Замкавы парк (Мір): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
У гады [[другая сусветная вайна|другой сусветнай вайны]] ў глыбіні былога італьянскага саду было расстраляна некалькі тысяч [[яўрэі|яўрэяў]]. У пасляваенны час на гэтым месцы быў усталяваны мемарыальны знак<ref>А. Аксёнова, В. Кузменя, О. Грищенков. Реставрация и приспособление памятника. с.9-10</ref>.
 
==Лягенда пра знішчаны квітнеючы сад==
У канцы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] на паўднёвай тэрыторыі замка была выкапана вялікая сажалка, з якой звязаны розныя трагічныя гісторыі. Падчас рэканструкцыі замка і ўладкаванні ландшафту князь [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалай Святаполк-Мірскі]], каб стварыць на гэтым месцы штучны вадаём, загадаў выкапаць возера на месцы квітнеючага саду.
 
Мясцовыя людзі адмаўляліся выконваць загад, лічачы высечку квітнеючых дрэў вялікім грахом. Тады князь уласнаручна ссек некалькі квітнеючых яблынь<ref>Шишигина-Потоцкая К.Я. Замки Мирский и Несвижский. с. 18</ref>, пасля чаго яму ў начным бачанні з'явілася незнаёмка і скляла яго род. Па другой версіі да князя прыйшла маці аднаго з лесасекаў, загінулага пры высечцы саду, і скляла гэтыя месцы, сказаўшы, што з гэтага часу кожны год у сажалцы будзе тануць па адным чалавеку за кожнае высечанае дрэва. Прычым, колькі менавіта дрэў ссеклі не вядома, і тонуць у сажалцы толькі мужчыны<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51</ref>.
 
Так ці інакш, але аж да нашых часоў ў сажалцы кожны год тануў чалавек... А сам князь Мікалай быў знойдзены на яго беразе мёртвым у [[1898]] годзе. А па жаданні [[Клеапатра Святаполк-Мірская|яго жонкі]] на паляне паміж палацам і замкам як знак жалобы былі высаджаны [[хвоя|хвойныя]] дрэвы<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.38</ref>.
 
== Зноскі ==