Хрысціян Вольф: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Хрысціян Вольф '''Хрысціян Вольф''' ({{lang-de|Christian Freiherr von Wolff}}; {{ДН|24|1|1679}}, ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Christian Wolff.jpg|thumb|Хрысціян Вольф]]
'''Хрысціян Вольф''' ({{lang-de|Christian Freiherr von Wolff}}; {{ДН|24|1|1679}}, [[Брэслаў]], Сілезія, [[Свяшчэнная Рымская імперыя]] - {{ДС|9|4|1754}}, Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі [[вучоны]]-энцыклапедыст, [[філосаф]], юрыст і [[матэматык]], адзін з найбольш прыкметных філосафаў ў перыяд пасля [[Лейбніц]]а і да [[Імануіл Кант|Канта]], заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.
 
Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй [[Лейбніц|Г. Лейбніца]], на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і усеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела - "простыя субстанцыі", рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія - дзейнасць духаў, [[матэматыка]] - велічыні рэчаў, [[этыка]], натуральнае права і палітыка - волю як ўласцівасць душы. Задача "першай філасофіі" (ці "анталогіі") - зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцяў, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік [[Гуга Гроцый|Г. Гроцыя]], адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з'яўлення "крытычнай філасофіі" Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.