Вінцэнт Рэут: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Род Рэутаў гербу «Газдава» вядомы ў Полацкім павеце з пачатку XVI ст. У 1827—1834 гадах В. Рэут служыў у Віцебскім губернскім упраўленні, затым у Дваранскім дэпутацкім сходзе. У 1830-х гадах меў добрае матэрыяльнае становішча, купіў маёнтак Мосар на 233 душы, у 1839—1842 гадах быў маршалкам шляхты Полацкага павета. Да 1860-х гадоў маёмасць страціў. Перад паўстаннем 1863—1863 гадоў жыў у маёнтку Сасноўскіх Усвіца паблізу Рукшаніцы, часта наведваў маёнтак Камёнкаў Асінаўку<ref name="РадДрэв">''Кісялёў Г. В.'' Радаводнае дрэва… С. 85-103.</ref>. Часам граў на аргане ў Рукшаніцкім касцёле, у т.л. патрыятычныя мелодыі<ref name="РадДрэв"/>. Ездзіў па паветах і губернях, распаўсюджваў патрыятычную літаратуру, уладамі ацэньваўся як нелаяльны<ref name="РадДрэв"/>.
 
Пасля паўстання 1863—1864 гадоў быў арыштаваны па справе Евы Камёнкі, абвінавачваўся ў нелаяльнасці і бунтарстве. Абвінавачванняў не прызнаў, паказваў, што ў час Паўстання быў у Полацку і цяжка хварэў, паліцыя не здолела даказаць яго удзел. Хочучы спачатку адсудзіць В. Рэута да высылкі, затым да штрафу, урэшце, з-за адсутнасці ў яго грошай, вызвалілі пад нагляд паліцыі, пад якім ён заставаўся да 1869 года.<ref name="РадДрэв"/>
 
З перапіскі В. Рэута з І. Легатовічам стала вядома пра сустрэчы у 1839 годзе беларускіх літаратараў у Санк-Пецярбургу, Я. Баршчэўскага, Р. Падбярэскага і іншых, з Тарасам Шаўчэнкам.
Радок 10:
== Творчасць ==
Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1840-х гадоў. Супрацоўнічаў з пецярбургскімі альманахамі «Rocznik Literacki» (рэдактар Р. Падбярэскі) і «Niezabudka» (рэдактар Я. Баршчэўскі), з віленскім альманахам «Rubon» (рэдактар К. Буйніцкі). Найбольш значны твор В. Рэута — вершаваная аповесць «Жонка», апублікавана ў 2-м томе «Rocznik Literacki» (1844).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Кісялёў Г. В.'' Радаводнае дрэва: К. Каліноўскі — эпоха — наступнікі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 301 с. — С. 85-103.
 
{{DEFAULTSORT:Рэут Вінцэнт}}