Пойма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Абалона у Абалона, геаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Абало{{націск}}на''' (пойма, абалонь) — частка [[рачная даліна|рачной даліны]], якое затапляецца [[Рака|ракой]] пры [[разводдзе|разводдзі]] ці ў час [[паводка|паводак]].
 
Шырыня абалон раўнінных рэк звычайна складае ад шырыні ўласна [[рэчышча]] да некалькіх дзясяткаў шырынь рэчышча, у асобных выпадках дасягаючы 40 км. Участкі былой абалоны, якаяякія знаходзяцца вышэй за ўзровень сучаснага падняцця ўзроўню вады ў час разводдзя ці паводкі, называюцца ''тэрасамі''. Часам выдзяляюць некалькі ўзроўней абалоны, напрыклад нізкую і высокую. Таксама адрозніваюць цэнтральную і прытэрасную часткі абалоны. Апошняя можа быць як павышанай так і паніжанай ў залежнасці ад баланса наносаў. Край абалоны часта адзначаны крутым склонам, на броўцы якога часам размяшчаюцца прыруславыя валы.
 
Пры разліве рака выносіць на абалону наносы, якія пры адкладанні звычайна паступова павышаюць узровень яе паверхні. Адначасова з акумуляцыяй (адкладам наносаў) на паверхні абалоны адбываецца бесперапыннае падмыванне яе берагоў рачным патокам на адных участках і нарошчванне пляжаў — у іншых, з-за чаго контуры абалоны пастаянна змяняюцца.