Аповесць мінулых часоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 38 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q192551 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Аповесць мінулых часоў''', '''Аповесць мінулых гадоў''', '''Першапачатковы летапіс''', '''Нестараў летапіс''' — найбольш ранні з захаваўшыхсязахаваных [[летапіс|летапісных]] збораў [[Русь|Русі]].
 
Традыцыйна лічыцца складзеным манахам [[Нестар|Нестарам]] у [[Кіеў|Кіеве]] ў [[XII стагоддзе|XII]] ст.(каля 1113 г.) Апісвае гісторыю Русі з [[IX стагоддзе|IX]] па XIII стагоддзе. Збор гэты вядомы ў складзе шэрагу іншых летапісных збораў, якія захаваліся ў спісах, з якіх лепшымі і найбольш старымі з'яўляюцца [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскі]] [[1377|1377]] (2-я рэдакцыя АМЧ) і [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскі]] [[1420-я|1420-х]] (3-я рэдакцыя АМЧ). Летапіс увабраў у сябе вялікую колькасць аповесцяў, легенд, вусных паэтычных паданняў аб розных гістарычных асобах і падзеях пачатковай гісторыі Русі. Даследчыкі [[XVIII стагоддзе|XVIII]] - [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. лічылі Нестара першым летапісцам, а АМЧ - першым летапісам на Русі, але больш дасканалае вывучэнне паказала, што існавалі летапісныя зборы, якія папярэднічалі АМЧ, а сама аповесць не з'яўляецца адзіным творам.
 
«Аповесць» апісвае падзеі ўсяго рэгіёну, дзе ў тыя часы жылі ўсходнія славяне і балты. Твор дзеліцца на дзве часткі. Першая — без храналогіі — вядзе аповед ад часоў біблейскага прабацькі Ноя, які адзіны са сваёй сям'ёй выратаваўся ў каўчэгу пасля Сусветнага Патопу. Сыны Ноя — Сім, Хам, Афет (Яфет) — раздзялілі паміж сабою ўсю вызваленую ад вады зямлю. Славяне з'яўляюцца нашчадкамі Афета: яны, як і грэкі, германцы, балты, належаць да агульнай сям'і еўрапейскіх народаў.
 
Нестар цікавіцца лёсам славянскіх народаў у далёкім мінулым — у V—VІ стагоддзях, гаворыць пра рассяленне ўсходніх славянскіх плямёнаў у басейне вялікіх рэк. На самай справе гаворка ідзе не пра асобныя плямёны, а пра даволі вялікія саюзы, якія ўключалі ў сябе па 120—150 розных родаў і плямёнаў. Нестар тлумачыць некаторыя іх назвы, напрыклад, тыя, што «селі» ў лясах, называюцца [[драўляне|драўлянамі]], а тыя, што па рацэ Дзвіне — палачанамі — ад рэчкі [[рака Палата|Палаты]], якая ўпадае ў Дзвіну. Ад іх жа паходзяць і крывічы, што «селі» па Волзе, у вярхоўях Дзвіны і ў вярхоўях Дняпра. Расповед пра рассяленне славянскіх плямёнаў у асноўным супадае з сучаснымі археалагічнымі дадзенымі.
 
Падкрэсліваючы роднасць славянскіх плямёнаў, Нестар адзначае і адрозненні між імі як у паходжанні, так і ў культуры. [[Радзімічы]] і [[вяцічы]], падкрэслівае ён, з роду ляхаў, у якіх было два браты Радзім і Вятка. Радзім са сваім родам «сеў» па рацэ [[Сож]], а Вятка — па рацэ [[рака Ака|Ака]].
 
Другая частка летапіснага зводу — храналагічная. Выкладанне матэрыялу вядзецца ўжо пагадова. У выніку складваецца ўражанне пра гісторыю як пра неперарыўны, паслядоўны ланцуг падзей. Летапіс афіцыйна пачынае гісторыю Старажытнай Русі з 862 года — ад канкрэтнай падзеі: запрашэння жыхарамі Ноўгарада на княжанне ўнука іх памерлага князя Гастамысла — [[Рурык]]а, бацька якога быў князем палабскіх славян. Гісторыя ж Беларусі пачынаецца ад моманту заснавання першага горада на яе тэрыторыі — [[Полацк]]а.
 
Гісторыі Кіеўскага і Полацкага княстваў паказваюцца звязанымі непарыўна, хоць вельмі часта — драматычна. Праўнук Рурыка [[Уладзімір Святаславіч]] у барацьбе за ўладу забіў полацкага князя [[Рагвалод]]а, сілаю ўзяў шлюб з яго дачкой [[Рагнеда]]й і авалодаў прастолам бацькі ў [[Кіеў|Кіеве]]. А ў [[988]] годзе ён жа хрысціў Русь. У Рагнеды і Уладзіміра было чатыры сыны і дзве дачкі. Рагнеда пакутавала ў палацы Уладзіміра, бо не магла дараваць яму жорсткага абыходжання з ёю і смерці блізкіх. Калі ў 988 годзе Уладзімір хрысціў Русь, ён запатрабаваў ад візантыйскага імператара Васіля ІІ яго сястру Ганну сабе ў жонкі. Таму Рагнеду са старэйшым сынам [[Ізяслаў Уладзіміравіч|Ізяславам]] ён адправіў у горад [[Ізяслаўль]], спецыяльна для іх пабудаваны ў водападзеле паміж басейнамі Дняпра і Нёмана.
 
Тут Рагнеда заснавала ці не першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр і стала ігуменняй у ім. Адсюль і пачало пашырацца па Полацкай зямлі хрысціянства. А Уладзімір аддаў сыну Ізяславу ў княжанне горад Полацк, вотчыну дзеда Рагвалода і маці Рагнеды. У [[992]] годзе Ізяслаў хрысціў палачан. Рагнеда памерла ў 1000 годзе, а ў 1001 — Ізяслаў. У летапісе ён характарызуецца як кніжнік і асветнік, першы па-еўрапейску адукаваны ўладар з усіх усходнеславянскіх князёў.
 
Адзін з самых яскравых вобразаў у летапісным зводзе — полацкі князь [[Усяслаў Чарадзей]], найбольш упарты супраціўнік Кіева. Яго жыццё перапоўнена ўдачамі і няўдачамі, падзеямі радаснымі і драматычнымі. Як сведчыць летапіс, Усяслаў — самая велічная асоба за ўвесь час існавання Полацкай зямлі. Летапіс апавядае пра адносіны кіеўскіх князёў і іх родзіча полацкага князя Усяслава.
 
Праўнук Рагнеды князь Усяслаў быў народжаны ад чараўніцтва і меў нейкі своеасаблівы знак на галаве. Волхвы папярэджвалі, як згадвае Нестар, пра незвычайны лёс будучага князя. Пакуль быў жывы [[Яраслаў Мудры]], брат яго дзеда Ізяслава, Усяслаў паводзіў сябе спакойна, ды і пазней таксама, але з 1066 года пачаў вайну з Яраславічамі — сынамі Яраслава Мудрага. У [[1067]] годзе войскі Яраславічаў і Усяслава сышліся ў баі на рацэ [[рака Няміга|Нямізе]], у выніку полацкі князь страціў шмат людзей. Быў заключаны мір, князі цалавалі крыж, кляліся, што не парушаць згоду, але Ізяслаў Яраславіч вераломна захапіў Усяслава з сынамі, адвёз у [[Кіеў]] і пасадзіў там у склеп.
 
У [[1068]] годзе качавыя плямёны, што з'явіліся на паўднёвых межах Кіеўскай дзяржавы, — полаўцы — нанеслі паражэнне Яраславічам. Кіяўляне запатрабавалі ў Ізяслава зброю, каб ісці супраць ворагаў, але Ізяслаў адмовіўся і збег з Кіева да палякаў. Жыхары горада вызвалілі Усяслава, і ён княжыў тут сем месяцаў, але ўсё ж вымушаны быў пакінуць Кіеў, калі да яго падступіў Ізяслаў з польскім войскам. У далейшым Усяслаў працягваў барацьбу з Яраславічамі з пераменным поспехам.
 
У летапісе выклад даволі лаканічны і амаль без каментарыяў.
 
== Літаратура ==
* Шамякіна Т. І. Літаратура эпохі Сярэднявечча // Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
[[Category:Летапісы]]