Беавульф: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 1:
[[Выява:Beowulf.firstpage.jpeg|thumb|Першая старонка рукапісу «Беавульфа»]]
 
'''«Беавульф»''' ({{lang-en|Beowulf}})  — стараанглійская эпічная паэма з 3182 радкоў, напісаная [[алітэраваны верш|алітэраваным вершам]] на [[стараанглійская мова|стараанглійскай мове]].
 
Назва паэмы, «Беавульф», з'яўляецца ўмоўнай, бо ў рукапісе тэкст не мае загалоўку. Адзначаецца<ref name="baker">Peter S. Baker. Introduction to Old English (Oxford: Blackwell, 2003)</ref>, што ў стараанглійскай мове спалучэнне літар ''eo'' чыталася як дыфтонг [eo] ці [eʊ].
Радок 9:
== Датаванне ==
 
Магчымая дата стварэння паэмы строга абмежаваная знізу пачаткам [[6 стагоддзе|6VI стагоддзя]] (час згаданай у тэксце гібелі конунга [[Хігелак]]а), а зверху  — першаю чвэрцю [[11 стагоддзе|11XI стагоддзя]] (не пазней гэтага часу быў створаны вядомы нам манускрыпт паэмы). У гэтых, даволі шырокіх, рамках на карысць кожнага стагоддзя выказваліся пэўныя аргументы. Калі распаўсюджанае датаванне паэмы [[8VIII стагоддзе]]м слушнае, то найбольш верагоднае месца яе стварэння  — [[Нартумбрыя]] ці [[Мерсія]].
 
== Рукапіс ==
 
Адзіны рукапіс паэмы, які дайшоў да нас, датуецца прыблізна [[1000]] годам і створаны, відавочна, двума перапісчыкамі. Разам з рукапісам паэмы [[Юдыт, (паэма)|Юдыт]] і некалькімі празаічнымі тэкстамі ён уваходзіць у гэтак званы [[кодэкс Cotton Vitellius A. xv]], які захоўваецца зараз у [[Брытанская бібліятэка|Брытанскай бібліятэцы]]. У [[1731]] годзе рукапіс, які захоўваўся тады ў [[Котанава бібліятэка|Котанавай бібліятэцы]], быў значна пашкожданыпашкоджаны пажарам. У [[1786]] годзе [[Ісландыя|ісландскі]] даследчык [[Грымур Ёнсан Торкелін]] перапісаў тэкст паэмы і замовіў яшчэ адну копію перапісчыку. З таго часу рукапіс паэмы быў дадаткова разбураны (працягвалі абсыпацца пашкоджаныя агнём часткі аркушаў), таму сёння копіі Торкеліна з'яўляюцца важнаю дадатковаю крыніцаю тэксту паэмы.
 
== Гісторыя пра Беавульфа ==
 
Паэма апісвае ўчынкі [[геаты|геацкага]] героя Беавульфа (яго імя перакладаецца, верагодна, як «пчаліны воўк», г.зн. «мядзведзь»).
 
Пачынаецца паэма з таго, як дацкі конунг [[Хродгар]] загадаў збудаваць вялікі харом [[Хэарат]] для баляванняў. Шум весялосці, музыка і песні ў палацы раз'юшылі [[Грэндэль|Грэндэля]], пачварнага [[людажэр]]а, які жыў непадалёк. Грэндэль пачынае нападаць на Хэарат, пажыраючы воінаў. Даны не могуць зладзіць з пачвараю ды пакідаюць палац. Пачуўшы пра гэта, малады Беавульф, пляменнік геацкага конунга [[Хігелак]]а, прыходзіць са сваімі воінамі на дапамогу данам. Ён абяцае адолець Грэндэля голымі рукамі, і гэта аказваецца шчасліваю здагадкаю, бо той заварожаны супраць зброі. Беавульф адрывае людажэру руку, і той ледзьве збягае прэч. Радасць данаў з нагоды гэтае перамогі аказваецца заўчаснай: Грэндэлева жудасная маці прыходзіць помсціць за сына і забівае аднога з райцаў конунга. Малады герой згаджаецца спусціцца ў падводны дом пачвараў, і там забівае маці Грэндэля. Там жа ён знаходзіць памёрлагапамерлага ад раны Грэндэля, і забірае з сабою ягоную галаву.
 
Шчодра адораны Хродгарам, Беавульф вяртаецца на радзіму і праз пэўны час робіцца конунгам свайго народу. Праз шмат гадоў, у часы Беавульфавай старасці, нейкі неразумны ворзлодзей выкрадае залатую чашу са скарбніцы магутнага [[цмок]]а. Раз'юшаны цмок пачынае знішчаць усё вакол, і Бэавульф разам са сваімі воінамі выходзіць біцца з ім. Толькі адзін з дружыннікаў, [[Віглаф]], аказваецца дастаткова стойкім, каб разам з гаспадарам выйсці супраць цмока. Разам два воіны забіваюць пачвару, але Бэавульф і сам памірае ад ранаў. Ягоная смерць прадвяшчае заняпад геатаў.
 
== Беавульф у сусветнае культуры ==
 
=== Пераклады ===
 
Радок 39 ⟶ 40:
=== У кінематографе ===
 
* [[2005]]: фільм «[[Беавульф і Грэндэль]]»  — вольная варыяцыя на тэму паэмы.
* [[2007]]: анімацыйны фільм «[[Беавульф, 2007|Беавульф]]»  — таксама вольная трактоўка.
 
{{зноскі}}