Розніца паміж версіямі «Вікіпедыя:АўтаВікіБраўзер»

др
[[Файл:Літвінскі вершнік-гусар.PNG|135px|справа|thumb|Ранні гусар-[[літвін]]. ''Абрагам дэ Бруйн'', 1575.]]
[[Файл:Deli Lorichs.jpg|110px|left|thumb|''Дэлі'' ў парадным строю. Гравюра невядомага мастака, 1576.]]
Найбольш верагодна, што на экіпіраванне і вонкавасць крылатых гусараў аказалі ўплыў турецкая кавалерыя і, асабліва, {{Артыкул у іншым раздзеле|Дэлі (войска)|«''дэлі''»|tr|Deliler}} (літаральна — «вар’яты»). Так зваліся ваяры конных атрадаў, якія ішлі ў авангардзе турецкай арміі. Яны звычайна набіраліся з балканскіх народаў ([[Паўднёвыя славяне|паўднёвых славянаў]], [[Альбанія|альбанцаў]] і г. д.), падуладных [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. ''Дэлі'' адрозніваліся «вар’яцкай» адвагай, замест даспеху яны насілі шкуры дзікіх звяроў і ўпрыгожывалі сябе крыламі драпежных птушак. Па прыкладзе ''дэлі'', крылы на шчытах і галаўных уборах сталі насіць вугорскія гусары.
 
Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі даспеху. Адзенне складалася з вугорскага [[кафтан]]у з шнурамі-пятліцамі на грудзёх (будучы [[даламан]]), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзведжая альбо леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя [[Ламец|ламцавыя]] ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, вугорскія шапкі-«магеркі» ці металовы [[Шышак|шлем-шышак]]. Абуткам служылі нізкія жоўтыя боты. Гусары мелі шчыт складанай формы ([[тарча (даспехі)|тарча]]), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турецкіх «дэлі», дэкаратыўныя крылы, вырабленыя з пер’я дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап’ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шаблай, звычайна мелі лук<ref name="Vasikiev" />.
468

правак