Андрэй Рымша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Андрэй РЫМША}} (~[[1550]], в. Пянчын пад [[Навагрудак|Навагрудкам]] – пасля [[1599]]), вядомы паэт Вялікага княства Літоўскага 2-ой пал. 16 ст., прычым вядомы як паэт беларускі, хаця пісаў ён на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах і нават у тую эпоху, калі шматмоўе для літаратуры з’яўлялася нормай, быў адным з самых шматмоўных пісьменнікаў. Ён аўтар вершаў на старабеларускай мове – '''“Храналогіі”'''{{вызн2|1="Храналогіі"}} і трох эпіграмаў на гербы беларускіх магнатаў.
'''Андрэй Рымша''' - вядомы паэт Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI ст.
прычым вядомы як паэт беларускі, хаця пісаў ён на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах і нават у тую эпоху, калі шматмоўе для літаратуры з’яўлялася нормай, быў адным з самых шматмоўных пісьменнікаў. Ён аўтар вершаў на старабеларускай мове – '''“Храналогіі”''' і трох эпіграмаў на гербы беларускіх магнатаў.

Нарадзіўся А. Рымша (каля 1550 – пасля 1599) у вёсцы Пянчын пад Навагрудкам, уў шляхецкай сям’і герба Паўкозіч. З 1572 г. Жыццёжыццё Рымшы было цесна звязана з дваром князя К. Радзівіла Перуна. У 1581 г. ён удзельнічаў у паходзе Крыштофа ў глыб маскоўскіх земляў, пазней суправаджаў князя ў падарожжы па Лівоніі. З 1589 па 1599 г. выконваў абавязкі падстарасты (прэтара) Біржаў – радавога ўладання Радзівілаў.

Невядома, якую Рымша меў адукацію. У 1581 г. у астрожскай друкарні [[І. Фёдараў|І. Фёдарава]] выйшаў у свет вершаваны твор Рымшы '''“Которого{{вызн2|1="Которого ся месяца што за старых веков дело короткое описание”'''описание"}}, які атрымаў назву '''“Храналогіі”'''{{вызн2|1="Храналогіі"}} (у самім творы такога слова няма).

== Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштофа Радзівіла ==

Паход польнага гетмана літоўскага Крыштофа Радзівіла Перуна па тылах маскоўскіх войск восенню 1581 г. аказаўся для тагачасных паэтаў найбольш прыцягальным з усіх эпізодаў шматгадовай Лівонскай вайны. Але найбольш падрабязнае паэтычнае апісанне паходу К. Радзівіла выйшла з-пад пяра беларускага паэта Андрэя Рымшы: '''“Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў княза Крыштофа Радзівіла”''' (Вільня, 1585). Паэма налічвае 2184 радкі (без уступнай часткі). “Дзесяцігадовая аповесць...” з’яўляецаа найбольш значным творам з радзівілаўскага цыкла і з мастацкага пункту гледжання.
Радок 20 ⟶ 17:
А. Рымша пачынае першы раздзел паэмы са сціплага “летапіснага” запісу пра смерць караля Жыгімонта Аўгуста:

Року ад нараджэння Пана, Збаўцы-Бога,

Тысяца пяцьсот пісана семдзесят другога,

Як без літасці паркі караля святога

Ад жывых адабралі; меў ён ласку ў Бога –

На нябёсы патрапіў, цела ж тленам стала,

Каб у прышласці часу да жыцця паўстала.

Звернем увагу на характэрнае спалучэнне ў першых жа радках паэмы вобразаў грэчаскай міфалогіі і рэлігійных перкананняў аўтара: караля Аўгуста пазбавілі жыцця няўмольныя Паркі, а на неба яго ўзяў хрысціянскі Бог. Гэта тыповы вынік наследавання рэнесансавым паэтам антычных узораў.
Радок 32 ⟶ 28:
Беларускі паэт у “Дзесяцігадовай аповесці...” істотна дапаўняе звесткі Ф. Градоўскага апісаннем падзей 1572-1581 гг. і больш падрабязней распавядае пра сам радзівілаўскі рэйд, дбаючы пра каштоўнасць свайго твора як гістарыяграфічнай крыніцы. За пачатак аповеду 1572 г. выбраны таму, што ў гэтым годзе Крыштоф Радзівіл стаў польным гетманам літоўскім, і таму, што з гэтага часу ў акружэнні князя з’яўляецца аўтар паэмы, які ў вершаванай прадмове ўрачыста абяцае чытачу:

Тут пра тое казазьму, што на ўласны вочы

Бачым, бачыць захочам, можа, не аднойчы.

Непасрэдны ўдзельнік паходу К. Радзівіла А. Рымша неаднаразова падкрэслівае сваю ролю відавочцы многіх апісаных у паэме падзей, даты якіх падаюцца ў тэксце альбо на палях. Прынцып гістарычнай дакладнасці з’яўляецца мастацкай асновай “Дзесяцігадовай аповесці...”
Радок 48 ⟶ 43:
Несумненнай творчай удачай А. Рымшы з’яўляецца вобраз Крыштофа Радзівіла, створаны не прыдворным панегірыстам, а воінам-паплечнікам, які відавочна аддаваў перавагу канкрэтным, рэалістычным штрыхам перад вонкава-прыгожымі рытарычнымі фігурамі. Аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” акцэнтуе ўвагу не столькі на военачальніцкіх здольнасцях Радзівіла, колькі на праяўленых ім жаўнерскіх якасцях. Гетман церпіць голад і холад, здавальняецца толькі самым неабходным, абыходзіцца доўгі час без звыклай для прадстаўнікоў арыстакратыі раскошы. Напрыклад, А. Рымша апісвае, як пасля чарговай ваеннай прыгоды Крыштоф у суправаджэнні некалькіх слуг вяртаецца апоўначы ў лагер:

Пан прыехаў – трасецца, як пячкур у меху,

Што казаці – было тут пану не да смеху:

Затушыў дождж кастрышчы, дровы не прасохлі,

І ляжаў у адзенні, да касцей прамоклы.

І назаўтра ўжо толькі, як агонь займелі,

Накармілі Крыштофа ды цяплом сагрэлі.

Воінская мужнасць, рыцарскае ўмельства былі якраз тымі якасцямі Крыштофа, якія набліжалі яего на асноўнай масы беларуска-літоўскага воінства. Гэтыя якасці не вынікалі з радавітасці і заможнасці Радзівіла, а выхоўваліся і гартаваліся ў шматлікіх бітвах і паходах. Праз вобраз Радзівіла А. Рымша паказвае нялёгкае, суровае жыццё жаўнера ўвогуле, сцвярджае, што сапраўдны гераізм заключаецца не толькі ў незвычайных подзвігах, але і ў знешне непрыкметным штодзённым служэнні Айчыне.
Радок 60 ⟶ 54:
У паэме А. Рымшы згадваюцца многія ўдзельнікі Лівонскай вайны, паплечнікі польнага гетмана літоўскага: Міхаіл Гарабурда, Гальяш Пельгрымоўскі, Кашпар Бекеш, Філон Кміта-Чарнабыльскі. Але іх вобразы зусім неакрэсленыя, неразвітыя ў параўнанні з вобразам Крыштофа Радзівіла. Затое побач з вобразам галоўнага героя ў “Дзесяцігадовай аповесці...” паўстае калектыўны вобраз удзельнікаў выправы Радзівіла. Батальных сцэнак у паэме няшмат, але напісаны яны маляўніча і экспрэсіўна:

Годна рыцары дзячаць пану за прамову,

На Кярпецкі той замак рушаць адмыслова

З мужным сэрцам. І войска неба разбудзіла;
Радок 67 ⟶ 61:

Ад мяча ў замку гінуць гордыя халопы.

Валіць дым там клубамі – вока не працерці,

І агню ў задушшы ўсё далі пажэрці.

Пераход Радзівіла праз Мядзведжае балота А. Рымша, услед за Ф. Градоўскім, параўноўвае з пераходам Ганібала праз Альпы і Ксеркса праз гару Атос, і затым малюе каларытную сцэнку пераправы радзівілаўскіх жаўнераў праз небяспечнае месца:

Тут хто дрэвы рубае сажні з тры ў абхваце,

Хто трысцём тую багну на балоце гаціць.

Іншы дрэва, што накрыж на другім ляжала,
Радок 83 ⟶ 76:

Той, хто збыўся балота, гразь гразёю мые.

Думаў, пэўне, што ўмыўся, аж глядзіць, нябога, -

Поўна гразі; смяецца ўсё адно з другога.

Дадзены фрагмент – яскравы ўзор мастацкага тэксту, створанага пры дапамозе аўтарскай фантазіі. І хаця аўтар “Дзесяцігадовай
Радок 95 ⟶ 87:
Аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” быў добрым знаўцам грэчаскай і рымскай міфалогіі: лугі, палі, лясы, азёры і рэкі таямнічай Масковіі па волі паэта густа населены шматлікімі боствамі і міфалагічнымі істотамі, якія разам з мірнымі жыхарамі пакутуюць ад нягодаў вайны. У паэме шмат апісанняў прыроды, і ў большасці выпадкаў гэтыя апісанн міфалагізаваны:

Зноў прыгожае поле – ну нібыта ў раю,

Вёсак поўна паўсюдна і не бачна гаю.

Вось вяночак Цэрэры каласамі ўбраўся,
Радок 102 ⟶ 94:

Пастухоў да авечак спешна Пан падводзіць:

“Смела статкі пасіце – не кране ліхое,

Вам Вулкан тут не страшны – крэсліва сырое...”

Ёсць у “Дзесяцігадовай аповесці...” і апісанні прыроды іншага тыпу, створаныя без аглядкі на класічны эпас: іх можна назваць “замалёўкамі з натуры”. У гэтых лаканічным, але яскравых, прадметна-змястоўных замалёўках выявілася не толькі паэтычнае майстэрства А. Рымшы, але і яго назіральнасць, глыбокае веданне жаўнерскага рамяства. Напрыклад, яго апісанне халоднай восеньскай раніцы ў вайсковым лагеры:

Раніцою намёты сонца абагрэла,

Холад згінуў, удзячна сонцу кожна цела,

Зброю ў кроплях халодных ужо паабціралі,

Трубы цемру начную ў гушчары загналі.

Заканчваецца “Дзесяцігадовая аповесць...” А. Рымшы апісаннем доўгачаканага міру, які настаў у Вялікім княстве Літоўскім пасля заключэння Ям-Запольскага пагаднення з Маскоўскім княствам: жаўнеры распушчаны па дамах і не думаюць болей пра бітвы і паходы, павесялеўшыя сяляне выпускаюць на палі ацалелую скаціну, на двары ў поўнай бяспецы гуляюць дзеці. Спаўняецца запаветнае жаданне Крыштофа Радзівіла – Радзіме больш не пагражае вораг, да людзей прыходзіць трывалы мір. Жаніцьба ў фінале “Дзесяцігадовай аповесці...” (з 1579 г. К. Радзівіл быў удаўцом) – таксама харакрэрны штрых да агульнага малюнка міру пасля вайны.

На мову “Дзесяцігадовай аповесці...”, відавочна, аказала ўплыў беларуская мова. Прамовы цара Івана IV і мірных рускіх жыхароў дадзены ў паэме ў “арыгінале”, а фактычна – на мешанай руска-беларускай мове.

Крыніца:''' Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI – першай паловы XVIII стагоддзя. Мінск. Беларуская навука. 2006.)

== Эпiграмы ==
Радок 141 ⟶ 125:
Для другога элемента эпіграм – зваротаў да памяці продкаў – характэрнае тлумачэнне прычын узнікнення герба, указанне часу і абставінаў, пры якіх адбылася знамянальная падзея. Напрыклад, А. Рымша, узнаўляючы гісторыю герба Тэадора Скуміна, падкрэсліваў: набыццё герба – узнагарода за вялікія подзвігі; яго атрымліваюць толькі тыя, хто не шкадуючы свайго жыцця абараняе Бацькаўшчыну. Так, дзякуючы мужнай барацьбе з “нечестивыми татарами”, паводле А. Рымшы, набылі фамільны герб слаўныя Сапегі:

К тому еще два гербы видиш быть на споде,

Тых достали предкове его на свободе

Будучи. А цнотою оных доставали,
Радок 148 ⟶ 132:

Але зъ татарами въ полю часто гулящюму

Не зъ голою рукою, зъ шаблею острою,

Завжды будучы готов до смерного бою.

Абавязковы і найбольш істотны элемент эпіграм на гербы – вытлумачэнне сімвалічнага сэнсу знакаў, “кляйнотаў”. Вытлумачэнне ў эпіграмах сэнсу знакаў княжскіх гербаў – якраз і ёсць раскрыццё іх сімвалічных значэнняў. У эмблематычных вершах сімвалы герба пранікалі ў сферу мастацкай і паэтычнай свядомасці, станавіліся ўстойлівымі вершаванымі тропамі.
Радок 157 ⟶ 140:
Знакі герба Скумінаў – “зорка”, размешчаная над яркім “месяцам” у акружэнні “хмары” у эпіграме А. Рымшы сімвалізуюць не толкі славу Скумінаў, але і іх незвычайную шчодрасць:

Якъ звезда над луною хорошо ся блищить,

А светла месячного бынамне не нищить,

Так обое светлятся ровъно окром хмары,

Якъ слава у Скуминов маеть свои дары.

Крыніца:''' {{літ|1=|Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI – першай паловы XVIII стагоддзя. Мінск. Беларуская навука. 2006.)|Від=Б}}

Крыніца:''' Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI – першай паловы XVIII стагоддзя. Мінск. Беларуская навука. 2006.)