Вулканічная бомба: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Вулканічная бомба '''Вулканічная бомба''' — камяк вулканічная лава|...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:39, 28 чэрвеня 2013

Вулканічная бомба — камяк лавы, выкінуты падчас вывяржэння ў вадкім або пластычным стане. Атрымоўвае у палёце тую ці іншую форму. Памеры вулканічнай бомбы ад 1 см да 7 м у даўжыню. Сярод многіх формаў вулканічных бомб галоўнымі з'яўляюцца: ляпёшкападобная - характэрная для вельмі вадкіх лаў, камякі якіх, падаючы на ​​зямлю, плюшчацца ў аладку; кручаная, веацянападобная, грушападобная, шаравая, стужкападобная і іншыя - для малавязкіх базальтавых лаў, якія цвярдзеюць і прымаюць названыя формы ў палёце; круглявыя або няправільна-шматгранныя камякі лавы, пакрытыя сеткай трэшчынак (вулканічныя бомбы тыпу хлебнай скарынкі) - для глейкіх кіслых і андэзітавых лаў.

Вулканічная бомба