Вікіпедыя:АўтаВікіБраўзер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдаленне ўсяго зместу старонкі
Радок 1:
[[Файл:Husarz1.jpg|thumb|220px|«Гусар», [[Юзэф Брант|Ю. Брант]] (1890)]]
'''Гуса́рыя'''<ref>''Сороколетов Ф. П.'' [http://books.google.com/books?id=6mUtAAAAMAAJ&q=%D0%B3%D1%83%D1%81%D0%B0%D1%80%D0%B8%D1%8F&dq=%D0%B3%D1%83%D1%81%D0%B0%D1%80%D0%B8%D1%8F&hl=en&ei=5W2ATqr4FOHm4QSJyIToDg&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=2&ved=0CC0Q6AEwATgU История военной лексики в русском язіке: XI—XVII вв]. — Наука, Ленингр. отд-ние, — 1970. C.&nbsp;383.{{ref-ru}}</ref> альбо '''крыла́тыя гуса́ры''' ({{lang-pl|Husaria}}) — элітная кавалерыя [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], якая дзейнічала на палох баёў з пачатку [[16 стагоддзе|XVI]] да сярэдзіны [[18 стагоддзе|XVIII]] стагоддзя, спецыялізавалася на «праломліванні» баявых парадкаў варожай конніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам<ref>''Академия наук СССР'' [http://books.google.com/books?id=ZSNmAAAAMAAJ&q=Крылатые+гусары&dq=Крылатые+гусары&hl=en&ei=yGuATvaUGvPc4QSz8cm_Dg&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=1&ved=0CCsQ6AEwAA Памятники культуры: Новые открытия], Научный совет по истории мировой культуры. — М.: Наука, — 1985.{{ref-ru}}</ref><ref>''Бегунова А.'' [http://books.google.com/books?id=IlUnAAAAMAAJ&q=польские+гусары&dq=польские+гусары&hl=en&ei=zm-ATuzuD-b04QSLpYi1Dw&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=5&ved=0CEIQ6AEwBA Повседневная жизнь русского гусара в царствование Александра I], Молодая гвардия, — 2000. C.&nbsp;383.{{ref-ru}}</ref>, была падраздзяленнем [[Аўтарамент|народнага аўтарамента]] — наёмнага войска Рэчы Паспалітай.
 
Найбольш шматлікай і баяздольнай часткай войска Рэчы Паспалітай была [[Кавалерыя|кавалерыя]], у якой гусары складалі значную частку<ref name="Марков" />.
 
Астатнія роды войскаў адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю: ўзаемадзеянне пяхоты і артылерыі з кавалерыяй было наладжанае дрэнна, таму кавалерыя і самая яе баяздольная частка ''гусарыя'' з'ялаліся асноўнай ваеннай сілай тагачаснага войска. Доўгі час ''крылатыя гусары'' не мелі сабе роўных у [[Эўропа|Эўропе]], іхныя атакі не раз здабывалі перамогу [[Карона Каралеўства Польскага|Каралеўству Польскаму]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікаму Княству Літоўскаму]]<ref>''Морихин В. Е.'' [http://books.google.com/books?id=9GM0AAAAMAAJ&q=%22Польские+гусары%22&dq=%22Польские+гусары%22&hl=en&ei=uth5TruHEYrYsgbMg4jQDw&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=7&ved=0CEkQ6AEwBg Традиции офицерского корпуса России], Гала Пресс: Кучково поле, — 2003. С. 431.{{ref-ru}}</ref>.
 
== Гісторыя гусарыі ==
 
=== Паходжанне тэрміну ===
Паводле адной з вэрсій у [[10 стагоддзе|X]] стагоддзі ў [[Бізантыйская імперыя|бізантыйскіх]] вайсковых статутах згадваецца лёгкая конніца, якая называлася ''chosariori'' ці ''chonsariori''. У ёй служылі балканскія найміты, часцей за ўсё [[Сербія|сербы]], асноўнымі абавязькамі якіх былі выведка і дывэрсійныя набегі. У сваю чаргу, бізантыйскі тэрмін мог утварыцца ад [[Лацінская мова|лацінскага]] ''cursores'' — так называлася лёгкая конніца ў часі заняпаду [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]]. У сербскай мове грецкае ''госарыёры'' ператварылася ў ''гусар''<ref >[http://www.etymonline.com/index.php?term=hussar Online Etymology Dictionary] {{ref-en}}</ref> і стала сынонімам слова ''бандыт''. У [[14 стагоддзе|XIV]] стагоддзі [[Сербскае царства]] са сталіцай у горадзе [[Рас]] пала, і многія сербскія гусары знайшлі прытулак у [[Венгрыя|Вугоршчыне]]&nbsp;— дзе разам з вугорцамі змагаліся з [[Асманская імперыя|асманскай]] экспансіяй. Так у [[Вугорская мова|вугорскай мове]] магло з'явіцца слова [[Гусары|гусар]]<ref name=NS-3-6> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 3-6 {{ref-ru}}</ref><ref name="Soldatenko">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;17—24. {{ref-ru}}</ref>.
 
Паводле іншай вэрсіі у [[1458]] годзе вугорскі кароль [[Мацьяш Корвін]] загадаў для абароны ад турак сабраць адмысловае коннае апалчэнне. У яго набіралі па адным жаўнеры з дваццаці двароў — па-вугорску ''husz'' азначае дваццаць<ref name=NS-3-6 />, ''ar''&nbsp;— заробак. Адсюль пайшла назва апалчэнцаў — «гусары».
 
=== Станаўленне ===
[[Файл:Літвінскі вершнік-гусар.PNG|135px|справа|thumb|Ранні гусар-[[літвін]]. ''Абрагам дэ Бруйн'', 1575.]]
[[Файл:Deli Lorichs.jpg|110px|left|thumb|''Дэлі'' ў парадным строю. Гравюра невядомага мастака, 1576.]]
Найбольш верагодна, што на экіпіраванне і вонкавасць крылатых гусараў аказалі ўплыў турецкая кавалерыя і, асабліва, {{Артыкул у іншым раздзеле|Дэлі (войска)|«''дэлі''»|tr|Deliler}} (літаральна — «вар’яты»). Так зваліся ваяры конных атрадаў, якія ішлі ў авангардзе турецкай арміі. Яны звычайна набіраліся з балканскіх народаў ([[Паўднёвыя славяне|паўднёвых славянаў]], [[Альбанія|альбанцаў]] і г. д.), падуладных [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. ''Дэлі'' адрозніваліся «вар’яцкай» адвагай, замест даспеху яны насілі шкуры дзікіх звяроў і ўпрыгожывалі сябе крыламі драпежных птушак. Па прыкладзе ''дэлі'', крылы на шчытах і галаўных уборах сталі насіць вугорскія гусары.
 
Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі даспеху. Адзенне складалася з вугорскага [[кафтан]]у з шнурамі-пятліцамі на грудзёх (будучы [[даламан]]), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзведжая альбо леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя [[Ламец|ламцавыя]] ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, вугорскія шапкі-«магеркі» ці металовы [[Шышак|шлем-шышак]]. Абуткам служылі нізкія жоўтыя боты. Гусары мелі шчыт складанай формы ([[тарча (даспехі)|тарча]]), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турецкіх ''дэлі'', дэкаратыўныя крылы, вырабленыя з пер’я дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап’ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шаблай, звычайна мелі лук<ref name="Vasikiev" />.
 
Першымі польскімі гусарамі былі сербы<ref name=NS-3-6 />. У [[1500]] годзе некалькі шляхетных сербаў са сваімі невялікімі атрадамі паступілі на службу карала [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчы]] [[Алаксандар Ягелончык|Аляксандра]]. Неўзабаве ў гэтыя падраздзяленні пачалі набіраць вугорцаў, палакаў і літвінаў. У сьнежні [[1501]] года былі сфармаваныя першыя рэгулярныя роты гусарыі ''hussarorum alias raczev''<ref name=NS-3-6 />.
 
Палакі часцей выкарыстоўвалі слова ''ussar'', чым ''hussar''. У Польшчы цяжкія гусары пазначаліся абрэвіятурай ''PPTD'' — ''Pancerz, przylbica, tarcza, drzewo'' (кальчуга, шлем, тарча, дзіда)<ref name=NS-3-6 />.
 
=== Росквіт ===
[[Файл:Husaria.JPG|135px|справа|thumb|Кавалерыя ў [[Бітва пад Воршай|бітве пад Воршай]] (1514)]]
[[Файл:Great Chorąży of the Polish Crown.jpg|135px|thumb|Вялікі [[Карона Каралеўства Польскага|каронны]] харунжы (1605)]]
Гусарыя адыграла вырашальную ролю ў шматлікіх бітвах, у якіх удзельнічала: [[бітва пад Воршай]] у [[1514]] годзе, {{Артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Абертынам|бітва пры Абертыне|pl|Bitwa pod Obertynem}} ў [[1531]] годзе. Зыход {{Артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Любешовам|бітвы пры Любешове|en|Battle of Lubieszów}} (1577) прадвызначылі дзеянні гусарыі [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]]. Затым была сэрыя перамогаў у [[Лівонская вайна|Інфланцкай вайне]] (1558—1582), вікторыі над [[Габсбургі|Габсбургамі]] пры {{Артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Бычынам|Бычыне|en|Battle of Byczyna}} (1588) і над малдаванамі пры {{Артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Букавам|Букаве|ro|Bitwa pod Bukowem}}<ref name=NS-3-6 /> ў [[1600]] годзе. Рушылі ўслед трыумфальныя перамогі над швэдскай арміяй пры {{Артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Кокенгаўзэнам|Кокенгаўзэне|pl|Bitwa pod Kokenhausen}} (1601), якая колькасна пераўзыходзіла, Васэнштайне (1604) і ў [[Бітва пад Кірхгольмам|бітве пры Кірхгольме]] ў [[1605]] годзе, а таксама над руска-швэдскай арміяй пры {{Артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Клушынам|Клушыне|ru|Битва при Клушине}} ў [[1610]] годзе<ref name="Soldatenko">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. / Лучшая пора польского гусарства — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;3. {{ref-ru}}</ref><ref name="Kismeta">''Podhorodecki L.'' [http://www.kismeta.com/diGrasse/kluszyn.htm Kluszyn 4 July 1610] based on «Sławne bitwy Polaków» (Famous Battles of Poles). {{ref-en}}</ref>. На той час гусары складалі 75%<ref name="Марков">''Марков М.'', «История конницы: От вооружения конницы огнестриельным оружием до Фридриха Великаго». ч. 3. вып. 4. От Густава Адольфа до Фридриха Великаго, — 1887.{{ref-ru}}</ref> ўсёй кавалерыі Рэчы Паспалітай і лічыліся непераможнымі.
 
Найбольшай колькасці ў сваёй гісторыі гусарыя Рэчы Паспалітай дасягнула ў [[1621]] годзе — у [[Бітва пад Хоцінам 1621 года|Хоцінскай бітве]] яе колькасць склала 8280 чалавек<ref>''Podhorodecki L. '' [http://book.tr200.net/v.php?id=408783 Chocim 1621, seria: Historyczne bitwy], MON — 1988. S.&nbsp;16. {{ref-pl}}</ref>.
 
У бітве пры Клушыне [[Карона Каралеўства Польскага|кароннае]] войска ў складзе 6800 палакаў, з якіх было каля 5500 гусараў, разбілі 35-тысячную рускую армію ў складзе якой было каля 5-ці тысяч швэдскіх наймітаў Якуба Дэлагардзі. Вось як гетман Станіслаў Жаўкеўскі апісвае сваю перамогу:
{{Пачатак цытаты}}… на тую іншаземную конніцу, злучыўшыся, напалі некалькі нашых ротаў, узброеных пікамі, шабламі і [[Гусарыя#Іншая зброя|канчарамі]]. Конніца, не падтрыманая рускай і нямецкай пяхотай, не магла выстаяць і пусцілася ў свой ​​табар …{{Канец цытаты}}
На іх плячох гусары ўварваліся ў рускі лагер.
 
Паспяхова дзейнічала гусарыя супраць расейцаў і туркаў у [[1610]] годзе (г. зв. «шчасьлівы год»)<ref>''Cefalli S.'' Relacja о stanie politycznym i wojskowym Polski przez Sebastiana Cefali sekretarca Jerzego Lubomirskiego: Relacje nuncjuszow apostoskich i innych osob о Polsce. В.: Poznari — 1864. T.&nbsp;II. {{ref-pl}}</ref>. Гусары адыгралі вырашальную ролю ў {{Артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Тржыцыянам|бітве пры Тржыцыяне|en|Battle of Trzciana}} (1629), была здабытая перамога над татарамі ў {{Артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Львовам (1675)|бітве пад Львовам|en|Battle of Lwów}} (1675).
 
[[Ян Сабескі]] перад пагрозай асманскага ўварвання фармаваў усё новыя гусарскія роты, пры ім у гусараў была перафармаваная лёгкая конніца. У звароце да [[сейм]]у ён называў гусараў «касцяком ваеннай салдацкай сілы … яе аздобай і абаронай … падобнай да якой не знайсці ў ніводнай іншай краіне». У [[1683]] годзе польскія гусары выступілі на дапамогу абложанай туркамі [[Вена|Вене]] і заслужылі рэпутацыю «адважнейшых з ваяроў, што калі-небудз траплаліся пад сонцам<ref>Scanderbeg redivivus, London, Printed by H.C. for Wil Bateman — 1684. P.&nbsp;141.{{ref-en}}</ref>».
 
[[Бітва пад Венай 1683 года|Бітва пад Венай]] стала апошняй значнай перамогай гусарыі пад камандаваннем карала [[Ян Сабескі|Яна III Сабескага]]. Пагроза заваявання Заходняй Эўропы мусульманскай Асманскай імперыяй была знятая. Аднак эканоміка Рэчы Паспалітай была падарваная, салдаты не атрымлівалі жалявання больш за дзесяць год<ref name=NS-3-6 />. Адбылося паслябленне саюзнай дзяржавы, што неўзабаве, па гістарычных мерках, прывяло да таго, што тэрыторыя Рэчы Паспалітай была падзелена паміж суседзямі.
 
=== Заняпад ===
З развіццём [[Пальная зброя|пальнай зброі]] і [[Артылерыя|артылерыі]], да пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя цяжкая конніца пачала знікаць са складу заходнеэўрапейскіх войскаў. Рэфармаваныя арміі заходнеэўрапейскіх дзяржаваў паспяхова супрацьстаялі гусарыі, пры сутыкненнях з імі гусары сталі малаэфэктыўным [[Анахранізм|анахранізмам]]<ref name="Soldatenko" />. У жніўні [[1622]] года пад [[Елгава|Мітаў]] гусары нават не здолелі пачаць атаку, прыціснутыя агнём швэдскай артылерыі і стрэльбаў:
{{Цытата|Я скакаў адна ад адной роты… абяцаючы весці салдатаў асабіста, пагражаючы ім шыбеніцай, прывабліваючы іх узнагародамі, але нічога не дапамагала!|[[Гетман польны літоўскі]] [[Крыштап Радзівіл]]}}
 
Падобныя сцэны паўтараліся ў [[1626]] годзе пад [[Гнеў (горад)|Гневам]]<ref name="Teodorczyk">'' Cichowski J., Szulczyński A.'', Bitwa pod Gniewem (22.IX-29.IX-1.X 1626) Husaria — wyd. II. — Warszawa, 2004. {{ref-pl}}</ref>, пры [[Дыршаў]] (1627), у гады «[[Швэдскі патоп|швэдскага патопу]]» (1655—1658). Аднак самы адчувальны ўдар па гусарыі нанесьлі [[Украіна|ўкраінскія]] [[казакі]]<ref name=NS-32> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 32 {{ref-ru}}</ref>. Кавалерыя мала што магла супрацьпаставіць казацкай тактыцы [[Гулай-горад|гулай-горада]] і шквальнаму стрэльбаваму агню. У [[1652]] годзе ў {{артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Батогам|бітве пад Батогам|pl|Bitwa pod Batohem}} колер польска-літоўскага гусарства трапіў у палон і быў закатаваны.
 
Раўнінны краявід Рэчы Паспалітай і неабходнасць ваяваць з туркамі, татарамі і рускімі на доўгі час падоўжылі выкарыстанне гусараў. Але ў рэшце рэшт у [[1775]] годзе сойм пастанавіў скасаваць гусарыю. Крылатых гусараў замянілі больш эфэктыўныя, мабільныя, узброеныя лёгкай пікай [[Уланы|уланы]].
 
== Тактыка ==
 
=== Падрыхтоўка ===
[[Файл:Rolka Sztokholmska 2.jpg|значак|Уезд вясельнай працэсіі [[Жыгімонт III|Жыгімонта III]] у [[Кракаў]] (1605).]]
[[Файл:Kłuszyn 1610.JPG|значак|Атака гусарыі ў бітве пад Клушынам (1610), побач з леапардавымі накідкамі на карціне і накідкі-''кілімы''.]]
Абавязьак падрыхтоўкі байцоў роты асабіста ўскладаўся на [[Гусарыя#Склад і шыхт харугвы|ротмістра]].
 
Найбольш важным навыкам гусара было дасканалае валоданне пікай і ўпеўненае кіраванне канём, бо на практыцы вершніку часта прыходзілася на поўным скаку кіраваць аднымі нагамі. Гэтыя ўменні адточваліся адмысловымі практыкаваннямі, як то: скок ў сядло (не кранаючыся пры гэтым сядзельнай лукі); разварот пасля галопу ў акрэсленым крузе малога дыяметра; узняцьце з зямлі пікай шапкі ці перахват пікай пярсцёнка, усталяванага на козлах. Папулярнымі на пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя былі гусарскія турніры накшталт сярэднявечных рыцарскіх. Вельмі эфэктна і вельмі небяспечна гусары адпрацоўвалі імітацыю атакі — лоб у лоб трымаючы дзіды наперавес, дзве сценкі вершнікаў несьліся насустрач: пры гэтым кожны гусар павінен быў трапіць у прамежак у супрацьлеглым шыхце між суседнімі коннікамі, нікога пры гэтым не параніўшы выцягнутай пікай і пільнаваць, каб не параніцца самому<ref name=NS-22> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 22 {{ref-ru}}</ref>.
 
=== Атака ===
Для атакі [[харугва]] гусараў шыхтавалася ў тры і больш шэрагі. Першыя шэрагі складалі самыя вопытныя і добра ўзброеныя [[Гусарыя#склад і шыхт харугвы|таварышы]], а заднія — іх [[Гусарыя#склад і шыхт харугвы|пачтовыя]], якія развівалі поспех у выпадку прарыву варожага шыхту.
 
Атака пачыналася з адлегласці прыблізна у 100 крокаў ад непрыяцела. Спачатку вершнікі ехалі ''крокам-алюрам'', потым — ''трушком'', затым — ''галопам'', а на адлегласці некалькі крокаў ад ворага першы шэраг пераходзіў у ''кар’ер''<ref>''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;27. {{ref-ru}}</ref>.
 
Гэткі нарастаючы тэмп атакі дазвалаў зберагчы сілы коней і знізіць страты ад пальнай зброі ворага, якая была эфэктыўна толькі на блізкай дыстанцыі. Акрамя гэтага, існуе вэрсія, што падчас атакі коннікі ад флангаў змяшчаліся да цэнтру харугвы (некаторыя летапісцы згадваюць нават аб шыхце «калена ў калена»), тым самым, нібыта, павялічваючы шчыльнасць і сілу ўдару. Аднак пералік камандаў, падаваных пры атацы, абвяргае гэтую гіпотэзу. Шэрагі змыкаліся яшчэ да атакі, а не падчас яе.
 
Войцэх Ракаўскі ў сваёй «Пабудцы годным сынам» ({{lang-pl|Pobudka zacnym synom}}, (1620)) дае такія інструкцыі датычна атакі гусараў:
{{Пачатак цытаты}}Ток{{Заўвага|Ток — рукаў або сапажок, прымацаваны да сядля вершніка-кавалерыста, у які ён прыстаўлае піку, каб не трымаць яе на вісу адной рукой.}} павінен быць падвешаны да сядля справа. Гусарская атака дзідай заўсёды адбываецца з выкарыстаннем току. Не паварочвай налева, сядзі прама … Дзіду апусці на ўзровень шыі каня. Атакуй, прышпорвай каня, цэлься суперніку ў пупок<ref>''Rakowski W.'', [http://literat.ug.edu.pl/grafika/pobud.htm Pobudka zacnym synom Korony Polskiey do służby woienney], Polska Biblioteka Internetowa. {{ref-pl}}</ref>.</blockquote>{{канец цытаты}}
Пасля першага ўдару дзідамі, якія часта ламаліся або гублаліся, гусары пераходзілі ў бліжні бой, пускаючы ў ход вісячыя на правай руцэ на цемлаку{{Заўвага|Цямлак — пятла ці шнур на рукаяці клінковай зброі, адзяўваўся на руку дзела прадухілення страты зброі.}}<ref>''Темлак'' // [http://slovari.yandex.ru/%D1%82%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D1%8F%D0%BA/%D0%91%D0%A1%D0%AD/%D0%A2%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D1%8F%D0%BA/ Большая советская энциклопедия] {{ref-ru}}</ref> [[Гусарыя#Узбраенне|палаш]]ы ці іншую зброю, якая адпавядала гушчыні схваткі, а таксама рыштунку і ўзбраенню праціўніка.
 
У бітве ў адкрытым полі часта ўсё вырашала адна атака гусарыі. Калі прарваць шыхт з першага разу не ўдавалася, то супраціўленне ворага ламалася паслядоўнымі хваламі кавалерыі. Напрыклад, у [[Бітва пад Клушынам|бітве пры Клушыне]] гусары атакавалі 7 разоў. Каманды падаваліся пры дапамозе сігналаў трубы або праз конных ардынарцаў. [[Гетман]]ы асабіста ўдзельнічалі ў бітвах, нярэдка ў першых шэрагах.
 
Пасля таго, як шыхт быў прарваны, гусары секлі і гналі ворага. Аднак у момант пералому бітвы статут патрабаваў асцярожнасці і абачлівасці, забараняючы самачынныя атакі. Асабліва гэта тычылася баёў з [[Татары|татарамі]] і [[Казакі|казакамі]], якія часта практыкавалі прытворнае адступленне. Таго, хто ў ходзе бою кідаўся на здабычу, статут прадпісваў забіваць на месцы<ref>''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;29. {{ref-ru}}</ref>.
 
=== Каманды ===
Пры атацы паводле гетманскага дэкрэту ад [[1704]] года ротмістр падаваў наступныя каманды{{Заўвага|Спіс каманд утрымліваецца ў «гетманскім дэкреце» ад 1704 года, выдадзеным, відаць, гетманам Гіеронімам Любамірскім.}}<ref name=NS-27> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 27 {{ref-ru}}</ref>:
 
* Замоўкнуць! ({{lang-pl|Uciszcie się!}});
* Насунуць шапкі! ({{lang-pl|Naciśnijcie czapki!}}) — каманда падавалася салдатам бяз шлемаў. Лічылася ганьбай страціць шапку пад час бою;
* Сціснуць калена з каленам! ({{lang-pl|Ściśnijcie kolano z kolanem!}});
* Шаблі на цемлакі! ({{lang-pl|Szable na temblaki!}}) — пры атацы дзідамі;
* Шаблі ў руку! ({{lang-pl|Szable w ręku!}}) — пры атацы шабламі;
* Далей! ({{lang-pl|Dalej!}}) — харугва пераходзіла на лёгкі ''трушок'', праходзячы палову адлегласці да суперніка;
* Злажыць пікі! ({{lang-pl|Złóżcie kopie!}}) — пры атацы пікамі, непасрэдна перад таранным ударам. Па гэтай камандзе пікі апускаліся гарызантальна на ўзровень конскай галавы, харугва пераходзіла ў поўны ''галоп''.
 
== Узбраенне ==
Комплекс ўзбраення і рыштунку гусара фармаваўся пад моцнымі вугорскім і турецкім уплывамі<ref name=NS-3-6 />.
 
=== Піка ===
Галоўнай зброяй гусарыі была адмыслова вырабленая рыцарская дзіда — піка даўжынёй ад 3,6 да 6,2 м<ref>''Sikora R.'' Z dziejów husarii,ERICA Instytut Wydawniczy —2010 s. 28. {{ref-pl}}</ref>), полая ад сярэдзіны да наканечніка, з аздобленай меддзю шарападобнай гардай{{Заўвага|Такую гарду замежныя сучаснікі называлі яблыкам ({{lang-fr|pomme}}), а палакі'' galka'' — «шарык». Піка была аднаразовай зброяй. Яе дрэўка рабілася з таннай і лёгкай драўніны — хвоі ці елкі. Францускі інжынер і картограф дэ Боплан згадваў, што піка мела поласць толькі да «яблыка», а ніжняя частка дрэўка была суцэльнай. Рэканструктары прыйшлі да высновы, што канец пікі выраблаўся з дзвюх паловак, у якіх выдзёўбвалася пустата, а потым палёўкі злучаліся сухажылламі, шаўковымі ніткамі і моцным клеем.}} і рознакаляровым «прапарцом», аднолькавым для кожнай харугвы<ref name="Boplan1" />. Дзіда гусарыі была значна даўжэйшай за сваіх папярэднікаў, але пры гэтым лагчэйшай (каля 2,5 кг). Немаляважна, піка была даўжэй за пікі непрыяцела і гусар меў магчымасць паваліць [[пікінэр]]а, перш чым той пратне пікай гусара.
 
Забеспячэнне гусарыі пікамі заўсёды ўяўлала праблему, бо пасля першай жа атакі большасць з іх ламалася ці заставалася на полі бою.
{{Цытата|Нам вельмі патрэбныя гусарскія пікі, якіх ні ў каго не засталося, а тут здабыць іх вельмі цяжка...|Ліст гетмана Яна Збароўскага каралю праз 3 тыдні пасля бітвы пад Любешовам, [[1577]] год.}}
{{Цытата|Мы паламалі ўсе нашыя дзіды, я сумняваюся ці ўдасца Вашай Вялікасці хутка пераўзброіць войска.|Ліст гетмана Станіслава Канецпольскага каралю пасля бітвы пры ''Тшычане-Хонігфэльдзе'', [[1629]] год.}}
 
=== Іншая зброя ===
[[Файл:Outfit of cuirassier.JPG|значак|Экіпіроўка і зброя крылатага гусара, Нацыянальны музей [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь.]]]]
Акрамя пікі, да ўзбраення [[Гусарыя#Склад і шыхт харугвы|таварыша]] гусарыі ўваходзілі<ref name="Boplan1" /><ref>''Квитковский Ю. В. '', [http://www.moscowtrainings.ru/sablya.htm Польское оборонительное вооружение], М.:&nbsp;Наука, 1994. {{ref-ru}}</ref><ref name="Boplan1" />:
* [[Канчар]] ({{lang-pl|Koncerz}}) — від мяча, характаразуецца вельмі даўгім (да 1,5 м<ref name=autogenerated1>[http://territa.ru/load/23-1-0-2061 Военно-исторический альманах «Новый Солдат» № 192 «Венгерские Гусары 1756—1815»], Артёмовск, 2002, С. 7{{ref-ru}}</ref>), выключна колючым клінком, трох- ці чатырохграннага сячэння. Мог выкарыстоўвацца замест пікі, калі гусар гублаў ці ламаў сваю асноўную зброю<ref>Бохан Ю. Канчар // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадецкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 39.</ref>. Канчар падвешваўся на сядле пад правым ці левым каленам.
* [[Палаш]] — ({{lang-tr|pala}} — меч) — рубяча-колючая лазовая халодная зброя з шырокім да канца, прамым ці злёгку загнутым і даўгім — да 100 см — клінком, які можа мець двухбаковае (раннія ўзоры), часцей за ўсё — аднабаковае або паўтарачнае завострыванне. Гусары абавязьаны былі па статуту пасля першай атакі (што звычайна аўтаматычна азначала страту асноўнай зброі — пікі) дастаць палаш і працягваць бой з дапамогай яго<ref>''Палаш'' // Военно-энциклопедический словарь. Москва, 1984 г. {{ref-ru}}</ref><ref name=NS-29> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 29 {{ref-ru}}</ref>.
* [[Шабла]]-карабела — больш тонкая і лёгкая шабла, звычайна з багата аздобленай срэбрам і смарагдамі рукаяцьцю. Была дэкаратыўным элементам і выкарыстоўвалася шляхтай у большай ступені дзела ўпрыгожання<ref>Бажэнаў Ю., Басын Я. Карабела // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадецкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 47.</ref>.
* [[Кінжал]] ({{lang-ar|خنجر}}, ''Ханджар''), ці, на землах [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], ''Пуйнал'' ({{lang-it|Pugnale}}) — кароткая клінковая зброя, прызначаная для колючага ўдару<ref>Бохан Ю. Кінжал // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадецкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 95.</ref>. Мацаваўся на баку — яго можна было выкарыстоўваць пасля прарыву варожага шыхту, калі трэба было секчыся з ворагам ў цеснай схватцы.
* [[Булава]] — зброя блізкага бою, з металовым акруглым ці шматгранным навершам і драўлянай (радзей металёвай) рукаяцьцю. Ня выключана для баявых патрэбаў выкарыстанне на навершы шыпоў, у ВКЛ часта выкарыстоўваліся булавы з навершам у выгладзе кубу<ref>Бохан Ю. Булава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 355.</ref>.
* [[Надзяк]] ({{lang-pl|Nadziak}}), ''Наджак'', ''Клавец'', ''Чакан'' — ручная халодная зброя, з сякерападобнай баявой часткай у выгладзе дзюбы з аднаго боку, байка з іншага. Разлічаны на прабіццё даспеху вострым канцом ці на раздраблальны ўдар абухом. Часцяком выкарыстоўваўся шляхтай у паўсядзённым жыцці ў якасці посаху, які мог вокамгненна ператварацца ў эфэктыўную зброю<ref>''Клевец'' // [http://www.vehi.net/brokgauz/Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона]{{ref-ru}}</ref><ref>''Чекан'' // [http://www.vehi.net/brokgauz/Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона]{{ref-ru}}</ref><ref>[http://www.moscowtrainings.ru/sablya.htm Польское наступательное вооружение] {{ref-ru}}</ref>.
* Адназарадныя [[пісталет]]ы ў ольстрах у сядзельнай лукі́ або — укарочаны [[мушкет]], нярэдка [[лук]] з калчанам{{Заўвага|[[Падкаморы]] Сандамірскі і сведка падзеяў, Станіслаў Дунін-Карвіцкі (1640—1728) адзначае, што многія гусарскія ''таварышы'' насілі лук нават у [[18 стагоддзе|XVIII]] стагоддзі падчас [[Паўночная вайна (1700—1721)|Паўночнай вайны]], выклікаючы тым самым здзіўленне ў эўрапейцаў. }}<ref name=NS-15> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 15 {{ref-ru}}</ref>.
 
{{панарама|Koncerz.png|800px|<center><small>Канчар — клінок (130—160 см) трохграннага сячэння, з закрытай гардай. Канчар гусары выкарыстоўвалі, як асноўную зброю для атакі пасля страты пікі, альбо пераследуючы ўжо ўцякаючага ворага. Канчаром можна было паразіць нават лажачага на зямлі праціўніка<ref name="Марков" />.</small></center>}}
 
== Засцерагальны рыштунак ==
Засцерагальны рыштунак крылатага гусара складалі, галоўным чынам, элементы<ref name="Boplan1" />:
* [[Шчыт (зброя)|Шчыт]] — вялікі асіметрычны «балканскі» шчыт быў звычайнай рэччу гусарскай экіпіроўкі [[16 стагоддзе|XVI]] стагоддзя. Такі шчыт пры добрым агладзе бараніў шыю вершніка ад шабельнага ўдару. Менавіта на шчыце спачатку маляваліся птушыныя крылы і мацаваліся страўсыныя пёры. Пазней, пры [[Баторы]]і, ад шчыта адмовіліся на карысць металовых нагруднікаў <ref name=BelDumka>[http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_491771.pdf Беларуская думка], ліпень 2009 — С.65</ref>.
* [[Кальчуга]] з зярцалам{{Заўвага|Зярцала — круглая дэталь засцерагальнага рыштунку, прызначаная для прыкрыцця грудзяў і жывата ваяра. Звычайна зярцала было дадатковым (не самастойным) элементам рыштунку, мацуючыся да панцыра.}} ці без яго. Кальчуга, ці яе разнавіднасць ''бехцярец'' (замест кольцаў выкарыстоўваліся дробныя пласцінкі<ref>Кирпичников А. Н. [http://medievalrus.livejournal.com/203171.html Военное дело на Руси в XIII—XV вв]. — Л.: Наука, 1976. {{ref-ru}}</ref>) выкарыстоўвалася гусарыяй да канца [[16 стагоддзе|XVI стагоддзя]].
* [[Кіраса]] ({{lang-fr|Cuirie}} — скураны нагруднік), ці толькі яе пярэдняя частка ''нагруднік'' — галоўны элемент пласціннага даспеху, з таўшчынёй брані 2—3,5 міліметры, які прыкрывае торс ваяра. Прыйшла на змену кальчугам пасля рэфармавання войска [[Стэфан Баторы|Стэфанам Баторыям]]<ref name=BelDumka></ref> і стала абавязьковаю часткаю ў экіпіроўцы гусара.
* [[Капалін]] ({{lang-pl|Kapalin}}) ці ''ерыхонка'' — напаўсферычны шлем з брылом, прылбіцай, навушамі і павялічаным наноснікам (у некаторых варыянтах выкананых у выгладзе звярынай маскі). Гэты тып шлема прыйшоў на землі Рэчы Паспалітай з Вугоршчыны, дзе ў сваю чаргу ўзнік на аснове ўсходніх шлемаў-''шышакоў''.
* Акрамя вышэйпералічанага даспех гусара складалі: ''наручы'', ''сталовыя нагавіцы'' на сцёгны, ''накаленнікі'', кальчужныя або абробленыя жалезам скураныя ''пальчаткі''.
 
<gallery perrow=6>
Файл:Hungarian-style shield 1.jpg|Вугорскі шчыт, над ім узор ''ерыхонкі'', правобразу [[капалін]]а. Падобныя шчыты выкарыстоўвася гусарамі [[Вялікае Княства Літоўскае|Літвы]] і [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчы]] ў [[16 стагоддзе|XVI ст.]]
Файл:MWP Husaria szyszak 16 wiek.jpg| Шлем-шышак гусара, [[16 стагоддзе|XVI ст.]] Музей [[Войска Польскае|Войска Польскага]], [[Варшава]].
Файл:MWP_Pancerni_2_polowa_17_wieku.jpg|Кальчужны даспех быў звычайным рыштункам беднай гусарыі да рэформы Баторыя, пазней насіўся ў асноўным панцырнымі [[Казакі|казакамі]].
Файл:Zbroja_lamelkowa1.jpg|Бехцярец — даспех , які быў ва ўжытку сярод гусараў, пасля рэформы Стэфана Баторыя быў заменены на латную кірасу.
Файл:Zbroje husarskie.JPG|Латны гусарскі даспех, асабліва папулярны ў Літве і ў Польшчы і часта аздабланы крыламі за спінай. Музей Войска Польскага, Варшава.
Файл:Polish cavalry armour XVI-XVII century.png|Даспех ''таварыша'', пакрыты шкурай леапарда, пахолікі насілі таннейшыя ваўчыныя ці рысыныя шкуры.
Файл:MWP zbroje husarskie 2.jpg|Гусарскі даспех [[17 стагоддзе|XVII ст.]] з металовымі наручамі, г. зв. ''карвашы'' ({{lang-hu|karwasze}}).
Файл:MWP husaria zbroja typu 'anima'.jpg|Кіраса заможнага гусарскага ''таварыша'' ў стылі «Аніма» ([[Старажытны Рым|старажытнарымскі]] стыль).
Файл:Karacena.JPG|Карацэна (скураны панцыр з металовымі пласцінкамі) [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]], стылізаваная пад даспех [[сарматы|сармацкага]] цяжкога вершніка.
</gallery>
 
=== Вопратка і вупраж ===
''Таварыш'' быў апрануты звычайна ў сыняе ці, больш дарагое, чырвонае адзенне, на ногі апранаў высокія скураныя жоўтыя, часам барвовыя ці чорныя, боты са [[шпоры|шпорамі]]. Боты польскага тыпу мелі прыбітыя шпоры, нямецкага — здымныя. Сядло ўжывалася ўсходняга тыпу, ў багатых шляхціцаў было аздобленае [[аксаміт]]ам, з падхвоснымі рамянямі для паляпшэння апоры вершніка пры дзідавым удары.
 
Багатыя гусарскія афіцэры і ''таварышы'' ўражвалі іншаземцаў усходняй пышнасцю свайго ўбрання і строю, сабалінымі, куніцавымі і бабровымі шапкамі, бліскучымі шлемамі з раскошнымі [[плумаж]]амі, аздобленымі [[золата]]м, [[срэбра]]м і каштоўнымі камянямі, дарагой зброяй.
 
Экзатычнай дэталлю экіпіроўкі гусарыі была абавязьковая [[леапард]]авыя шкура. З-за дарагоўлі і рэдкасці, шкуры ''таварышам'' куплаў ротмістр. Часам бралі шкуру іншай жывёлы і малявалі на ёй пламы. Пахолікі замест леапардавых насілі ваўчыныя ці мядзведжыя шкуры або каляровыя накідкі — ''кілімы''<ref name="Vasikiev" />.
 
=== Коні ===
[[Файл:Siodla 17 wiek caly garnitur.jpg|185px|thumb|Сядло і вупраж таварыша, [[17 стагоддзе|XVII ст.]]]]
У гусарыі выкарыстоўваліся коні, выведзеныя з мясцовых пародаў з прымешкам усходніх: турецкай, туркменскай, персідскай і г.д. Гэта былі трывалыя і хуткія коні, здольныя працяглы час несці на сабе вагу да 100 кілаграмаў (сярэдняя маса вершніка разам з рыштункам) і, у выпадку патрэбы, адразу пасля маршу ўступіць у бой. У [[1568]] годзе [[Папа Рымскі|Папскі]] [[нунцый]] Рудж’еры адзначаў, што «польскія коні даволі рослыя, больш марудныя за турецкіх, хоць дужэйшыя і прыгажэйшыя за іх». Тут жа ён дадаваў, што літоўскія рысакі «нашмат меншыя і слабейшыя за польскіх»<ref name=NS-21> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 21 {{ref-ru}}</ref>.
 
Конь быў асноўным выдаткам на экіпіроўку гусара і каштаваў мінімум 200 [[Талер|талераў]]. Звычайна ''таварыш'' меў па некалькі коняў: два-тры, сустракаліся нават чатырохконныя ''таварышы''. Коні мяняліся ў залежнасці ад умоў і патрэбы ў тых ці іншых дзеяннях. Выдача ці продаж гусарскага каня за мяжу не дазвалаліся пад пагрозай смяротнага пакарання<ref>''Sawicka Z.'' Koń w życiu szlachty. S. 46-50.{{ref-pl}}</ref><ref>''Cichowsky J., Szulczynski A.'' Husaria. Warszawa — 1977. S. 97. {{ref-pl}}</ref>.
 
=== Крылы ===
[[Файл:Polish Hussar half-armour Winged Riders.jpg|185px|thumb|Гусарскі даспех з крыламі, сяр. [[17 стагоддзе|XVII ст.]], Нацыянальны Музей у [[Кракаў|Кракаве]].]]
Дзела ўпрыгожвання, а таксама для застрашэння ворага гусары ў чыне ''таварыша'' насілі за плячыма «крылы» з арліных пёраў на лёгкай драўлянай раме. Адно альбо два «крылы» мацаваліся да сядля ці да даспеху гусара.
 
Першае сведчанне аб з'яленні крылаў у гусараў адносіцца да [[1533]] года, калі тры вершнікі з'явіліся з крыламі за спінай на вяселлі карала [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта II]] у Кракаве. Ў [[1574]] годзе пры каранацыі [[Генрых Валуа|Генрыха Валуа]] засталося такое апісанне, пакінутае замежным госцем:
{{Цытата|…[Гусары] маюць звычай упрыгожваць сябе і сваіх коней вялікімі плумажамі, але не са страўсавых пёраў, як гэта прынята ў нас, але ў форме крылаў арла, пазалочаных і настолькі шчыльных, што падышлі б і для маскараду.|шэвалье Гуры дэ Вільмонтэ}}
 
У іншым апісанні згадваюцца крылы, прымацаваныя да шчытоў і конскіх грываў. У [[1576]] годзе [[Стэфан Баторы]] правёў ваенную рэформу<ref name=BelDumka></ref> і скасаваў нашэнне шчытоў, куды часта мацаваліся крылы. Крылы сталі абавязьковым атрыбутам гусараў — патрабаванні мець крылы змяшчалася ў рэкруцкіх лістах. Да канца [[16 стагоддзе|XVI]] стагоддзя крылы перанесьлі на заднюю луку сядля, спачатку мацавалася толькі адно крыло, левае, каб не перашкаджаць працы пікай. Да сярэдзіны [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя ў [[Карона Каралеўства Польскага|каронным]] войску сталі пераважаць парныя крылы, прымацаваныя наўпрост да спіны гусара. Кансэрватыўныя літвіны, аднак, па-ранейшаму звычайна выкарыстоўвалі «стары» тып крыла. Тагачасны гісторык і сведка Енджэй Кітовіч{{Заўвага|Енджэй Кітовіч ({{lang-pl|Jędrzej Kitowicz}}) (1727 [1728] — 1804) — польскі гісторык і мемуарыст. Правёў частку жыцця ў лагерах барскіх канфэдэратаў. У 1771 паступіў у духоўную сэмінарыю ў Варшаве. каля 1777 стаў ксяндзом. Рэшту жыцця правёў [[пробашч]]ам прыходу ў Жэчыцы ({{lang-pl|Rzeczyca}}).}} адзначае:
{{Пачатак цытаты}}Літоўскія гусары,.. сеўшы на каня, злева мацуюць вялізнае крыло, вырабленае з страўсавага пер’я. Крыло закрывае ўвесь левы бок каня і вершніка да лыткі<ref name=NS-17-19>''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 17-19 {{ref-ru}}</ref>.{{Канец цытаты}}
 
Існуюць таксама меркаванні, у тым ліку і сучаснікаў, што крылы падчас нападу стваралі шум і палохалі коняў суперніка, нібыта абаранялі ад шабельных удараў ззаду, а таксама перашкаджалі накідванню аркана.
 
Падчас свайго візіту ў Рэч Паспалітую ў [[1588]] годзе [[Папа Рымскі|папскі]] легат Іпаліто Альдобрандзіні сцвярджаў, што крылы запалохваюць коней праціўніка і абараняюць вершніка ад шабельных удараў. Вэрсія пра перашкоду ад накідвання аркану паўстала ў [[1949]] годзе і была прапанаваная Т. Тылінгерам<ref name=NS-17-19></ref>.
 
Некаторыя заходнеэўрапейскія аўтары [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя прыпісвалі крылам нейкі «шумавы» эфэкт, які ўздзейнічаў на ворага падчас атакі.
 
{{Цытата|Сцвярджаюць, што шум тых крылаў палохае коняў непрыяцела і дапамагае разбіць ягоя шэрагі<ref name="Cichowsky">''Cichowsky J., Szulczynski A.'' Husaria. Warszawa — 1977. S.&nbsp;105. {{ref-pl}}</ref>.|Франсуа д'Алерак, які наведаў Рэч Паспалітую ў [[1689]] годзе.}}
 
У гэтым сцвярджэнні, відаць, ёсць сэнс, хоць страх на коней суперніка відавочна наводзілі не толькі шапаценне пёраў, але і звярыныя шкуры, накінутыя на спіны вершнікаў, якія атакавалі, і прапарцы на дзідах, якія з асаблівым шумам калыхаліся на ветры. Акрамя такіх функцыяў «застрашэння», гусарскія крылы, відавочна, не мелі ніякага баявога прызначэння. Генрых Вольф з [[Цюрых]]а, які быў сведкам каранацыі Стэфана Баторыя ў [[1576]] годзе, адзначаў: {{Пачатак цытаты}}Польскае гусарства было настолькі шчыльна пакрытае скуранымі рамянямі, рысынымі і мядзведжымі шкурамі, што здавалася гэта не людзі, а дзікія звяры скачуць на крылатых конях<ref name="Sol19">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;19.</ref>.{{Канец цытаты}}
Ці яшчэ:
{{Цытата|Цяжка не ўсміхнуцца, гледзячы на даўгія крылы, прымацаваныя да спіны [у гусараў], ад якіх, аднак, як яны лічаць, спалоханыя коні непрыяцела кідаюцца на ўцёкі<ref name=autonazwa1>''Ogier К.'' Dziennik podróży do Polski 1635-1636, cz. 1, s. 170. {{ref-pl}}</ref>...|Караль Оґэр, наведваў Рэч Паспалітую ў 1635-1636 гадах.}}
Усе крыніцы сучаснікаў гусарыі адзінадушныя ў тым, што наяўнасць крылаў мела мэтай запалохаць праціўніка. Прычым страх наводзіў не столькі свіст, а хутчэй, незвычайны выглад. Потым крылы ўвогуле страцілі сваю пужаючую ролю і ператварыліся ў свайго роду эмблему роду войскаў. Да канца [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя пёры сталі маляваць нават на дрэўках гусарскіх дзідаў. У апісанні цырымоніі [[1646]] года словазлучэнне «апераныя часткі» выкарыстоўвалася як сынонім да «гусарскіх ротаў» <ref name="Sol19" />.
 
Сярод даследнікаў працягваюцца спрэчкі пра мету нашэння крылаў, аднак большасць лічыць, што крылы былі хутчэй парадным, чым карысным баявым атрыбутам<ref name=NS-17-19/>.
 
Пры здымках [[Ежы Гофман]]ам фільму «[[Агнём і мячом (фільм)|Агнём і мячом]]» пад [[Познань|Познанню]] ў траўні [[1998]] года рабілася некалькі дублаў атакі 50 гусараў. Пры гэтым крылы не выдавалі ніякіх прыкметных гукаў. Быў чутны толькі тупат капытоў і бразганне даспеху і зброі<ref name=NS-17-19/>.
 
== Сведчанні сучаснікаў ==
Адно з найболей цікавых апісанняў гусарыі пакінуў францускі інжынер і картограф ''Гіём дэ Баплан''. Вось як апісвае ён гусарыю<ref name="Boplan1">''Гийом Левассер де Боплан'', [http://www.drevlit.ru/texts/b/b_boplan2.php Описание Украины] (1660) {{ref-ru}}.</ref>:
{{Пачатак цытаты}}Гусары на службе ў якасці ўланаў — гэта шляхціцы з вялікай маёмасцю, якія маюць да 50 тысяч [[ліўр]]аў [прыбытку]. У іх вельмі добрыя коні, самая танныя з якіх каштуюць не меней 200 дукатаў; гэта турецкія коні, паходжаннем з [[Анатолія|Анатоліі]], з правінцыі, называнай Караманья (Carmenie). Кожны ўлан служыць на пяці конях; такім чынам, у харугвы з сотні ўланаў ёсць толькі 20 ''таварышаў'', якія едуць у адзін рад, так што кожны ўзначальвае [свой] шэраг; наступныя чатыры рады — гэта іх служкі, кожны ў сваім шэрагу. Даўжыня іх дзіды 19 футаў, яна полая, пачынаючы ад лаза да яблыка, астатняе зробленая з дужага дрэва; на лазо свае пікі яны прымацоўваюць значкі, заўсёды двухколерныя: бела-чырвоныя, сыня-зялоныя або чорна-белыя, даўжынёй у 4—5 локцяў. Гэта робіцца, мабыць, для таго, каб палохаць варожых коняў, бо калі яны [гусары], апусціўшы дзіды, нясуцца ва ўвесь кар’ер [у атаку], сцяжкі раздзімаюцца, апісваючы кругі, і наводзяць жах на непрыяцельскіх коняў, шыхт якіх яны жадаюць прадзерці. Убраныя яны ў панцыры, наручы, накаленнікі, шлемы і г. д. Узбоч у іх толькі шабла, пад левым сцягном палаш, прывязьаны да сядля, да правай лукі якога прымацаваны даўгі меч, шырокі ў рукаяцці і вузейшы да лаза, у форме чатырохгранніка, для таго, каб можна было калоць таго, хто зваліўся на зямлю, але яшчэ жывога чалавека. Меч мае 5 футаў у даўжыню і круглую галаўню, каб зручней было прыціснуць да зямлі [суперніка] і пракалоць кальчугу; прызначэнне палаша — секчы целы, а шаблі — біцца з яе дапамогай і секчы кальчугу. Яны носяць таксама баявыя сякеры вагой да шасці фунтаў, якія падобныя выгладам да нашай чатырохграннай пікі, вельмі вострыя з доўгай дзяржальняй-рукаяцьцю, для таго каб можна было наносіць удары па варожых панцырах і шлемах, якія разбіваюцца ад такой зброі.{{канец цытаты}}
Больш патэтычнае сведчанне, да якіх звычайна залішне сур'ёзна ставяцца польскія гісторыкі, пакінуў Вэспасіян Кахоўскі у сваёй «Песні вызваленай Вене» (1684), апісваючы гусарскую атаку, сведкам якой ён быў:
{{цытата|<poem>
Гусары апусцілі дзіды,
На лозах засталося шмат працятых,
Збянтэжаны і застрашоны вораг,
Удараў не пазбегчы і не ўхіліцца,
Бо хто знаёмы з тым кап'ём,
Той знае, што пратне і дзве персоны,
Другія ў паніцы бягуць,
Як мухі перад варам кіпяткім{{Заўвага|Нелітаратурны пераклад.}}.
</poem>{{Арыгінал|pl|<poem>
Husarz kopije jeno co swe złoży
Niejeden na szpil zostaje wetchniony,
Co ich nie tylko zamiesza, lecz strwoży,
Sztych nieuchronny i nie odłożony,
Bo kogo trafi, tyrańsko się sroży
Biorący czasem i po dwie persony,
A drudzy pierzchną tak skwapliwym tropem,
Jak muchy przykrym sobie przed ukropem<ref>''Kochowski W. H.'', [http://www.pbi.edu.pl/book_reader.php?p=6617&s=30 Dzieło Boskie albo Pieśni Wiednia wybawionego i inszych transakcyjej wojny tureckiej w roku 1683 szczęśliwie rozpoczętej]. — 1683. C. 30. {{ref-pl}}</ref>.
</poem>}}}}
 
== Камплектаванне ==
[[Файл:Winged hussar, historical reconstruction.jpg|175px|thumb|''Таварыш'' гусарыі, гістарычная рэканструкцыя.]]
[[Файл:The captain of hussars.jpg|злева|thumb|220px|[[Гусарыя#Склад і шыхт харугвы|Ротмістр]] гусарыі, гістарычная рэканструкцыя.]]
Гэты род войскаў патрабаваў асаблівай ваеннай падрыхтоўкі і баявога духу. У гусарыю падбіраліся вопытныя, дужыя, рослыя і смелыя шляхціцы. Служба ў гусарскіх харугвах была вельмі прэстыжнай — афіцэры іншых родаў войскаў лічылі за гонар перавесціся туды простымі таварышамі. Камплектаванне гусарыі ў [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзі заставалася такім жа, як і ў эпоху сярэднявечча. Гэта быў прынцып «таварыскага почту», паводле якога будучы камандзір гусарскай роты-харугвы — [[Гусарыя#Склад і шыхт харугвы|ротмістр]], атрымаўшы ад карала адмысловую грамату, наймаў на службу ''таварышаў'' з ліку рыцараў-шляхціцаў, кожны з якіх абавязьаны быў прывесці з сабой «світу» (''почт'') у складзе аднаго-двух узброеных слугаў з коньмі. Світа-ваяры, якія называліся таксама ''пахолкамі'' ці ''пахолікамі'' (зброяносцамі) і «чаладнікамі», звычайна набіраліся з дваровых людзей шляхціца ці, калі таварыш быў дастаткова заможным, — з дробнай «убогай» шляхты. Набор у харугву адбываўся на добраахвотнай аснове, для чаго ротмістру даваўся пеўны тэрмін (з [[1620]] года — двухмесячны, лічачы з дня выдачы граматы)<ref name="Vasikiev">''Васильев А.'' [http://kulichki.com/gusary/istoriya/polish/vasilev/ Польско-литовская гусария XVII века], М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. С. 2—6.{{ref-ru}}</ref>.
 
Гусарыя была арганізаваная ў харугвы (роты) па 100—200 коней, а на полі бою харугвы аб’ядноўваліся ў ''гуфы ''— атрады, блізкія па колькасць да палкоў (да 400 коней).
 
У рэгістры гусарскай роты кракаўскага ваяводы вялікага гетмана Стэфана Патоцкага на перыяд з 1 красавіка і да канца чэрвеня [[1658]] значацца<ref name=NS-10> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 10 {{ref-ru}}</ref>:
* Світа пана ротмістра — 24 коні;
* Світа пана паручніка — 6 коней;
* Світа пана харунжага — 4 коні;
* далей ідуць таварышы, пералічаныя пайменна, 48 з якіх са світай у 3 коні і 2 са світай у 2 коні.
 
== Склад і шыхт харугвы ==
[[Файл:Ustawienie choragwi husarskiej.png|300px|thumb|справа|Шыхт гусарскай харугвы ў часі [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]]]]
У часі [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]] ў другой палове [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя гусарская харугва шыхтавалася наступным чынам: у тры шэрагі, у першым ставіліся найбольш загарфаваныя гусары — [[Таварыш (войска)|таварышы]]. У астатніх шэрагах ставілася г. зв. [[Пахолік|пачтовыя]]{{Заўвага|''Па'''<big>ч</big>'''товыя'' — ({{lang-pl|pochtowi}})) ад польскага ''pochet'' — у літаральным сэнсе спіс, іншае значэнне пачот, світа.}}<ref name="Vasikiev"></ref> (ці, іншыя назвы,: пачот, світа, пахолкі, пахолікі, шэраговыя, шэранговыя) — звычайныя гусары. Асобна выдзялаліся:
* '''Флангавыя''' ({{lang-pl|Skrzydłowi}}) — з правага і левага бакоў ставілася два ''таварышы'' якія падтрымлівалі парадак шыхту. Калі гэта было патрэбна, яны змяшчаліся ў сярэдзіну, наводзілі парадак у апошніх шэрагах, альбо разяжджаліся, размыкаючы кавалерыйскую лінію, што павінна было забяспечыць меншыя страты падчас абстрэлу харугвы. Усе ''таварышы'' з першага шэрагу раўнялі па флангавых сваіх коней.
* [[Харунжы]] ({{lang-pl|Chorąży}}) — сцяганосец, павінен быў трымаць і зберагаць штандар харугвы. У выпадку страты штандару ротмістр альбо гетман мелі права вынесці харунжаму смяротны вырак. Пад штандарам збіраліся ''таварышы'' і світа, калі шэрагі былі рассеяныя. Манэўры харунжага паўтаралі ўсе салдаты з харугвы.
* [[Ротмістр]] ({{lang-pl|Rotmistrz}}) — звычайна размяшчаўся з боку ад харугвы, каб быць гатовым весці яе ў наступ. З пачаткам атакі займаў месца ў тыле: не прымаў непасрэднага удзелу ў бітве, назіраючы за яе ходам зводдаль. Ротмістр меў уласную світу, таксама разам з ім былі трубачы.
* [[Паручнік]] ({{lang-pl|Porucznik}}) — станавіўся з уласнай світай па іншы бок харугвы, каб сачыць за выкананнем загадаў ротмістра. Калі сам кіраваў харугвай, ягоя абавязькі выконваў намеснік.
* '''Заяжджаючыя''' ({{lang-pl|Zajeżdżający}}) — два ''таварышы'', якія сачылі за парадкам з тылу харугвы. Калі хтосьці са світы, ці нават з таварышаў, рабіў спробу ўцячы мелі права яго забіць, каб пазбегнуць панікі.
 
Акрамя вышэйпералічаных, на полі бою разам з харугваю абавязькова прысутнічалі ротныя музікі — барабаншчыкі і некалькі трубачоў<ref name=NS-7> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 7 {{ref-ru}}</ref>, і ўзброеныя слугі, якія падносілі гусарам новыя дзіды замест зламаных, а ў выпадку патрэбы самі маглі ўступіць у бой<ref name=NS-26> ''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 26 {{ref-ru}}</ref>.
 
== Фармаванне і фінансаванне ==
У гусарыі служыла найбольш заможная шляхта, яны атрымлівалі найвышэйшы заробак — 51 [[злоты]] «на каня», то бок 7 [[дукат]]аў (эквівалент 400 грамаў срэбра) на вершніка ў кварфал<ref name=NS-10 />.
 
Узбраенне, рыштунак, адмысловым чынам выежджаныя коні ''таварыша'' гусарыі каштавалі вельмі дорага — толькі коні світы гусара абыходзіліся яму у гадавое жаляванне<ref name=NS-10 />. Апроч таго, з кожным таварышам гусарыі было 3—12 пачтовых і чэладзі да 10 чалавек ці больш. Нават з улікам казённага ''жолду'', выдаткі маглі быць пакрытыя толькі за кошт багатай ваеннай здабычы.
 
Даражэй за ўсё каштаваў адмыслова выежджаны гусарскі конь — яго кошт быў ад 200<ref>''Осипов К.'', [http://books.google.com/books?id=e50bAAAAMAAJ&q=%22Польские+гусары%22&dq=%22Польские+гусары%22&hl=en&ei=Edl5Tp-CGsfYsgbB2eTDDw&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=10&ved=0CE8Q6AEwCTgK Богдан Хмельницкий], Молодая гвардия. — 1948. C. 479. {{ref-ru}}</ref> да 1000—1500 дукатаў, гэта значыць ад 9 да 44-66 кілаграмаў срэбра ў эквіваленце. Рыштунак каштаваў каля 40 злотых.
 
Гусары экіпіраваліся за свой кошт. ''Таварыш'' разгладаў усе выдаткі як інвэстыцыю ў сваю кар’еру. Ротмістр павінен быў быць дастаткова багатым, каб пры неабходнасці сфармаваць роту без фінансавай дапамогі сейму. Таксама ротмістр нёс дадатковыя расходы, бо набываў пікі, леапардавыя чапрак{{Заўвага|Чапрак — упрыгожаная падсцілка пад конскае сядло.}}<ref>''Чепрак'' // [http://www.vehi.net/brokgauz/Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона]{{ref-ru}}</ref> і крылы, а таксама часта пазычаючы грошы сваім падначаленым. Ён фармаваў харугву на аснове «лісту аб прызіве» ({{lang-pl|list przypowiedni}}). Звычайна ліст падпісваўся каралом. Меўшы такі ліст, ротмістр мог пачынаць фармаваць роту. Займаючыся фармаваннем, ён наймаў па кантракце некалькіх ''таварышаў''. Кожны таварыш прыводзіў з сабой ўласнае падраздзяленне: «кап’ё» або «почт» ({{lang-pl|poczet}}). ''Таварыш'' быў, у прамым сэнсе, таварышам ротмістра, бо падзялаў ягоя фінансавыя і ваенныя рызікі. ''Таварышы'' ўтваралі свайго роду ваеннае братэрства. Адзін да аднаго ротмістр і таварышы звярталіся «пан брат»<ref>''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;5. {{ref-ru}}</ref>.
 
== Пахавальны рытуал ==
Крылатыя гусары практыкавалі незвычайны пахавальны рытуал. Падчас [[Адпяванне|адпявання]] ў царкву на кані заяжджаў гусар, які сімбалізаваў нябожчыка, і разбіваў гусарскую піку перад [[алтар]]ом. У паходзе такі рытуал праводзіць было нязручна, але ў мірны час цырымонія часта праводзілася і была апісаная Енджэем Кітовічам<ref> ''Китович'' // [http://www.vehi.net/brokgauz/ Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона] {{ref-ru}}.</ref><ref name="Soldatenko">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;31.</ref><ref>''Kitowicz J.'', Opis obyczajów i zwyczajów za panowania Augusta III, — 1855. {{ref-pl}}</ref>.
 
== У кінэматографе ==
Крылатая кавалерыя знайшла кінаўвасабленне<ref>[http://www.filmweb.pl/ filmweb.pl]</ref><ref>[http://www.kinopoisk.ru/ kinopoisk.ru]</ref> ў такіх стужках, як:
* «'''Богдан Хмельницкий'''» (''Багдан Хмяльніцкі''), [[СССР]] (1941);
* «'''Pan Wołodyjowski'''» (''Пан Валадыёўскі''), [[Польшча]] (1968);
* «'''Potop'''» (''Патоп''), Польшча-СССР (1974);
* «'''Kanclerz'''»,serial telewizyjny (''Канцлер'', тэлевізійны сэрыял), Польшча (1989);
* «'''Ogniem i mieczem'''» (''Агнём і мячом''), Польшча (1999);
* «'''1612'''», [[Расія]] (2008);
* «'''Тарас Бульба'''», Расія (2009);
* «'''11 Settembre 1683'''» (''11 верасня 1683''), [[Італія]]-Польшча (2012).
 
== Ушанаванне ==
[[Файл:Orłowski Husaria's attack.jpg|150px|злева|thumb|«Атака гусарыі», А. Арлоўскі.]]
[[Файл:Polish 4 Batalion Pancerny breast badge.png|100px|thumb|Значок 4-га [[Берасце]]йскага танкавага батальёну ВП.]]
[[Файл:200 zl. Гусарыя, рэвэрс.jpg|100px|thumb|Гусар, 200 zl. золата, рэвэрс.]]
* Гусарская тэматыка з'ялаецца папулярным матывам творчасці шэрагу польскіх жывапісцаў, сярод якіх: [[Юзэф Брант]], {{Артыкул у іншым раздзеле|Вацлаў Паўлішак|Вацлаў Паўлішак|pl|Wacław Pawliszak}}, {{Артыкул у іншым раздзеле|Алаксандар Арлоўскі|Алаксандар Арлоўскі|pl|Aleksander Orłowski}} і інш<ref>[http://www.google.by/imgres?safe=off&client=firefox-a&hs=wBs&rls=org.mozilla:ru:official&biw=1252&bih=570&tbm=isch&tbnid=b775F-5jnX7ktM:&imgrefurl=http://historiarabki.blogspot.com/2012/02/rzeczpospolita-podhalanska-16691670.html&docid=O97GzxlqAN7lpM&imgurl=http://2.bp.blogspot.com/-H-X5KzTKjWQ/Sg8XjJUegWI/AAAAAAAAC6M/BcvbBfvT9Qg/s1600/Jzef%252BBrandt%252BHusarz.jpg&w=568&h=800&ei=-_l6Uav1OMbltQaA8YHQCQ&zoom=1&ved=1t:3588,r:3,s:0,i:86&iact=rc&dur=619&page=1&tbnh=190&tbnw=144&start=0&ndsp=13&tx=92&ty=92 «Гусар», Юзэф Брант]</ref><ref>[http://www.google.by/imgres?safe=off&client=firefox-a&rls=org.mozilla:ru:official&biw=1252&bih=570&tbm=isch&tbnid=1cYcdK1OO89eMM:&imgrefurl=http://dic.academic.ru/dic.nsf/ruwiki/34888&docid=Wwmnavpo2PLf-M&imgurl=http://dic.academic.ru/pictures/wiki/files/72/Hussar_by_Alexander_Orlowski.jpg&w=439&h=600&ei=PPx6UZvqCsOytAb80YCgAw&zoom=1&ved=1t:3588,r:3,s:0,i:86&iact=rc&dur=491&page=1&tbnh=163&tbnw=136&start=0&ndsp=19&tx=76&ty=53 «Гусар», Алаксандар Арлоўскі]</ref>.
* Да гусарскай сімболікі звярталася некаторыя падраздзяленні [[Войска польскае|Войска Польскага]], часцей за ўсё ў авіяцыі і бранятанкавых частках. Між іншых тэматычныя ўвасабленні гусарскага рыштунку з'ялаюцца элементамі:
: — Эмблема 1-ай бранятанкавай дывізіі [[Войска Польскае|Войска Польскага]] ўтрымлівае гусаркі [[капалін]] і крылы.
: — Значок 4-ага Берасцейскага бранятанкавага батальёну Войска Польскага ўтрымлівае гусарскі капалін.
* Гусарскія крылы з'ялаюцца адным з элементаў помніка Валынскай кавалерыйскай брыгадзе, прысвечанаму Бітве пад Мокрай, якая адбылася падчас [[Польская кампанія 1939 года|вераснёўскай кампаніі]] [[1939]] года.
* У [[2004]] годзе гусарыя была ўшанаваная помнікам на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі (праект Эдмунда Майкоўскага).
* Гусар стаў тэматычным сімбалем праектаў Анджэя Пітыньскага, прысвечаным [[Катынскі расстрэл|ахвярам Катыні]]:
: — ''Помніка мсціўцы'' на польскім цьвінтары ў Нацыянальным санктуарыі Божай Маці Чанстахоўскай ў месце Дойлстаўн, штат [[Пенсільванія]], [[1988]] год.
: — Нацыянальнага Катынскага манумента ў Балтыморы, [[2002]] год.
* На сённяшні дзень існуе шэраг гістарычных уніфармісцкіх клюбаў, якія рэканструююць гусарскую кавалерыю у Польшчы<ref>[http://www.zamek-gniew.pl/zywy-zamek/choragiew-husarska Chorągiew husarska przy zamku w Gniewie na stronach zamku.]</ref> і [[ЗША]]<ref>[http://www.husaria.us/ Suligowski’s Regiment of the Polish Commonwealth], Polish Nobility Association Foundation, [dostęp 12 czerwca 2008].</ref>.
* У сучаснай Польшчы былі выпушчаныя шэраг калекцыйных [[злоты]]х і паштовых марак, прысвечаныя тэме гусарыі<ref>[http://joystamps.com/pl/stamp/732 Паштовая марка Zbroja husarska—XVIIw.] {{ref-pl}}</ref><ref>[http://wiadomosci.wp.pl/gid,10779048,gpage,7,img,10779052,kat,1342,title,Husaria-najechala-na-NBP,galeria.html?ticaid=110798Złota Двухсотзлотая калекцыйная залатая манэта з сэрыі «Historia jazdy polskiej»] {{ref-pl}}</ref><ref>[http://wiadomosci.wp.pl/gid,10779048,gpage,9,img,10779050,kat,1342,title,Husaria-najechala-na-NBP,galeria.html Дзесяцізлотая калекцыйная срэбная манэта з сэрыі «Historia jazdy polskiej»] {{ref-pl}}</ref><ref>[http://www.google.by/imgres?safe=off&client=firefox-a&hs=QO&sa=X&rls=org.mozilla:ru:official&biw=1252&bih=570&tbm=isch&tbnid=yJt5U3_DeGe3bM:&imgrefurl=http://www.kangoo.pl/szukaj/husarz&docid=MUR_TBFvTzIRVM&imgurl=http://images.kangoo.pl/51355463/1545/large/4_dukaty_bitewne_2010_kolobrzeg_kluszyn_husarz.jpg&w=600&h=600&ei=o555UdzkGsWXhQepsIDQBg&zoom=1&ved=1t:3588,r:19,s:0,i:134&iact=rc&dur=522&page=2&tbnh=182&tbnw=182&start=12&ndsp=19&tx=88&ty=71 Каталог з аўкцыёну польскіх калекцыйных манэт] {{ref-pl}}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Кавалерыя]]
* [[Гусары]]
* [[Элеары]]
* [[Уланы]]
 
== Заўвагі ==
{{Заўвагі}}
 
== Зноскі ==
{{Крыніцы|1=2}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* Васильев А. [http://www.kulichki.com/gusary/istoriya/polish/vasilev/ Польско-литовская гусария XVII века], М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. {{ref-ru}}
* [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // Новый солдат: военное-исторический альманах / под ред. В. И. Киселова. — 2002. — № 142. {{ref-ru}}
* Brzezinski R. Polish Armies 1569—1696. — Oxford: Osprey, 1987. — Vol. 1. — 48 p. — ISBN 0-85045-736-X {{ref-en}}
* Brzezinski R. Polish Armies 1569—1696. — Oxford: Osprey, 1988. — Vol. 2. — 48 p. — ISBN 0-85045-744-0 {{ref-en}}
* Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. — 64 p. — ISBN 9781841766508 {{ref-en}}
* Cichowski J., Szulczyński A. Husaria. — Warszawa: Dom Wydawniczy «Bellona», 2004. — 149 p. — ISBN 831109954-5 {{ref-pl}}
* Jerzy Cichowski, Andrzej Szulczyński: Husaria. Warszawa: Wyd. Ministerstwa Obrony Narodowej, 1981. ISBN 83-11-06568-3. {{ref-pl}}
* Gembarzewski B. Husarze. Ubiór, oporządzenie i uzbrojenie 1500—1775. — Warszawa: Arcadia, 1999. — 72 p. — ISBN 83-88055-01-1 {{ref-pl}}
* Kobielski S. Chorągiew husarska pułku Hetmańskiego Rzewuskich i jej zbroje // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego. — Cz. I. — Kraków, 1963. — S. 32-49. {{ref-pl}}
* Podhorodecki L. — Chocim 1621, seria: «Historyczne bitwy», MON, 1988. {{ref-pl}}
* Sikora R. Fenomen husarii. — Warszawa: Dom Wydawniczy Duet, 2004. — 270 p. — ISBN 83-7322-907-8 {{ref-pl}}
* Sawicka Z. Koń w życiu szlachty w XVI—XVIII w. Toruń: Wyd. A. Marszałek, 2002. ISBN 83-7174-839-6. {{ref-pl}}
* Sikora R. «Z dziejów husarii», Instytut Wydawniczy Erica, Warszawa 2010. {{ref-pl}}
* Wasilkowska A. Husaria. The Winged Horsemen. — Warszawa: Interpress, 1998. — 158 p. — ISBN 8322326823 {{ref-en}}
* Wimmer J. Historia piechoty polskiej do roku 1864. — Warszawa: Wydaw. Min. Obrony Narodowej, 1978. — 615 p. {{ref-pl}}
* Żygulski Z. Husaria polska. — Warszawa: Pagina, 2000. — 177 p. — ISBN 83-86951-31-4 {{ref-pl}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Вонкавыя медыяфайлы
|загаловак =
|падзагаловак =
|шырыня = 180px
|выява1 = [http://vivathusaria.pl/vhgc/galeria-husarska/ Галерэя гусарыі]
}}
{{Commons|Category:Polish Winged Hussars}}
* {{YouTube|AyJdeSslnys|logo=1|назва=Gniew Husarii}}
* {{YouTube|tpVH9UmQORE|logo=1|назва=Husaria — Duma Rzeczpospolitej}}
* {{YouTube|Sv_1UJzRLec|logo=1|назва=Husaria «First Amongst Equals»}}
* [http://www.picstopin.com/1200/husaria-polska-zobacz-forum-regulamin/http:||i27*tinypic*com|dyaddv*jpg%5B|IMG/ Husaria Polska Zobacz Forum Regulamin Picture] {{ref-pl}}
* [http://www.zamek-gniew.pl/zywy-zamek/choragiew-husarska Chorągiew husarska, zamek Gniew] {{ref-pl}}
* [http://www.facebook.com/fotogniew StudioA, Gniew] {{ref-pl}}
* [http://tochka.gerodot.ru/military/glava2_1.htm Распространение огнестрельного оружия и войско Польского королевства и Великого княжества Литовского в XV-XVI вв.] {{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Войска Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Кавалерыя Рэчы Паспалітай]]