Іпацій Пацей: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 1:
{{Іерарх
| імя = Іпацій Пацей
| імя пры нараджэнні =
| выява = Hipacy Pociej.png
| апісанне выявы =
| герб = POL COA Waga.svg
| подпіс герба = [[Герб «Вага»]]
| тытул = [[Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты|Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі]]
| царква = [[Грэкакаталіцкая царква]]
| абшчына = [[Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)|Кіеўская мітраполія]]
| абранне =
| інтранізацыя =
| хіратанія = [[1593]]
| перыядпачатак = [[26 верасня]] [[1599]]
| перыядканец = [[8 ліпеня]] [[1613]]
| папярэднік = [[Міхаіл Рагоза]]
| пераемнік = [[Іосіф Вельямін Руцкі]]
| тытул_2 = [[Епіскапы уладзімірскія і берасцейскія|Епіскап уладзімірскі і берасцейскі]]
| перыядпачатак_2 = [[1593]]
| перыядканец_2 = [[8 ліпеня]] [[1613]]
| папярэднік_2 = [[Мялецій Храптовіч]]
| пераемнік_2 = [[Яўхім Марахоўскі]]
| абранне_2 = [[20 сакавіка]] [[1593]]
| тытул_3 = [[Кашталян берасцейскі]]
| перыядпачатак_3 = [[1588 ]]
| перыядканец_3 = [[1592]]
| папярэднік_3 = [[Крыштаф Зяновіч]]
| пераемнік_3 = [[Рыгор Война]]
| дата нараджэння = 12.08.1541
| месца нараджэння = [[Ражанка]], [[Берасцейскае ваяводства]]
| дата смерці = 8.07.1613
| месца смерці = [[Уладзімір-Валынскі]]
| прыняцце манаства =
| сан =
| бацька = Леў Пацей
| маці = Ганна Лашчанка
| род = [[род Пацеяў|Пацеі]]
| жонка = Ганна з [[Галаўні-Астрожацкія|Галаўнёў-Астрожацкіх]]
| дзеці =[[Ян Пацей|Ян]], [[Пётр Пацей|Пётр]], [[Крыштаф Пацей|Крыштаф]], [[Аляксандра Падгарадэнская|Аляксандра]], [[Кацярына Ляшчынская|Кацярына]]
| аўтограф =Potii.tif
| Commons = Ipaci Paciej
}}
'''Іпацій ПАЦЕЙ''', свецкае імя '''Адам Львовіч ПАЦЕЙ''' ({{ДН|12|4|1541}}, сядзіба Ражанка Камянецкага пав. Падляшскага ваяв. — {{ДС|18|7|1613}}) — царкоўны і дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], пісьменнік-палеміст.
Радок 5 ⟶ 49:
Паходзіў з [[род Пацеяў|роду Пацеяў]]. Нарадзіўся на Берасцейшчыне ў шляхецкай сям'і. Бацька — Леў Пацей — служыў найвышэйшым пісарам [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I Старога]], таксама займаў пасаду падскарбія (міністра фінансаў) Вялікага Княства Літоўскага. Маці — Ганна Лашчанка — па сведчанні сучаснікаў была адукаванейшай жанчынй. Пачатковую адукацыю атрымаў у Нясвіжскай пратэстанцкай школе. Затым, ужо пасля смерці бацькі, накіраваўся ў [[Ягелонскі ўніверсітэт]] ([[Кракаў]]), дзе паступіў на факультэт свабодных мастацтваў.
Па вяртанні на радзіму служыў да 1572 пры двары [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]]. 3 1566 брэсцкі пісар земскі, у 1569 дэпутат сейма, у 1588 [[брэсцкі кашталян]] і сенатар Рэчы Паспалітай. У 33-гадовым веку пакінуў кальвінскае веравызнанне і вярнуўся ў праваслаўе. Вядома таксама, што ў 1580 ён займаў пасаду берасцейскага суддзі, а ў 1589 атрымаў прывілей на Берасцейскае кашталянства, а разам з ім і месца ў Сенаце — верхняй палаце Вальнага Сойму. Каля 1590 выступіў ініцыятарам стварэння Берасцейскага брацтва, пры якім адчыняецца школка і шпіталь.
Пасля смерці жонкі (1592) прыняў манаства пад імем Іпацій (красавік 1593). 3 мая 1593 епіскап уладзімірскі (г. [[Уладзімір-Валынскі]]). У 1593 ўключаецца ў распрацоўку прынцыпаў яднання Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла. Пасля папярэдніх узгадненняў і ўдакладненняў, аб чым вядома з нерапіскі тых часоў, I. Пацей дамогся, каб праваслаўны сабор 1594, які праходзіў у Брэсце, большасцю галасоў прыняў Саборную грамату (2 снежня 1594), у якой былі вызначаны асноўныя мэты аб'яднання. І. Пацей, маючы на мэце прыцягнуць да справы [[царкоўная унія|царкоўнай уніі]] як мага больш прыхільнікаў, піша і выдае твор «Унія, або Выклад галоўных артыкулаў лучнасці грэкаў з Касцёлам Рымскім» (Вільня, 1595). Восенню 1595 разам з К. Тэрлецкім і вялікай дэлегацыяй у складзе свецкіх і духоўных асоб, едзе да Папы Рымскага. 23 снежня 1595 у святочнай атмасферы дэлегацыю прымае Клімент VIII. I. Пацей і К. Тэрлецкі, выконваючы даручэнне сабора, прысягнулі Папу Рымскаму, за сябе і за іншых, на вечнае злучэнне Царквы і Касцёла пад уладай рымскага прастола. Улетку 1596 I. Пацей завяршыў падрыхтоўку да міжцаркоўнага пагаднення. На Берасцейскім саборы, што праходзіў 6 — 8 кастрычніка 1596, адбылося падпісанне пагаднення — [[Брэсцкая унія]]. 3 1599 уніяцкі Мітрапаліт Кіеўскі і Усяе Русі.
Радок 37 ⟶ 81:
* Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 2010. — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_articles/lauryk/Лаўрык_Ю._Іпаці_Пацей.html Лаўрык Юрась. Іпаці Пацей // Спадчына №2-1992. С. 58-65. ] // на [[pawet.net]]
* С. А. Падокшын. Іпацій Пацей: царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох. — Мн.: Беларуская навука, 2001. {{nowrap|— 118 с.}} ISBN 985-08-0393-2.
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|2}}
* {{Крыніцы/ЭГБ|5}}
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Ipaci Paciej}}
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
Радок 48 ⟶ 98:
[[Катэгорыя:Пісары земскія берасцейскія]]
[[Катэгорыя:Старабеларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ва Уладзіміры-Валынскім]]
|