Санскрыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 130 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11059 (translate me)
др clean up, replaced: дзеячоў → дзеячаў using AWB
Радок 15:
}}
 
'''Санскры́т''' ([[дэванагары]]: संस्कृता वाक्, «штучна створаная мова»), старажытная літаратурная мова [[Індыя|Індыі]] са складанай сінтэтычнай граматыкай. Узрост ранніх помнікаў даходзіць да трох с паловай тысяч гадоў. Санскрыт трэба разглядаць не як мову якога-небудзь народа, а як мову пэўнай культуры, распаўсюджанай выключна ў асяроддзі сацыяльнай эліты. Гэта культура прадстаўлена, галоўным чынам, [[індуізм|індуісцкімі]] рэлігійнымі тэкстамі, і гэтаксама як [[лацінская мова|лацінская]] і [[грэчаская мова|грэчаская]] мовы на Захадзе, санскрыт на Усходзе стаў мовай міжкультурных зносін, вучоных і рэлігійных дзеячоўдзеячаў. У цяперашні час гэтая мова лічыцца адной з 22 афіцыйных моў Індыі. Граматыка надзвычай складаная і багатая, лічыцца, што санскрыт з'яўляецца адной з самых флектыўных моў свету. Лексіка багатая і стылістычна разнастайная.
 
Санскрыт паўплываў на развіццё моў Індыі (галоўным чынам у лексіцы) і на некаторыя іншыя мовы, якія апынуліся ў сферы санскрыцкай ці [[будызм|будыйскай]] культуры. У Індыі санскрыт выкарыстоўваецца як мова гуманітарных навук і рэлігійнага культа, у вузкім коле — як размоўная мова. Санскрыт выкарыстоўваў розныя тыпы [[пісьменнасць|пісьменнасці]], што ўзыходзяць да [[брахмі]]: [[кхароштхі]], [[кушанскае пісьмо]], [[гупта]], [[нагары]], [[дэванагары]] і іншыя (у цяперашні час для санскрыта выкарыстоўваецца толькі дэванагары). На санскрыце напісаны творы мастацкай, рэлігійнай, філасофскай, юрыдычнай і навуковай літаратуры, якія аказалі ўплыў на культуры [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай]], [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй]] і [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]] і [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]].