Васконы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
 
==Гісторыя==
У 1 тысячагоддзі да н. э. васконы займалі значную тэрыторыю ад паўночных узгор'яў [[Пірэнеі|Пірэнеяў]] да даліны [[Рака Эбра|ракі Эбра]] на поўдні. Яны займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], вырошчвалі [[збожжавыя культуры]], займаліся [[жывёлагадоўля]]й, здабывалі [[жалеза]], выплаўлялі [[бронза|бронзу]]. Калі на [[Пірэнейскі паўвостраў]] прыйшлі [[Старажытны Рым|рымляне]], то васконы заключылі з імі саюзнае пагадненне. [[Гней Пампей Вялікі|Пампей]] заснаваў на іх землях [[горад]], будучую [[Горад Памплона|Памплону]], што спрыяла працэсу раманізацыі мясцовых жыхароў. Але распаўсюджанне [[лацінская мова|лацінскай мовы]] і [[культура|культуры]] мала паўплывала на горцаў.
 
У [[407]] г. васконы як саюзнікі рымлян удзельнічалі ў вайне супраць [[вандалы|вандалаў]]. У [[416]] г. рымляне перадалі Пірэнейскі паўвостраў пад кантроль [[вестготы|вестготаў]], дзе тыя заснавалі сваё каралеўства. Войны паміж вестготамі і васконамі мелі працяглы характар. Пра амаль кожнага з вестгоцкіх каралёў у гістарычных дакументах пісалася, быццам бы ён заваяваў васконаў. На поўначы васконы рабілі напады ў [[Аквітанія|Аквітаніі]]. У [[602]] г. на паўднёвым захадзе сучаснай [[Францыя|Францыі]] ўзнікла герцагства Васконія, будучая [[Гасконь]], якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад [[Дынастыя Меравінгаў|Меравінгаў]]. У [[9 стагоддзе|IX]] ст. яно фактычна ператварылася ў незалежную [[дзяржава|дзяржаву]], якая супрацьстаяла пірэнейскім [[мусульмане|мусульманам]] з поўдня і [[франкі|франкам]] з поўначы. У [[1058]] г. Васконія была далучана да Аквітаніі.
 
==Спасылкі==