Андрэй Рымша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 133:

Апошняя вядомая літаратурная праца А. Рымшы – выдадзены Я. Карцанам пераклад на польскую мову твора Ансельма Паляка '''“Хараграфія, альбо тапаграфія, гэта значыць асаблівае і падрабязнае апісанне Святой Зямлі...”''' (Вільня, 1595). Тытульны ліст “Хараграфіі...” ўпрыгожаны вершаваным двухрадкоўем паэта, у якім высмейваецца псеўдаадукаванасць і невуцтва выпускнікоў замежных універсітэтаў. На адвароце тытульнага ліста змешчана эпіграма на герб Астрожскіх, завяршае кнігу вершаванае чатырохрадкоўе прэфацыйнага зместу. У кнізе аўтар згадвае ў празаічнай прадмове да Альжбеты з Астрожскіх, жонкі Крыштофа Радзівіла, пра нейкую хроніку, у якой належным чынам услаўлены заслугі роду Астрожскіх.

Арыгінальнасць “эпікграм” выявілася найперш у структурна-кампазіцыйнай будове. Яны складаліся з чатырох адносна элементаў, што размяшчаліся, як правіла, у строгай паслядоўнасці адносна адзін аднаго. Спачатку ішоў уступ-зачын, затым – зварот да памяці продкаў, цэнтральнае месца займалі тлумачэнні знакаў, “кляйнотаў” герба, і, нарэшце, завяршала “эпікграму” заключэнне-пажаданне. Кожны з элементаў “эпікграмы” выконваў пэўную ідэйна-мастацкую функцыю.

Ва ўступе зачыне часцей за ўсё апісваліся нябесныя свяцілы, касмічная прастора або штосьці велічнае і незвычайнае. Так, эпіграма А. Рымшы “На герб Льва Сапегі” пачыналася паведамленнем пра велічнасць і дабрачыннасць мужнага роду Сапегаў. Іхняя слава нібыта не ведала межаў на зямлі і на небе. Другая эпіграма, “На герб Тэадора Скуміна”, адкрывала тлумачэнне “незямнога” паходжання княжацкага герба.

Для другога элемента эпіграм – зваротаў да памяці продкаў – характэрнае тлумачэнне прычын узнікнення герба, указанне часу і абставінаў, пры якіх адбылася знамянальная падзея. Напрыклад, А. Рымша, узнаўляючы гісторыю герба Тэадора Скуміна, падкрэсліваў: набыццё герба – узнагарода за вялікія подзвігі; яго атрымліваюць толькі тыя, хто не шкадуючы свайго жыцця абараняе Бацькаўшчыну. Так, дзякуючы мужнай барацьбе з “нечестивыми татарами”, паводле А. Рымшы, набылі фамільны герб слаўныя Сапегі:

К тому еще два гербы видиш быть на споде,

Тых достали предкове его на свободе

Будучи. А цнотою оных доставали,

Веру з мужеством Отчызне своей заховали.

Вер ми, гербов не дають въ дому седящому,

Але зъ татарами въ полю часто гулящюму

Не зъ голою рукою, зъ шаблею острою,

Завжды будучы готов до смерного бою.

Абавязковы і найбольш істотны элемент эпіграм на гербы – вытлумачэнне сімвалічнага сэнсу знакаў, “кляйнотаў”. Вытлумачэнне ў эпіграмах сэнсу знакаў княжскіх гербаў – якраз і ёсць раскрыццё іх сімвалічных значэнняў. У эмблематычных вершах сімвалы герба пранікалі ў сферу мастацкай і паэтычнай свядомасці, станавіліся ўстойлівымі вершаванымі тропамі.

Галоўны мастацкі прынцып пры раскрыцці ў эпіграмах на гербы значэнняў геральдычных знакаў – выяўленне сімвалічнай узаемасувязі паміж знакамі герба і яго ўладальнікам. Восем груп рэчаў і з’яў матэрыяльнага свету часцей за ўсё выступалі ў ролі гербавых знакаў. Галоўныя сярод іх: нябесныя свяцілы (“сонца”, “месяц”, “луна”, “зоркі”, “венера”) і вытворныя ад іх (“прамяні”, “зара”); прадметы культу і рэлігійнай сімволікі (“крыж”, “мітра”); зброя і ваярскі рыштунак (“меч”, “лук”, “стрэлы”, “влочні” (дзіды), “гелм” (шлем), “намет” (палатка)); расліны (“ружа”, “лілея”); жывёлы і птушкі (“конь”, “арол”, “крэчат” (пятух)); крыніцы вады (“мора”, “рэкі”, “хмары”); органы чалавека і канечнасці (“сэрца”, “рука”); сімвалы дзяржавы (“карона”).

Знакі герба Скумінаў – “зорка”, размешчаная над яркім “месяцам” у акружэнні “хмары” у эпіграме А. Рымшы сімвалізуюць не толкі славу Скумінаў, але і іх незвычайную шчодрасць:

Якъ звезда над луною хорошо ся блищить,

А светла месячного бынамне не нищить,

Так обое светлятся ровъно окром хмары,

Якъ слава у Скуминов маеть свои дары.