Зоська Верас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 32:
| Вікітэка =
}}
'''Зоська ВЕРАС''', сапр.: '''Людвіка Антонаўна СІВІЦКАЯ-ВОЙЦІК''' ({{ДН|30|9|1892}}, пас. [[Пасёлак гарадскога тыпу Мяджыбаж|пас. Мяджыбаж]], (цяпер [[Лятычаўскі раён]], [[Хмяльніцкая вобласць]], [[Украіна]]) — {{ДС|8|10|1991}}, [[Горад Вільнюс|Вільнюс]]; Псеўданімы: ''Зоська Верас''; ''А. Войцікава''; ''Мама''; ''Мірко''; ''Л. Савіцкая''; ''Шара Пташка'') — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.
 
== Сям'я ==
Радок 50:
Пачатковую адукацыю, у тым ліку і музычную, атрымала ад бацькоў<ref name="ЗВ"/><ref name="СГП">[http://ggau.by/nowosti/staraya-grodzenskaya-patryjotka-zoska-veras.html Старая Гродзенская патрыётка Зоська Верас!]</ref>, а ў 1904 паступіла ў прыватнае гандлёвае вучылішча Л. Валадкевіч у [[Горад Кіеў|Кіеве]]. У 1905 жыла ў [[Горад Луцк|Луцку на Валыні]]. Пасля смерці бацькі ў 1908 пераехала разам з маці ў радавы маёнтак Альхоўнікі (па іншых крыніцах — маёнтак Крыштапарова) [[Сакульскі павет|Сакольскага павету]]. Скончыла прыватную жаночую гімназію Кацярыны Баркоўскай, якая мясцілася ў камяніцы Стэфана Баторыя ў [[Горад Гродна|Гродне]] (1912), 10-месячныя садоўніцка-агародніцка-пчалярскія курсы<ref name="СГП"/> і 6-тыднёвыя ваенныя санітарныя курсы ў [[Горад Варшава|Варшаве]] (1914).
 
3 1915 у Мінску. Працавала сакратаркай у [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярлелым ад вайны]], [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускім нацыянальным камітэце]], у [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый 1917|Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый]], [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялістычнай грамадзе]]. У тым жа годзе пазнаёмілася з [[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіянам Шантырам]], які быў на 5 гадоў старэйшым за яе<ref name="ФФ">[http://nn.by/index.pl?theme=nn/2005/18&article=hi-li-fabijan Фабіян! Фабіян!..]</ref>. У іх завязаліся рамантычныя адносіны. Фабіян жыў у [[Горад Бабруйск|Бабруйску]], але часта наведваўся ў [[Горад Мінск|Мінск]]. Ён удзельнічаў у рабоце клуба [[Беларуская хатка, Мінск|«Беларуская хатка»]] ў 1916—1917 і быў актыўна залучаны ў грамадскім жыцці. Зоська таксама наведвала яго ў Бабруйску, нават пасля арышта Фабіяна, які адбыўся ў 1918 годзе, у выніку чаго Шантыр апынуўся ў [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасной турме]]. У сваіх пісьмах і успамінах З. Верас называе Ф. Шантыра мужам, але распісацца ім не склалася<ref name="ФФ"/>. У лісце да [[Ванда Лявіцкая|Ванды Лявіцкай]] Зоська ўскладае віну за гэта на [[Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч|Р.  А.  Зямкевіча]], які, па яе словах, узвёў паклёп на яе ў вачах Ф. Шантыра<ref name="ФФ"/>.
 
У канцы 1918 г. З. Верас пакідае Мінск з прычыны хваробы маці і вяртаецца ў маёнтак дзеда — Альхоўнікі<ref name="ФФ"/>. У 1919 г. у Зоські Верас нарадзіўся сын Антон, яго бацька [[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіян Шантыр]] быў расстраляны ў 1920 г<ref name="ГВ"/>. Жывучы ў Альхоўніках, Людвіка Антонаўна пiсала вершы, прысвечаныя найчасцей малому сыночку. У 1922 г. Людвiкiн дзед памёр, і маёнтак давялося прадаць<ref name="СГП"/>.
Радок 164:
* Саламевіч І. Верас Зоська // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1997.
* Ягоўдзік Ул. Ластаўка з лясной хаткі // ЛіМ. 2001. 11 мая.
* Vytautas Žeimantas. Redaktorė, publicistė, "«pilkas paukštelis"» [Veras Zoska]// Tėviškės gamta, 2010 Nr2(248)(на литовск.).
 
== У СецівеСпасылкі ==
{{Commonscat|Zos'ka Veras}}
* [http://kamunikat.org/2083.html Войцік Г. Зоська Верас (сэрыя «Партрэты Віленчукоў»). Вільня, 2002.] ISBN 9955-427-03-5