Хрысціян Вольф: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: 'thumb|Хрысціян Вольф '''Хрысціян Вольф''' ({{lang-de|Christian Freiherr von Wolff}}; {{ДН|24|1|1679}}, ...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 12:55, 26 чэрвеня 2013
Хрысціян Вольф (ням.: Christian Freiherr von Wolff; 24 студзеня 1679, Брэслаў, Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя - {{ДС|9|4|1754}, Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, філосаф, юрыст і матэматык, адзін з найбольш прыкметных філосафаў ў перыяд пасля Лейбніца і да Канта, заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.
Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй Г. Лейбніца, на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і усеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела - "простыя субстанцыі", рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія - дзейнасць духаў, матэматыка - велічыні рэчаў, этыка, натуральнае права і палітыка - волю як ўласцівасць душы. Задача "першай філасофіі" (ці "анталогіі") - зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцяў, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік Г. Гроцыя, адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з'яўлення "крытычнай філасофіі" Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.