Аповесць мінулых часоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
«Аповесць» апісвае падзеі ўсяго рэгіёну, дзе ў тыя часы жылі ўсходнія славяне і балты. Твор дзеліцца на дзве часткі. Першая — без храналогіі — вядзе аповед ад часоў біблейскага прабацькі Ноя, які адзіны са сваёй сям'ёй выратаваўся ў каўчэгу пасля Сусветнага Патопу. Сыны Ноя — Сім, Хам, Афет (Яфет) — раздзялілі паміж сабою ўсю вызваленую ад вады зямлю. Славяне з'яўляюцца нашчадкамі Афета: яны, як і грэкі, германцы, балты, належаць да агульнай сям'і еўрапейскіх народаў.
 
Нестар цікавіцца лёсам славянскіх народаў у далёкім мінулым — у V—VІ стагоддзях, гаворыць пра рассяленне ўсходніх славянскіх плямёнаў у басейне вялікіх рэк. На самай справе гаворка ідзе не пра асобныя плямёны, а пра даволі вялікія саюзы, якія ўключалі ў сябе па 120—150 розных родаў і плямёнаў. Нестар тлумачыць некаторыя іх назвы, напрыклад, тыя, што «селі» ў лясах, называюцца [[драўляне|драўлянамі]], а тыя, што па рацэ Дзвіне — палачанамі — ад рэчкі [[рака Палата|Палаты]], якая ўпадае ў Дзвіну. Ад іх жа паходзяць і [[крывічы]], што «селі» па Волзе, у вярхоўях Дзвіны і ў вярхоўях Дняпра. Расповед пра рассяленне славянскіх плямёнаў у асноўным супадае з сучаснымі археалагічнымі дадзенымі.
 
Падкрэсліваючы роднасць славянскіх плямёнаў, Нестар адзначае і адрозненні між імі як у паходжанні, так і ў культуры. [[Радзімічы]] і [[вяцічы]], падкрэслівае ён, з роду ляхаў, у якіх было два браты Радзім і Вятка. Радзім са сваім родам «сеў» па рацэ [[Сож]], а Вятка — па рацэ [[рака Ака|Ака]].