Розніца паміж версіямі "Юліус Вагнер-Яўрэг"

10 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
др
шаблон, арфаграфія
др (шаблон, арфаграфія)
[[Файл:Julius Wagner-Jauregg.jpg|thumb|Юліус Вагнер-Яўрэг]]
'''Юліус Вагнер Рытэр фон Яўрэг''' (ням. {{lang-de|Julius Wagner Ritter von Jauregg}}), пасля скасавання дваранскіх тытулаў у Аўстрыі - Юліус Вагнер-Яўрэг (ням. {{lang-de|Julius Wagner-Jauregg}}) ({{ДН|7|3|1857}}, Вельс, [[Верхняя Аўстрыя]] - {{ДС|27|9|1940}}, [[Вена]], [[Аўстрыя]]) — аўстрыйскі псіхіятр, лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне|Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне]] (1927).
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Венскі ўніверсітэт]]; атрымаў у 1881 годзе ступень доктара медыцыны, працаваў у гэтым універсітэце на кафедры псіхіятрыі. У 1883-1889 гадах - асістэнт, затым дацэнт ў клініцы нервовых і псіхічных хвароб пры Венскім універсітэце, у 1889-1893 гадах - прафесар псіхіятрыі і неўрапаталогіі ўніверсітэта Грац, у 1893-1918 гадах - загадчык кафедры псіхіятрыі ў Венскім універсітэце.
 
Акрамя гэтага, быў дырэктарам псіхіятрычнай клінікі і на працягу некалькіх гадоў узначальваў прытулак для псіхічнахворых ўу Тропаў. Аўтар прац, прысвечаных лячэнню крэтынізму і зобу прэпаратамі шчытападобнай залозы і малымі дозамі ёду. У 1887 годзе паведаміў пра ўплыў захворванняў, якія суправаджаюцца павышэннем тэмпературы, на працяканне псіхозаў.
 
У 1890 годзе прапанаваў ужываць «ліхаманкавую» тэрапію для лячэння прагрэсіўнага паралічу, у 1917 годзе ўпершыню прышчапіў малярыю хворым, якія пакутваліпакутавалі на гэтае захворванне. Абгрунтаваў прынцыпы «раздражняльнай» тэрапіі, распрацаваў методыку малярыйнай тэрапіі. Апошняя ўжывалася ім таксама пры лячэнні [[сіфіліс]]у, неўрасіфілісу, склерозу, шызафрэніі. Аўтар прац па інфекцыйным псіхозе, праблемах спадчыннасці і судовай псіхіятрыі.
 
{{DEFAULTSORT:Вагнер-Яўрэг}}