do Polski 1635-1636, cz. 1, s. 170. {{ref-pl}}</ref>...|Караль Оґэр, наведваў Рэч Паспалітую ў 1635-1636 гадох.}}
Усе крыніцы сучасьнікаў гусарыі адзінадушныя ў тым, што наяўнасьць крылаў мела мэтай запалохаць праціўніка. Прычым страх наводзіў ня столькі сьвіст, а хутчэй, незвычайны выгляд. Потым крылы ўвогуле страцілі сваю пужаючую ролю і ператварыліся ў свайго роду эмблему роду войскаў. Да канца [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя пёры сталі маляваць нават на дрэўках гусарскіх дзідаў. У апісаньні цырымоніі [[1646]] году словазлучэньне «апераныя часткі» выкарыстоўвалася як сынонім да «гусарскіх ротаў» <ref name="Sol19" />.
 
Сярод дасьледнікаў працягваюцца спрэчкі пра мэту нашэньня крылаў, аднак большасьць лічыць, што крылы былі хутчэй парадным, чым карысным баявым атрыбутам<ref name=NS-17-19/>.
 
Пры здымках [[Ежы Гофман]]ам фільму «[[Агнём і мячом (фільм)|Агнём і мячом]]» пад [[Познань]]ню ў траўні [[1998]] году рабілася некалькі дубляў атакі 50 гусараў. Пры гэтым крылы не выдавалі ніякіх прыкметных гукаў. Быў чутны толькі тупат капытоў і бразганьне дасьпеху і зброі<ref name=NS-17-19/>.
 
== Сьведчаньні сучасьнікаў ==
Адно з найболей цікавых апісаньняў гусарыі пакінуў францускі інжынэр і картограф ''Гіём дэ Баплян''. Вось як апісвае ён гусарыю<ref name="Boplan1">''Гийом Левасьсер де Боплан'', [http://www.drevlit.ru/texts/b/b_boplan2.php Описание Украины] (1660) {{ref-ru}}.</ref>:
{{Пачатак цытаты}}Гусары на службе ў якасьці ўланаў — гэта шляхціцы зь вялікай маёмасьцю, якія маюць да 50 тысяч [[ліўр]]аў [прыбытку]. У іх вельмі добрыя коні, самая танныя зь якіх каштуюць ня меней 200 дукатаў; гэта турэцкія коні, паходжаньнем з [[Анатолія|Анатоліі]], з правінцыі, называнай Караманья (Carmenie). Кожны ўлан служыць на пяці конях; такім чынам, у харугвы з сотні ўланаў ёсьць толькі 20 ''таварышаў'', якія едуць у адзін рад, так што кожны ўзначальвае [свой] шэраг; наступныя чатыры рады — гэта іх служкі, кожны ў сваім шэрагу. Даўжыня іх дзіды 19 футаў, яна полая, пачынаючы ад ляза да яблыка, астатняе зробленая з дужага дрэва; на лязо свае пікі яны прымацоўваюць значкі, заўсёды двухколерныя: бела-чырвоныя, сіня-зялёныя або чорна-белыя, даўжынёй у 4—5 локцяў. Гэта робіцца, мабыць, для таго, каб палохаць варожых коняў, бо калі яны [гусары], апусьціўшы дзіды, нясуцца ва ўвесь кар’ер [у атаку], сьцяжкі разьдзімаюцца, апісваючы кругі, і наводзяць жах на непрыяцельскіх коняў, шыхт якіх яны жадаюць прадзерці. Убраныя яны ў панцыры, наручы, накаленьнікі, шлемы і г. д. Узбоч у іх толькі шабля, пад левым сьцягном палаш, прывязаны да сядла, да правай лукі якога прымацаваны даўгі меч, шырокі ў рукаяцьці і вузейшы да ляза, у форме чатырохграньніка, для таго, каб можна было калоць таго, хто зваліўся на зямлю, але яшчэ жывога чалавека. Меч мае 5 футаў у даўжыню і круглую галаўню, каб зручней было прыціснуць да зямлі [суперніка] і пракалоць кальчугу; прызначэньне палаша — секчы целы, а шаблі — біцца зь яе дапамогай і секчы кальчугу. Яны носяць таксама баявыя сякеры вагой да шасьці фунтаў, якія падобныя выглядам да нашай чатырохграннай пікі, вельмі вострыя з доўгай дзяржальняй-рукаяцьцю, для таго каб можна было наносіць удары па варожых панцырах і шлемах, якія разьбіваюцца ад такой зброі.{{канец цытаты}}
Больш патэтычнае сьведчаньне, да якіх звычайна залішне сур'ёзна ставяцца польскія гісторыкі, пакінуў Вэспасыян Кахоўскі у сваёй «Песьні вызваленай Вене» (1684), апісваючы гусарскую атаку, сьведкам якой ён быў:
{{цытата|<poem>
Гусары апусьцілі дзіды,
На лёзах засталося шмат працятых,
Зьбянтэжаны і застрашоны вораг,
Удараў не пазьбегчы й не ўхіліцца,
Бо хто знаёмы з тым кап'ём,
Той знае, што пратне і дзьве пэрсоны,
Другія ў паніцы бягуць,
Як мухі перад варам кіпяткім{{Заўвага|Нелітаратурны пераклад.}}.
</poem>{{Арыгінал|pl|<poem>
Husarz kopije jeno co swe złoży
Niejeden na szpil zostaje wetchniony,
Co ich nie tylko zamiesza, lecz strwoży,
Sztych nieuchronny i nie odłożony,
Bo kogo trafi, tyrańsko się sroży
Biorący czasem i po dwie persony,
A drudzy pierzchną tak skwapliwym tropem,
Jak muchy przykrym sobie przed ukropem<ref>''Kochowski W. H.'', [http://www.pbi.edu.pl/book_reader.php?p=6617&s=30 Dzieło Boskie albo Pieśni Wiednia wybawionego i inszych transakcyjej wojny tureckiej w roku 1683 szczęśliwie rozpoczętej]. — 1683. C. 30. {{ref-pl}}</ref>.
</poem>}}}}
 
== Камплектаваньне ==
[[Файл:Winged hussar, historical reconstruction.jpg|175пкс|міні|''Таварыш'' гусарыі, гістарычная рэканструкцыя.]]
[[Файл:The captain of hussars.jpg|зьлева|міні|220пкс|[[Гусарыя#Склад і шыхт харугвы|Ротмістар]] гусарыі, гістарычная рэканструкцыя.]]
Гэты род войскаў патрабаваў асаблівай ваеннай падрыхтоўкі і баявога духу. У гусарыю падбіраліся вопытныя, дужыя, рослыя і сьмелыя шляхціцы. Служба ў гусарскіх харугвах была вельмі прэстыжнай — афіцэры іншых родаў войскаў лічылі за гонар перавесьціся туды простымі таварышамі. Камплектаваньне гусарыі ў [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзі заставалася такім жа, як і ў эпоху сярэднявечча. Гэта быў прынцып «таварыскага почту», паводле якога будучы камандзір гусарскай роты-харугвы — [[Гусарыя#Склад і шыхт харугвы|ротмістар]], атрымаўшы ад караля адмысловую грамату, наймаў на службу ''таварышаў'' зь ліку рыцараў-шляхціцаў, кожны зь якіх абавязаны быў прывесьці з сабой «сьвіту» (''почт'') у складзе аднаго-двух узброеных слугаў з коньмі. Сьвіта-ваяры, якія называліся таксама ''пахолкамі'' ці ''пахолікамі'' (зброяносцамі) і «чаляднікамі», звычайна набіраліся з дваровых людзей шляхціца ці, калі таварыш быў дастаткова заможным, — з дробнай «убогай» шляхты. Набор у харугву адбываўся на добраахвотнай аснове, для чаго ротмістру даваўся пэўны тэрмін (з [[1620]] году — двухмесячны, лічачы з дня выдачы граматы)<ref name="Vasikiev">''Васильев А.'' [http://kulichki.com/gusary/istoriya/polish/vasilev/ Польско-литовская гусария XVII века], М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. С. 2—6.{{ref-ru}}</ref>.
 
Гусарыя была арганізаваная ў харугвы (роты) па 100—200 коней, а на полі бою харугвы аб’ядноўваліся ў ''гуфы ''— атрады, блізкія па колькасьць да палкоў (да 400 коней).
 
У рэгістры гусарскай роты кракаўскага ваяводы вялікага гетмана Стэфана Патоцкага на пэрыяд з 1 красавіка і да канца чэрвеня [[1658]] значацца<ref name=NS-10> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 10 {{ref-ru}}</ref>:
* Сьвіта пана ротмістра — 24 коні;
* Сьвіта пана паручніка — 6 коней;
* Сьвіта пана харунжага — 4 коні;
* далей ідуць таварышы, пералічаныя пайменна, 48 зь якіх са сьвітай у 3 коні і 2 са сьвітай у 2 коні.
 
== Склад і шыхт харугвы ==
[[Файл:Ustawienie choragwi husarskiej.png|300px|міні|справа|Шыхт гусарскай харугвы ў часы [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]]]]
У часы [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]] ў другой палове [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя гусарская харугва шыхтавалася наступным чынам: у тры шэрагі, у першым ставіліся найбольш загартаваныя гусары — [[Таварыш (войска)|таварышы]]. У астатніх шэрагах ставілася г. зв. [[Пахолік|пачтовыя]]{{Заўвага|''Па'''<big>ч</big>'''товыя'' — ({{мова-pl|pochtowi}})) ад польскага ''pochet'' — у літаральным сэнсе сьпіс, іншае значэньне пачот, сьвіта.}}<ref name="Vasikiev"></ref> (ці, іншыя назвы,: пачот, сьвіта, пахолкі, пахолікі, шэраговыя, шэранговыя) — звычайныя гусары. Асобна выдзяляліся:
* '''Флянгавыя''' ({{мова-pl|Skrzydłowi}}) — з правага і левага бакоў ставілася два ''таварышы'' якія падтрымлівалі парадак шыхту. Калі гэта было патрэбна, яны зьмяшчаліся ў сярэдзіну, наводзілі парадак у апошніх шэрагах, альбо разьяжджаліся, размыкаючы кавалерыйскую лінію, што павінна было забясьпечыць меншыя страты падчас абстрэлу харугвы. Усе ''таварышы'' зь першага шэрагу раўнялі па флянгавых сваіх коней.
* [[Харунжы]] ({{мова-pl|Chorąży}}) — сьцяганосец, павінен быў трымаць і зьберагаць штандар харугвы. У выпадку страты штандару ротмістар альбо гетман мелі права вынесьці харунжаму сьмяротны вырак. Пад штандарам зьбіраліся ''таварышы'' і сьвіта, калі шэрагі былі расьсеяныя. Манэўры харунжага паўтаралі ўсе салдаты з харугвы.
* [[Ротмістар]] ({{мова-pl|Rotmistrz}}) — звычайна разьмяшчаўся з боку ад харугвы, каб быць гатовым весьці яе ў наступ. З пачаткам атакі займаў месца ў тыле: не прымаў непасрэднага удзелу ў бітве, назіраючы за яе ходам зводдаль. Ротмістар меў уласную сьвіту, таксама разам зь ім былі трубачы.
* [[Паручнік]] ({{мова-pl|Porucznik}}) — станавіўся з уласнай сьвітай па іншы бок харугвы, каб сачыць за выкананьнем загадаў ротмістра. Калі сам кіраваў харугвай, ягоныя абавязкі выконваў намесьнік.
* '''Заяжджаючыя''' ({{мова-pl|Zajeżdżający}}) — два ''таварышы'', якія сачылі за парадкам з тылу харугвы. Калі хтосьці са сьвіты, ці нават з таварышаў, рабіў спробу ўцячы мелі права яго забіць, каб пазьбегнуць панікі.
 
Акрамя вышэйпералічаных, на полі бою разам з харугваю абавязкова прысутнічалі ротныя музыкі — барабаншчыкі і некалькі трубачоў<ref name=NS-7> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 7 {{ref-ru}}</ref>, і ўзброеныя слугі, якія падносілі гусарам новыя дзіды замест зламаных, а ў выпадку патрэбы самі маглі ўступіць у бой<ref name=NS-26> ''ред. Киселёв'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 26 {{ref-ru}}</ref>.
 
== Фармаваньне і фінансаваньне ==
У гусарыі служыла найбольш заможная шляхта, яны атрымлівалі найвышэйшы заробак — 51 [[злоты]] «на каня», то бок 7 [[дукат]]аў (эквівалент 400 грамаў срэбра) на вершніка ў квартал<ref name=NS-10 />.
 
Узбраеньне, рыштунак, адмысловым чынам выежджаныя коні ''таварыша'' гусарыі каштавалі вельмі дорага — толькі коні сьвіты гусара абыходзіліся яму у гадавое жалаваньне<ref name=NS-10 />. Апроч таго, з кожным таварышам гусарыі было 3—12 пачтовых і чэлядзі да 10 чалавек ці больш. Нават з улікам казённага ''жолду'', выдаткі маглі быць пакрытыя толькі за кошт багатай ваеннай здабычы.
 
Даражэй за ўсё каштаваў адмыслова выежджаны гусарскі конь — ягоны кошт быў ад 200<ref>''Осипов К.'', [http://books.google.com/books?id=e50bAAAAMAAJ&q=%22Польские+гусары%22&dq=%22Польские+гусары%22&hl=en&ei=Edl5Tp-CGsfYsgbB2eTDDw&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=10&ved=0CE8Q6AEwCTgK Богдан Хмельницкий], Молодая гвардия. — 1948. C. 479. {{ref-ru}}</ref> да 1000—1500 дукатаў, гэта значыць ад 9 да 44-66 кіляграмаў срэбра ў эквіваленце. Рыштунак каштаваў каля 40 злотых.
 
Гусары экіпіраваліся за свой кошт. ''Таварыш'' разглядаў усе выдаткі як інвэстыцыю ў сваю кар’еру. Ротмістар павінен быў быць дастаткова багатым, каб пры неабходнасьці сфармаваць роту без фінансавай дапамогі сейму. Таксама ротмістар нёс дадатковыя расходы, бо набываў пікі, леапардавыя чапрак{{Заўвага|Чапрак — упрыгожаная падсьцілка пад конскае сядло.}}<ref>''Чепрак'' // [http://www.vehi.net/brokgauz/Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона]{{ref-ru}}</ref> і крылы, а таксама часта пазычаючы грошы сваім падначаленым. Ён фармаваў харугву на аснове «лісту аб прызыве» ({{мова-pl|list przypowiedni}}). Звычайна ліст падпісваўся каралём. Меўшы такі ліст, ротмістар мог пачынаць фармаваць роту. Займаючыся фармаваньнем, ён наймаў па кантракце некалькіх ''таварышаў''. Кожны таварыш прыводзіў з сабой ўласнае падразьдзяленьне: «кап’ё» або «почт» ({{мова-pl|poczet}}). ''Таварыш'' быў, у прамым сэнсе, таварышам ротмістра, бо падзяляў ягоныя фінансавыя і ваенныя рызыкі. ''Таварышы'' ўтваралі свайго роду ваеннае братэрства. Адзін да аднаго ротмістар і таварышы зьвярталіся «пан брат»<ref>''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;5. {{ref-ru}}</ref>.
 
== Пахавальны рытуал ==
Крылатыя гусары практыкавалі незвычайны пахавальны рытуал. Падчас [[Адпяваньне|адпяваньня]] ў царкву на кані заяжджаў гусар, які сымбалізаваў нябожчыка, і разьбіваў гусарскую піку перад [[алтар]]ом. У паходзе такі рытуал праводзіць было нязручна, але ў мірны час цырымонія часта праводзілася і была апісаная Енджэем Кітовічам<ref> ''Китович'' // [http://www.vehi.net/brokgauz/ Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона] {{ref-ru}}.</ref><ref name="Soldatenko">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;31.</ref><ref>''Kitowicz J.'', Opis obyczajów i zwyczajów za panowania Augusta III, — 1855. {{ref-pl}}</ref>.
 
== У кінэматографе ==
Крылатая кавалерыя знайшла кінаўвасабленьне<ref>[http://www.filmweb.pl/ filmweb.pl]</ref><ref>[http://www.kinopoisk.ru/ kinopoisk.ru]</ref> ў такіх стужках, як:
* «'''Богдан Хмельницкий'''» (''Багдан Хмяльніцкі''), [[СССР]] (1941);
* «'''Pan Wołodyjowski'''» (''Пан Валадыёўскі''), [[Польшча]] (1968);
* «'''Potop'''» (''Патоп''), Польшча-СССР (1974);
* «'''Kanclerz'''»,serial telewizyjny (''Канцлер'', тэлевізійны сэрыял), Польшча (1989);
* «'''Ogniem i mieczem'''» (''Агнём і мячом''), Польшча (1999);
* «'''1612'''», [[Расея]] (2008);
* «'''Тарас Бульба'''», Расея (2009);
* «'''11 Settembre 1683'''» (''11 верасьня 1683''), [[Італія]]-Польшча (2012).
 
== Ушанаваньне ==
[[Файл:Orłowski Husaria's attack.jpg|150пкс|зьлева|міні|«Атака гусарыі», А. Арлоўскі.]]
[[Файл:Polish 4 Batalion Pancerny breast badge.png|100пкс|міні|Значок 4-га [[Берасьце]]йскага танкавага батальёну ВП.]]
[[Файл:200 zl. Гусарыя, рэвэрс.jpg|100пкс|міні|Гусар, 200 zl. золата, рэвэрс.]]
* Гусарская тэматыка зьяўляецца папулярным матывам творчасьці шэрагу польскіх жывапісцаў, сярод якіх: [[Юзэф Брант]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Вацлаў Паўлішак|Вацлаў Паўлішак|pl|Wacław Pawliszak}}, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Аляксандар Арлоўскі|Аляксандар Арлоўскі|pl|Aleksander Orłowski}} і інш<ref>[http://www.google.by/imgres?safe=off&client=firefox-a&hs=wBs&rls=org.mozilla:ru:official&biw=1252&bih=570&tbm=isch&tbnid=b775F-5jnX7ktM:&imgrefurl=http://historiarabki.blogspot.com/2012/02/rzeczpospolita-podhalanska-16691670.html&docid=O97GzxlqAN7lpM&imgurl=http://2.bp.blogspot.com/-H-X5KzTKjWQ/Sg8XjJUegWI/AAAAAAAAC6M/BcvbBfvT9Qg/s1600/Jzef%252BBrandt%252BHusarz.jpg&w=568&h=800&ei=-_l6Uav1OMbltQaA8YHQCQ&zoom=1&ved=1t:3588,r:3,s:0,i:86&iact=rc&dur=619&page=1&tbnh=190&tbnw=144&start=0&ndsp=13&tx=92&ty=92 «Гусар», Юзэф Брант]</ref><ref>[http://www.google.by/imgres?safe=off&client=firefox-a&rls=org.mozilla:ru:official&biw=1252&bih=570&tbm=isch&tbnid=1cYcdK1OO89eMM:&imgrefurl=http://dic.academic.ru/dic.nsf/ruwiki/34888&docid=Wwmnavpo2PLf-M&imgurl=http://dic.academic.ru/pictures/wiki/files/72/Hussar_by_Alexander_Orlowski.jpg&w=439&h=600&ei=PPx6UZvqCsOytAb80YCgAw&zoom=1&ved=1t:3588,r:3,s:0,i:86&iact=rc&dur=491&page=1&tbnh=163&tbnw=136&start=0&ndsp=19&tx=76&ty=53 «Гусар», Аляксандар Арлоўскі]</ref>.
* Да гусарскай сымболікі зьвярталася некаторыя падразьдзяленьні [[Войска польскае|Войска Польскага]], часьцей за ўсё ў авіяцыі і бранятанкавых частках. Між іншых тэматычныя ўвасабленьні гусарскага рыштунку зьяўляюцца элемэнтамі:
: — Эмблема 1-ай бранятанкавай дывізіі [[Войска Польскае|Войска Польскага]] ўтрымлівае гусаркі [[капалін]] і крылы.
: — Значок 4-ага Берасьцейскага бранятанкавага батальёну Войска Польскага ўтрымлівае гусарскі капалін.
* Гусарскія крылы зьяўляюцца адным з элемэнтаў помніка Валынскай кавалерыйскай брыгадзе, прысьвечанаму Бітве пад Мокрай, якая адбылася падчас [[Польская кампанія 1939 году|верасьнёўскай кампаніі]] [[1939]] году.
* У [[2004]] годзе гусарыя была ўшанаваная помнікам на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі (праект Эдмунда Майкоўскага).
* Гусар стаў тэматычным сымбалем праектаў Анджэя Пітыньскага, прысьвечаным [[Катынскі расстрэл|ахвярам Катыні]]:
: — ''Помніка мсьціўцы'' на польскім цьвінтары ў Нацыянальным санктуарыі Божай Маці Чанстахоўскай ў месьце Дойлстаўн, штат [[Пэнсыльванія]], [[1988]] год.
: — Нацыянальнага Катынскага манумэнту ў Балтыморы, [[2002]] год.
* На сёньняшні дзень існуе шэраг гістарычных уніфармісцкіх клюбаў, якія рэканструююць гусарскую кавалерыю у Польшчы<ref>[http://www.zamek-gniew.pl/zywy-zamek/choragiew-husarska Chorągiew husarska przy zamku w Gniewie na stronach zamku.]</ref> і [[ЗША]]<ref>[http://www.husaria.us/ Suligowski’s Regiment of the Polish Commonwealth], Polish Nobility Association Foundation, [dostęp 12 czerwca 2008].</ref>.
* У сучаснай Польшчы былі выпушчаныя шэраг калекцыйных [[злоты]]х і паштовых марак, прысьвечаныя тэме гусарыі<ref>[http://joystamps.com/pl/stamp/732 Паштовая марка Zbroja husarska—XVIIw.] {{ref-pl}}</ref><ref>[http://wiadomosci.wp.pl/gid,10779048,gpage,7,img,10779052,kat,1342,title,Husaria-najechala-na-NBP,galeria.html?ticaid=110798Złota Двухсотзлотая калекцыйная залатая манэта з сэрыі «Historia jazdy polskiej»] {{ref-pl}}</ref><ref>[http://wiadomosci.wp.pl/gid,10779048,gpage,9,img,10779050,kat,1342,title,Husaria-najechala-na-NBP,galeria.html Дзесяцізлотая калекцыйная срэбная манэта з сэрыі «Historia jazdy polskiej»] {{ref-pl}}</ref><ref>[http://www.google.by/imgres?safe=off&client=firefox-a&hs=QO&sa=X&rls=org.mozilla:ru:official&biw=1252&bih=570&tbm=isch&tbnid=yJt5U3_DeGe3bM:&imgrefurl=http://www.kangoo.pl/szukaj/husarz&docid=MUR_TBFvTzIRVM&imgurl=http://images.kangoo.pl/51355463/1545/large/4_dukaty_bitewne_2010_kolobrzeg_kluszyn_husarz.jpg&w=600&h=600&ei=o555UdzkGsWXhQepsIDQBg&zoom=1&ved=1t:3588,r:19,s:0,i:134&iact=rc&dur=522&page=2&tbnh=182&tbnw=182&start=12&ndsp=19&tx=88&ty=71 Каталёг з аўкцыёну польскіх калекцыйных манэт] {{ref-pl}}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Кавалерыя]]
* [[Гусары]]
* [[Элеары]]
* [[Уланы]]
 
== Заўвагі ==
{{Заўвагі}}
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|1=2}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* Васильев А. [http://www.kulichki.com/gusary/istoriya/polish/vasilev/ Польско-литовская гусария XVII века], М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. {{ref-ru}}
* [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // Новый солдат: военное-исторический альманах / под ред. В. И. Киселёва. — 2002. — № 142. {{ref-ru}}
* Brzezinski R. Polish Armies 1569—1696. — Oxford: Osprey, 1987. — Vol. 1. — 48 p. — ISBN 0-85045-736-X {{ref-en}}
* Brzezinski R. Polish Armies 1569—1696. — Oxford: Osprey, 1988. — Vol. 2. — 48 p. — ISBN 0-85045-744-0 {{ref-en}}
* Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. — 64 p. — ISBN 9781841766508 {{ref-en}}
* Cichowski J., Szulczyński A. Husaria. — Warszawa: Dom Wydawniczy «Bellona», 2004. — 149 p. — ISBN 831109954-5 {{ref-pl}}
* Jerzy Cichowski, Andrzej Szulczyński: Husaria. Warszawa: Wyd. Ministerstwa Obrony Narodowej, 1981. ISBN 83-11-06568-3. {{ref-pl}}
* Gembarzewski B. Husarze. Ubiór, oporządzenie i uzbrojenie 1500—1775. — Warszawa: Arcadia, 1999. — 72 p. — ISBN 83-88055-01-1 {{ref-pl}}
* Kobielski S. Chorągiew husarska pułku Hetmańskiego Rzewuskich i jej zbroje // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego. — Cz. I. — Kraków, 1963. — S. 32-49. {{ref-pl}}
* Podhorodecki L. — Chocim 1621, seria: «Historyczne bitwy», MON, 1988. {{ref-pl}}
* Sikora R. Fenomen husarii. — Warszawa: Dom Wydawniczy Duet, 2004. — 270 p. — ISBN 83-7322-907-8 {{ref-pl}}
* Sawicka Z. Koń w życiu szlachty w XVI—XVIII w. Toruń: Wyd. A. Marszałek, 2002. ISBN 83-7174-839-6. {{ref-pl}}
* Sikora R. «Z dziejów husarii», Instytut Wydawniczy Erica, Warszawa 2010. {{ref-pl}}
* Wasilkowska A. Husaria. The Winged Horsemen. — Warszawa: Interpress, 1998. — 158 p. — ISBN 8322326823 {{ref-en}}
* Wimmer J. Historia piechoty polskiej do roku 1864. — Warszawa: Wydaw. Min. Obrony Narodowej, 1978. — 615 p. {{ref-pl}}
* Żygulski Z. Husaria polska. — Warszawa: Pagina, 2000. — 177 p. — ISBN 83-86951-31-4 {{ref-pl}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Вонкавыя мэдыяфайлы
|загаловак =
|падзагаловак =
|шырыня = 180px
|выява1 = [http://vivathusaria.pl/vhgc/galeria-husarska/ Галерэя гусарыі]
}}
{{Commons|Category:Polish Winged Hussars}}
* {{YouTube|AyJdeSslnys|logo=1|назва=Gniew Husarii}}
* {{YouTube|tpVH9UmQORE|logo=1|назва=Husaria — Duma Rzeczpospolitej}}
* {{YouTube|Sv_1UJzRLec|logo=1|назва=Husaria «First Amongst Equals»}}
* [http://www.picstopin.com/1200/husaria-polska-zobacz-forum-regulamin/http:||i27*tinypic*com|dyaddv*jpg%5B|IMG/ Husaria Polska Zobacz Forum Regulamin Picture] {{ref-pl}}
* [http://www.zamek-gniew.pl/zywy-zamek/choragiew-husarska Chorągiew husarska, zamek Gniew] {{ref-pl}}
* [http://www.facebook.com/fotogniew StudioA, Gniew] {{ref-pl}}
* [http://tochka.gerodot.ru/military/glava2_1.htm Распространение огнестрельного оружия и войско Польского королевства и Великого княжества Литовского в XV-XVI вв.] {{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Войска Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай]]
[[Катэгорыя:Кавалерыя Рэчы Паспалітай]]