Андрэй Рымша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:

Невядома, якую Рымша меў адукацію. У 1581 г. у астрожскай друкарні І. Фёдарава выйшаў у свет вершаваны твор Рымшы '''“Которого ся месяца што за старых веков дело короткое описание”''', які атрымаў назву '''“Храналогіі”''' (у самім творы такога слова няма).

== Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў княза Крыштофа Радзівіла ==

Паход польнага гетмана літоўскага Крыштофа Радзівіла Перуна па тылах маскоўскіх войск восенню 1581 г. аказаўся для тагачасных паэтаў найбольш прыцягальным з усіх эпізодаў шматгадовай Лівонскай вайны. Але найбольш падрабязнае паэтычнае апісанне паходу К. Радзівіла выйшла з-пад пяра беларускага паэта Андрэя Рымшы: '''“Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў княза Крыштофа Радзівіла”''' (Вільня, 1585). Паэма налічвае 2184 радкі (без уступнай часткі). “Дзесяцігадовая аповесць...” з’яўляецаа найбольш значным творам з радзівілаўскага цыкла і з мастацкага пункту гледжання.
Радок 24 ⟶ 29:

Звернем увагу на характэрнае спалучэнне ў першых жа радках паэмы вобразаў грэчаскай міфалогіі і рэлігійных перкананняў аўтара: караля Аўгуста пазбавілі жыцця няўмольныя Паркі, а на неба яго ўзяў хрысціянскі Бог. Гэта тыповы вынік наследавання рэнесансавым паэтам антычных узораў.

Беларускі паэт у “Дзесяцігадовай аповесці...” істотна дапаўняе звесткі Ф. Градоўскага апісаннем падзей 1572-1581 гг. і больш падрабязней распавядае пра сам радзівілаўскі рэйд, дбаючы пра каштоўнасць свайго твора як гістарыяграфічнай крыніцы. За пачатак аповеду 1572 г. выбраны таму, што ў гэтым годзе Крыштоф Радзівіл стаў польным гетманам літоўскім, і таму, што з гэтага часу ў акружэнні князя з’яўляецца аўтар паэмы, які ў вершаванай прадмове ўрачыста абяцае чытачу:

Тут пра тое казазьму, што на ўласны вочы

Тут пра тое казазьму, што на ўласны вочы
Бачым, бачыць захочам, можа, не аднойчы.

Бачым, бачыць захочам, можа, не аднойчы.
Непасрэдны ўдзельнік паходу К. Радзівіла А. Рымша неаднаразова падкрэслівае сваю ролю відавочцы многіх апісаных у паэме падзей, даты якіх падаюцца ў тэксце альбо на палях. Прынцып гістарычнай дакладнасці з’яўляецца мастацкай асновай “Дзесяцігадовай аповесці...” Сімптаматычна, што Ф. Градоўскі ва ўступнай эпіграме просіць кіраваць яго лірай Каліёпу – музу эпічнай паэзіі, а А. Рымша ў паэтычнай прадмове называе сваімі апякункамі дзвюх муз: Каліёпу і музу гістрыі Кліа. Рымша арыентуецца на луканаўскую мадэль эпасу, усведамляе сябе паэтам-гісторыкам, піша вершаваную хроніку дзесяцігадовага служэння Крыштофа Радзівіла Айчыне.

Непасрэдны ўдзельнік паходу К. Радзівіла А. Рымша неаднаразова падкрэслівае сваю ролю відавочцы многіх апісаных у паэме падзей, даты якіх падаюцца ў тэксце альбо на палях. Прынцып гістарычнай дакладнасці з’яўляецца мастацкай асновай “Дзесяцігадовай аповесці...”

Сімптаматычна, што Ф. Градоўскі ва ўступнай эпіграме просіць кіраваць яго лірай Каліёпу – музу эпічнай паэзіі, а А. Рымша ў паэтычнай прадмове называе сваімі апякункамі дзвюх муз: Каліёпу і музу гістрыі Кліа. Рымша арыентуецца на луканаўскую мадэль эпасу, усведамляе сябе паэтам-гісторыкам, піша вершаваную хроніку дзесяцігадовага служэння Крыштофа Радзівіла Айчыне.

Адметнай рысай “Дзесяцігадовай аповесці...” з’яўляецца высокі на той час узровень гістарызму, што тлумачылася менавіта арыентацыяй Рымшы на праўдзівасць і дакладнасць як на асноўныя крытэрыі адлюстравання рэчаіснасці. Паэт імкнецца мысліць гістарычна, не прымаць на веру неправераныя, няпэўныя факты і легендарныя звесткі. Прыклад таму – яго разважанні наконт так званай царквы Вітаўта над Дзвіной, недалёка ад Тарапца.

Царкву гэтую згадваў ў сваёй паэме Ф. Градоўскі, але ў яго не узнікла сумнення, што яе будавай менавіта Вітаўт. Іншая справа – Андрэй Рымша. Паведаміўцы, што Крыштоф Радзівіл разбіў лагер каля царквы, пабудаванай быццам бы Вітаўтам (паводле легенды), аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” прысвячае 16 радкоў разважанням на гэту тэму. Па-першае, лічыць паэт, калі Вітаўт сапраўды пабудавай над Дзвіной каля Тарапца храм, то напачатку гэта быў касцёл, толькі потым ператвораны ў праваслаўную царкву: Вітаўт быў па веравызнанні католік, хрышчоны ў Кракаве. Па-другое, калі Вітаўт агнём і мячом пустошыў гэтыя землі, ён вызнаваў яшчэ паганства і хрысціянскіх храмаў не будавай. Вось студню – Вітаўтаў Ключ – сапраўды мог бы зрабіць ён.

Уражваюць не столькі аргументы Рымшы, часам спрэчныя (Вітаўт, напрыклад, за сваё жыццё некалькі разоў мяняў веравызнанне), колькі сам вобраз мыслення паэта, імкненне разглядаць сучасную з’яву з улікам яе прадгісторыі.

Несумненнай творчай удачай А. Рымшы з’яўляецца вобраз Крыштофа Радзівіла, створаны не прыдворным панегірыстам, а воінам-паплечнікам, які відавочна аддаваў перавагу канкрэтным, рэалістычным штрыхам перад вонкава-прыгожымі рытарычнымі фігурамі. Аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” акцэнтуе ўвагу не столькі на военачальніцкіх здольнасцях Радзівіла, колькі на праяўленых ім жаўнерскіх якасцях. Гетман церпіць голад і холад, здавальняецца толькі самым неабходным, абыходзіцца доўгі час без звыклай для прадстаўнікоў арыстакратыі раскошы. Напрыклад, А. Рымша апісвае, як пасля чарговай ваеннай прыгоды Крыштоф у суправаджэнні некалькіх слуг вяртаецца апоўначы ў лагер:

Пан прыехаў – трасецца, як пячкур у меху,

Пан прыехаў – трасецца, як пячкур у меху,
Што казаці – было тут пану не да смеху:

Што казаці – было тут пану не да смеху:
Затушыў дождж кастрышчы, дровы не прасохлі,

Затушыў дождж кастрышчы, дровы не прасохлі,
І ляжаў у адзенні, да касцей прамоклы.

І ляжаў у адзенні, да касцей прамоклы.
І назаўтра ўжо толькі, як агонь займелі,

І назаўтра ўжо толькі, як агонь займелі,
Накармілі Крыштофа ды цяплом сагрэлі.

Накармілі Крыштофа ды цяплом сагрэлі.
Воінская мужнасць, рыцарскае ўмельства былі якраз тымі якасцямі Крыштофа, якія набліжалі яего на асноўнай масы беларуска-літоўскага воінства. Гэтыя якасці не вынікалі з радавітасці і заможнасці Радзівіла, а выхоўваліся і гартаваліся ў шматлікіх бітвах і паходах. Праз вобраз Радзівіла А. Рымша паказвае нялёгкае, суровае жыццё жаўнера ўвогуле, сцвярджае, што сапраўдны гераізм заключаецца не толькі ў незвычайных подзвігах, але і ў знешне непрыкметным штодзённым служэнні Айчыне.

Воінская мужнасць, рыцарскае ўмельства былі якраз тымі якасцямі Крыштофа, якія набліжалі яего на асноўнай масы беларуска-літоўскага воінства. Гэтыя якасці не вынікалі з радавітасці і заможнасці Радзівіла, а выхоўваліся і гартаваліся ў шматлікіх бітвах і паходах. Праз вобраз Радзівіла А. Рымша паказвае нялёгкае, суровае жыццё жаўнера ўвогуле, сцвярджае, што сапраўдны гераізм заключаецца не толькі ў незвычайных подзвігах, але і ў знешне непрыкметным штодзённым служэнні Айчыне.

У паэме А. Рымшы згадваюцца многія ўдзельнікі Лівонскай вайны, паплечнікі польнага гетмана літоўскага: Міхаіл Гарабурда, Гальяш Пельгрымоўскі, Кашпар Бекеш, Філон Кміта-Чарнабыльскі. Але іх вобразы зусім неакрэсленыя, неразвітыя ў параўнанні з вобразам Крыштофа Радзівіла. Затое побач з вобразам галоўнага героя ў “Дзесяцігадовай аповесці...” паўстае калектыўны вобраз удзельнікаў выправы Радзівіла. Батальных сцэнак у паэме няшмат, але напісаны яны маляўніча і экспрэсіўна:

Годна рыцары дзячаць пану за прамову,

Годна рыцары дзячаць пану за прамову,
На Кярпецкі той замак рушаць адмыслова

На Кярпецкі той замак рушаць адмыслова
З мужным сэрцам. І войска неба разбудзіла;

З мужным сэрцам. І войска неба разбудзіла;
Змоўкнуць мусіла Рэха – дыху не хапіла.

Змоўкнуць мусіла Рэха – дыху не хапіла.
Дзіды мечуць пад дахі смаляныя копы,

Дзіды мечуць пад дахі смаляныя копы,
Ад мяча ў замку гінуць гордыя халопы.

Ад мяча ў замку гінуць гордыя халопы.
Валіць дым там клубамі – вока не працерці,

Валіць дым там клубамі – вока не працерці,
І агню ў задушшы ўсё далі пажэрці.

І агню ў задушшы ўсё далі пажэрці.

Пераход Радзівіла праз Мядзведжае балота А. Рымша, услед за Ф. Градоўскім, параўноўвае з пераходам Ганібала праз Альпы і Ксеркса праз гару Атос, і затым малюе каларытную сцэнку пераправы радзівілаўскіх жаўнераў праз небяспечнае месца:

Тут хто дрэвы рубае сажні з тры ў абхваце,

Тут хто дрэвы рубае сажні з тры ў абхваце,
Хто трысцём тую багну на балоце гаціць.

Хто трысцём тую багну на балоце гаціць.
Іншы дрэва, што накрыж на другім ляжала,

Іншы дрэва, што накрыж на другім ляжала,
Коціць, каб для праходу не перашкаджала.

Коціць, каб для праходу не перашкаджала.
Не пазнаць было, хто там гетман, хто паняты:

Не пазнаць было, хто там гетман, хто паняты:
У гразі ўсе таўкліся, быццам парасяты.

У гразі ўсе таўкліся, быццам парасяты.
Фаўн і Пан, і Сільванус, ды сатыры разам

Фаўн і Пан, і Сільванус, ды сатыры разам
Рады вельмі, што панства ў лесе тым загразла.

Рады вельмі, што панства ў лесе тым загразла.
Крыкі: “Браце, дай рады - абняло па шыю!”,

Крыкі: “Браце, дай рады - абняло па шыю!”,
Той, хто збыўся балота, гразь гразёю мые.

Той, хто збыўся балота, гразь гразёю мые.
Думаў, пэўне, што ўмыўся, аж глядзіць, нябога, -

Думаў, пэўне, што ўмыўся, аж глядзіць, нябога, -
Поўна гразі; смяецца ўсё адно з другога.

Поўна гразі; смяецца ўсё адно з другога.
Дадзены фрагмент – яскравы ўзор мастацкага тэксту, створанага пры дапамозе аўтарскай фантазіі. І хаця аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” неаднаразова падкрэслівае сваю ролю відавочцы апісаных у паэме падзеяў, даты якіх заўсёды падае ў тэксці альбо на палях, але, у паэме дзейнічаюць і згадваюцца і міфалагічныя істоты. Побач з уласнымі назіраннямі і сведчаннямі аўтара вялікае месца ў “Дзесяцігадовай аповесці...” займаюць гістарычныя звесткі, а таксама малюнкі і сцэнкі, створаныя выключна з дапамогай паэтычнага вымыслу.

Дадзены фрагмент – яскравы ўзор мастацкага тэксту, створанага пры дапамозе аўтарскай фантазіі. І хаця аўтар “Дзесяцігадовай
аповесці...” неаднаразова падкрэслівае сваю ролю відавочцы апісаных у паэме падзеяў, даты якіх заўсёды падае ў тэксці альбо на палях, але, у паэме дзейнічаюць і згадваюцца і міфалагічныя істоты. Побач з уласнымі назіраннямі і сведчаннямі аўтара вялікае месца ў “Дзесяцігадовай аповесці...” займаюць гістарычныя звесткі, а таксама малюнкі і сцэнкі, створаныя выключна з дапамогай паэтычнага вымыслу.

А. Рымша ўмела ўводзіць у прысвечаю гістарычным падзеям канца XVI ст. эпічную паэму неад’емныя атрыбуты класічнага гераічнага эпасу: апісанні бітваў, умяшанні бостваў у ваенны справы, урачыстыя пахаванні загінулых воінаў.

Распавядаючы пра ваенныя аперацыі К. Радзівіла, А. Рымша робіць экскурсы ў старажытную гісторыю, згадвае тактыку Ганібала, Гая Сульпіцыя. Паэт ахвотна параўноўвае Радзівіла за легендарнымі героямі Грэцыі і Рыма, прычым ставіць польнага гетмана літоўскага вышэй за старажытных герояў. Цікава, што ў гэтых параўнаннях заўсёды прысутнічае доля гумару: Курцый не можа зраўняцца з Радзівілам, бо ён толькі аднойчы скочыў дзеля Айчыны ў яміну і ўжо адтуль не вылезе.

Аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” быў добрым знаўцам грэчаскай і рымскай міфалогіі: лугі, палі, лясы, азёры і рэкі таямнічай Масковіі па волі паэта густа населены шматлікімі боствамі і міфалагічнымі істотамі, якія разам з мірнымі жыхарамі пакутуюць ад нягодаў вайны. У паэме шмат апісанняў прыроды, і ў большасці выпадкаў гэтыя апісанн міфалагізаваны:

Зноў прыгожае поле – ну нібыта ў раю,

Зноў прыгожае поле – ну нібыта ў раю,
Вёсак поўна паўсюдна і не бачна гаю.

Вёсак поўна паўсюдна і не бачна гаю.
Вось вяночак Цэрэры каласамі ўбраўся,

Вось вяночак Цэрэры каласамі ўбраўся,
Селянін, серп узяўшы, жыта жаць падаўся.

Селянін, серп узяўшы, жыта жаць падаўся.
Бог Сільванус з Цэрэрай жытнім полем ходзіць,

Бог Сільванус з Цэрэрай жытнім полем ходзіць,
Пастухоў да авечак спешна Пан падводзіць:

Пастухоў да авечак спешна Пан падводзіць:
“Смела статкі пасіце – не кране ліхое,

“Смела статкі пасіце – не кране ліхое,
Вам Вулкан тут не страшны – крэсліва сырое...”

Вам Вулкан тут не страшны – крэсліва сырое...”

Ёсць у “Дзесяцігадовай аповесці...” і апісанні прыроды іншага тыпу, створаныя без аглядкі на класічны эпас: іх можна назваць “замалёўкамі з натуры”. У гэтых лаканічным, але яскравых, прадметна-змястоўных замалёўках выявілася не толькі паэтычнае майстэрства А. Рымшы, але і яго назіральнасць, глыбокае веданне жаўнерскага рамяства. Напрыклад, яго апісанне халоднай восеньскай раніцы ў вайсковым лагеры:

Раніцою намёты сонца абагрэла,

Раніцою намёты сонца абагрэла,
Холад згінуў, удзячна сонцу кожна цела,

Холад згінуў, удзячна сонцу кожна цела,
Зброю ў кроплях халодных ужо паабціралі,

Зброю ў кроплях халодных ужо паабціралі,
Трубы цемру начную ў гушчары загналі.

Трубы цемру начную ў гушчары загналі.

Заканчваецца “Дзесяцігадовая аповесць...” А. Рымшы апісаннем доўгачаканага міру, які настаў у Вялікім княстве Літоўскім пасля заключэння Ям-Запольскага пагаднення з Маскоўскім княствам: жаўнеры распушчаны па дамах і не думаюць болей пра бітвы і паходы, павесялеўшыя сяляне выпускаюць на палі ацалелую скаціну, на двары ў поўнай бяспецы гуляюць дзеці. Спаўняецца запаветнае жаданне Крыштофа Радзівіла – Радзіме больш не пагражае вораг, да людзей прыходзіць трывалы мір. Жаніцьба ў фінале “Дзесяцігадовай аповесці...” (з 1579 г. К. Радзівіл быў удаўцом) – таксама харакрэрны штрых да агульнага малюнка міру пасля вайны.

На мову “Дзесяцігадовай аповесці...”, відавочна, аказала ўплыў беларуская мова. Прамовы цара Івана IV і мірных рускіх жыхароў дадзены ў паэме ў “арыгінале”, а фактычна – на мешанай руска-беларускай мове.

А. Рымша зрабіў рашучы крок да беларускамоўнай творчасці, стаўшы ў гісторыі ўласнабеларускай літаратуры заснавальнікам жанру панегірычный паэзіі. Пасля выхаду ў свет “Дзесяцігадовай аповесці...” паэт змясціў у віленскіх выданнях Мамонічаў тры эпіграмы на старабеларускай мове: “На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча...” (1585), “На гербы... Льва Сапегі” (1588), “На гербы яснавяльможнага пана... Тэадора Скуміна” (1591).

Эпіграмы на родавыя гербы магнатаў і шляхты насілі характар прысвячэнняў і змяшчаліся звычайна на адвароце тытульнага ліста кнігі, часта разам з выявай герба. Эпіграмы з’яўляліся прасцейшым гатункам героіка-эпічнай паэзіі, яе папярэднім ідэйна-мастацкім фундаментам і пазаструктурным працягам. Таксама, як і вялікія па памерах эпічныя паэмы, кароценькія эпіграмы ўслаўлялі культ рыцарства, воінскай мужнасці, былі прасякнуты патрыятычнымі настроямі і традыцыйнай павагай да патрыярхальнага жыцця продкаў.
“Подавайте ж потомком, што маете з предков!” – гэты заклік А. Рымшы з эпіграмы “На гербы... Льва Сапегі”, змешчанай у першым выданні Статута 1588 г., з’яўляецца, па-сутнасці, галоўнай ідэяй усёй героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы канца XVI ст., якая культывавала погляд на чалавека як на звяно ў ланцугу родавай славы і годнасці.