Шарсцісты насарог: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
tagged isolated of cluster сірата0.
Радок 23:
}}
'''Шарсцісты насарог''' (''Coelodonta antiquitatis'') — вымерлае непарнапальцае млекакормячае сямейства насарогаў. Шарсцісты насарог быў буйнейшым за сучасных насарогаў (вышыня ў карку больш за 2 м) і пакрыты густой поўсцю. Цела масіўнае, з тлушчавым гарбом на шыі, на галаве два рогі: пярэдні на носе (даўжыня да 1 м), задні на лбе (значна карацейшы). Шарсцісты насарог разам з мамантамі жыў у [[тундра|тундры]] і лесатундры: харчаваўся травой, ігліцай, хмызнякамі і маладымі парасткамі дрэў. Шарсцісты насарог быў распаўсюджаны ў познім [[плейстацэн]]е па ўсёй Еўропе (акрамя крайняга Поўдня) і Паўночнай Азіі. У шматгадовамерзлых горных пародах Усходняй Сібіры знаходзяць косці і нават трупы шарсцістых насарогаў, пакрытыя цёмна-карычневай поўсцю. Два трупы (без валасоў) знойдзены ў Заходняй Украіне ў гліністых пясках, прасякнутых нафтай. Чалавек старажытнага каменнага веку паляваў на шарсцістых насарогаў; захаваліся наскальныя малюнкі шарсцістых насарогаў.
 
{{Ізаляваны артыкул}}