Дрысвяты (аграгарадок): Розніца паміж версіямі

др
→‎Гісторыя: стылявыя змены
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (→‎Гісторыя: стылявыя змены)
Паводле археалагічных даследаванняў, паселішча ўзнікла на цяперашнем востраве Замак (пл. 0,26 км²), дзе захаваліся гарадзішча, селішча і культурны пласт сярэднявечнага горада. Першапачаткова гарадзішча днепра-дзвінскай культуры. У 11—13 ст. Дрысвяты верагодна з'яўляліся ўмацаваным пунктам на паўночна-заходняй мяжы Полацкай зямлі, невялікім горадам пры крэпасці. Матэрыялы раскопак сведчаць аб даволі высокім узроўні рамеснай вытворчасці, гандлёвых сувязях, знойдзена праселка з кірылічным надпісам.
 
Назва вёскі паходзіць ад назвы возера. Чаргаванне гукаў «д» і «р» некаторыя даследчыкі звязваюць з фіна-угорскай асновай і перакладаюць як «возера»Верагодна, «вада». Магчыма,што назва ўтварылася шляхам трансфармацыі літоўскіх слоў ''driektis'' — выцягнутае, расцягнутае, ці ''drutas'' — вялікі, шырокі. [[Казімірас Буга|К. Буга]] не выключаў, што тапонім паходзіць ад славянскага ''дрыва'' — крывавы. Некаторыя даследчыкі чаргаванне гукаў «д» і «р» звязваюць з фіна-угорскімі асновамі і перакладаюць як «возера», «вада». У 19 ст., у час русіфікацыі краю, узнікла версія, што назва возера і адпаведна вёскі паходзіць ад слоў ''тры святыя'', нават было створана паданне, што вял. княгіня Алена Іванаўна пабудавала на востраве храм у імя трох свяціцеляў: св. Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста, некаторыхнекаторыя тагачасныя выданні пачалі пісаць назву ў форме '''Трысвяты'''. У крыніцах паселішча згадваецца пад назвамі '''Дрысвет''', '''Дрысват''', '''Дрысвата''', '''Ісдрысвата''', '''Дрысвяты'''.
 
Упершыню згадвацца ў пач. 15 ст. (1402, 1413) у ВКЛ. На гарадзішчы тады існаваў [[Дрысвяцкі замак]], побач размяшчалася паселішча. Паводле некаторых меркаванняў, што ўу Дрысвятах, дзе існаваў [[вялікакняскі двор]], спыняўся фландрскі падарожнік і дыпламат [[Жыльбер дэ Лануа]]. У 1517 годзе праз Дрысвяты з пасольствам у Маскву праязджаў дыпламат і падарожнік [[С. Герберштэйн]]. 3 16 ст. Дрысвяты згадваюцца як «''место''», т.б. горад. У фундацыйным акце [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] ад 6.2.1514 загадвалася: «''воеводе… Виленскому пану Миколаю Радивилу державцы Дрысвяцкому, абы збудовал церков Матки Божое набожества светого рымского костёла в месте… Дрысвяцком''». 3З Дрысвяцкага касцёла паходзіць вядомы абраз «Пакланенне вешчуноў» (пач. 16 ст.). У 15—16 ст. Дрысвяці замак меў даволі важнае ваеннае значэнне і часта цярпеў ад ваенных дзянняўдзеянняў. Дрысвяты і наваколле мелі статус асобнай тэрытарыяльнай адзінкі — замкавай воласці, якая непасрэдна падпарадкоўвалася ваяводзе віленскаму. На поўнач і ўсход ад мястэчка размяшчаліся гаспадаркі баяраўбаяр, якія атрымлаліатрымалі зямельныя надзелы яшчэ ў часы [[Вітаўт]]а за абавязак несці ваенную службу. Многія з баярскіх гаспадарак далі пачатак сучасным вёскам у наваколлі Дрысвятаў ([[Станкавічы]], [[Пашавічы]], [[Бейнары]], [[Анісімавічы]] і інш.). Пасля [[адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1565—1566 гадоў|адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў]] Дрысвяты ўвайшлі ў склад [[Браслаўскі павет|Браслаўскага павета]].
 
[[Image:Drysviaty plan 17-18 cc.jpg|thumb|Шведскі план астраўной часткі Дрысвят (сяр. 17 ст.)]]