Ягелоны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 36 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q194355 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ягелоны''' ({{lang-pl|Jagiellonowie}}) — валадарская дынастыя [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] ([[1377]]—[[1381]], [[1382]]—[[1387]], [[1440]]—[[1572]]), [[Польшча|Польшчы]] ([[1386]]—[[1572]]), [[Венгрыя|Венгрыі]] ([[1440]]—[[1444]], [[1490]]—[[1526]]) і [[Чэхія|Чэхіі]] ([[1471]]—[[1526]]). Галіна роду [[Род Гедзімінавічаў|Гедзімінавічаў]].
 
Заснавальнік дынастыі — [[Ягайла]] (~1350-1434), сын вял. кн. [[Альгерд]]а і ўнук [[Гедзімін]]а, заняў літоўскі сталец у 1377. У 1381 Ягайла быў скінуты са стальца сваім дзядзькам [[Кейстут]]ам, але ў 1382 вярнуў сабе сталец. У лютым 1386 Ягайла, ахрысціўшыся ў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай [[Ядвіга Анжуйская|Ядвігай Анжуйскай]] (1370—1399; на стальцы з 1382), дачкой венгерскага і польскага караля [[Людовік I Анжуйскі|Людовіка Анжуйскага]] (ЛайашаЛаяша I), і заняў польскі сталец пад імем ''Уладзіслава II Ягайлы'' (правіў да 1434). У 1387 ён перадаў уладу ў ВКЛ свайму брату [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]], і да 1440 яе трымалі прадстаўнікі іншых галін роду [[Род Гедзімінавічаў|Гедзімінавічаў]].
 
Пасля смерці Уладзіслава II Ягайлы (1434) польскі сталец пераняў яго сын [[Уладзіслаў Варненчык|Уладзіслаў III]], у 1440 ён быў абраны і венгерскім каралём пад імем Уласла V (правіў да 1444). Уладзіслаў III быў старэйшым сынам Уладзіслава II Ягайлы ад чацвёртага шлюбу з [[Соф'я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]], ад папярэдніх шлюбаў у Ягайлы было дзве дачкі, першая — Елізавета-Баніфацыя памёрла амаль адразу пасля нараджэння, другая — Ядвіга Ягелонка памёрла яшчэ пры жыцці бацькі ў 1431 годзе.
Радок 8:
У 1440, пасля забойства вял. кн. літоўскага [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]], Ягелоны вярнулі сабе сталец ВКЛ — вял. кн. літоўскім быў абраны малодшы сын Уладзіслава II Ягайлы і брат Уладзіслаў III — [[Казімір Ягелончык]] (правіў да 1492). Са згубай Уладзіслава III у бітве з асманамі пры Варне (10.11.1444), ад чаго пазней Уладзіслава III быў празваны Варненчыкам, Ягелоны страцілі венгерскі сталец, аднак захавалі за сабою польскі — у 1447 польскі сталец заняў вял. кн. літоўскі Казімір Ягелончык (Казімір IV), які правіў да 1492.
 
У 1471 старэйшы сын Казіміра Ягелончыка — Уладзіслаў Ягелончык быў абраны каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава II (правіў да 1516), а ў 1490 — каралём Венгрыі пад імем Уласла VI (правіў да 1516). Ягелоны займалі венгерскі і чэшскі стальцы да 29.8.1526, калі адзіны сын і спадчыннік Уладзіслаў Ягелончык (Уласла VI) — Людовік (ЛайашЛаяш II; правіў у 1516—1526) загінуў у бітве з асманамі пры Махачэ. Правы на венгерскі і чэшскі стальцы перайшлі да [[Дынастыя Габсбургаў|Габсбургаў]] праз шлюб Людовікавай сястры Ганны з эрцгерцагам Фердынандам I Аўстрыйскім, іхныя нашчадкі правілі ў Венгрыі і Чэхіі да 1918.
 
Пасля смерці Казіміра Ягелончыка (1492) улада ў Польшчы перайшла да яго трэцяга сына — [[Ян-Ольбрэхт|Яна-Ольбрэхта]] (правіў у 1492—1501), а ўлада ў ВКЛ да яго чацвёртага сына — [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра Ягелончыка]] (правіў у 1492—1506), пасля смерці Яна-Ольбрэхта (1501), Аляксандр Ягелончык заняў і польскі сталец (правіў да 1506). Пасля смерці Аляксандра Ягелончыка польскі і літоўскі стальцы заняў пяты сын Казіміра Ягелончыка — [[Жыгімонт Стары]] (правіў у 1506—1548), яго сын — [[Жыгімонт Аўгуст]] яшчэ пры жыцці бацькі заняў літоўскі сталец (1529), а пасля смерці бацькі і польскі (правіў у 1548—1572). Пры ім паміж ВКЛ і Польшчай была заключаная [[Люблінская унія]] ([[1569]]), якая канчаткова звязала дзве краіны ў федэратыўную дзяржаву — [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]. З гэтага часу каралём польскім і вял. кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста дынастыя Ягелонаў па мячы спынілася.