Трыснёг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
арфаграфія, вікіфікацыя
Радок 31:
'''Трыснёг''' (''Phragmites'') — [[род|род]] кветкавых раслін сямейства метлюжковых (злакавых).
 
Адрозніваецца 5 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыцы]]. На Беларусі [[трыснёг звычайны]], або паўднёвы трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках балот, па берагах вадаёмаў, у вадзе.
 
[[Шматгадовыя расліны|Шматгадовыя]] травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёю 0,5—5 (6) м. [[сцябло|Сцёблы]] прамастойныя, полыя, густа аблісцелыя, са шматлікімі міжвузеллямі. [[Лісце]] чаргаванае, лінейна-ланцзтнаеланцэтнае, шырынёй да 5 см, цвёрдае, завостранае. [[Суквецце]] — густая пірамідальная мяцёлка даўжынёй да 50 см. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.
 
Тэхнічныя, кармавыя расліны. Ачышчае сцёкавыя воды. Ідзе на корм і подсціл жывёле. Багатыя крухмалам[[крухмал]]ам карэнішчы спажьшаюцца ў ежу. Выкарыстоўваецца як сыравіна для цэлюлозна-папяровай прамысловасці (заменнік [[драўніна|драўніны]]), як будаўнічы матэрыял, [[паліва]].
 
Часам трыснёг няправільна называюць чаротам.