Вінцэнт Рэут: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Вінцэнт Рэут''', '''Вікенцій Уладзіслававіч Рэут''', таксама вядомы як '''Газдава-Рэут''' ({{lang-pl|Wincenty Reutt Gozdawa}}; каля 1812 — пасля 1883) — фалькларыст, паэт і пісьменнік, прадстаўнік рамантызму.
 
{{змест злева}}
 
== Біяграфія ==
Род Рэутаў гербу [[Герб «Газдава»|«Газдава»]] вядомы ў Полацкім павеце з пачатку XVI ст. У 1827—1834 гадах В. Рэут служыў у Віцебскім губернскім упраўленні, затым у Дваранскім дэпутацкім сходзе. У 1830-х гадах меў добрае матэрыяльнае становішча, купіў маёнтак Мосар на 233 душы, у 1839—1842 гадах быў маршалкам шляхты Полацкага павета. Да 1860-х гадоў маёмасць страціў. Перад паўстаннем 1863—1863 гадоў жыў у маёнтку Сасноўскіх Усвіца паблізу [[Вёска Рукшаніцы|Рукшаніц]], часта наведваў маёнтак Камёнкаў Асінаўку<ref name="РадДрэв">''Кісялёў Г. В.'' Радаводнае дрэва… С. 85-103.</ref>. Часам граў на аргане ў Рукшаніцкім касцёле, у т.л. патрыятычныя мелодыі<ref name="РадДрэв"/>. Ездзіў па паветах і губернях, распаўсюджваў патрыятычную літаратуру, уладамі ацэньваўся як нелаяльны<ref name="РадДрэв"/>.