Такіпона: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KLBot2 (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q36846 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Такіпо́на''' (toki pona) - мова, створаная канадкай [[Соня Элен Кіса|Соняй Элен Кіса]] і прэтэндуючая на званне самай простай са [[штучная мова|штучных моў]]. Першая інфармацыя аб мове з'явілася ў [[World Wide Web|Сусветнай сетке]] ў 2001 годзе. Назва ''Toki Pona'' перакладаецца як "мова дабрыні" (магчымыя пераклады: "добрая мова", "простая мова" ці "добрая размова"). Кіса падчас працы над стварэннем мовы натхнялася вучэннямі аб [[Даасізм|даа]] і [[дзэн]] і працамі філосафаў-прымітывістаў. Ёсць таксама паралелі з працамі [[Анна Вяжбіцкая|Анны Вяжбіцкай]].
Міраўспрыяцце такіпоны знайшло сваё адлюстраванне ў яе структуры і змесце. У слоўніку мовы каля 120 каранёў - паводле думкі аўтара, самых неабходных. Мінімалізм лексікі даведзены да таго, што ў мове адсутнічаюць назвы жывёл і раслін. Але ў неафіцыйным слоўніке такіпоны ёсць вызначэнні для краін, нацый, моў, а таксама імёны людзей (ma Nijon - [[Японія]] toki Epelanto- [[Эсперанта]] jan Tana - Таня). Спрошчаная лексіка такіпоны спалучаецца з простымі граматыкай, фаналогіяй і сінтаксісам.
Такіпону выкарыстоўваюць у асноўным ў Сеціве, а за яе межамі - у Канадзе, ЗША, Еўропе, Японіі і Расіі. Такіпона не класіфікуецца як мова міжнацыянальных зносін. Вядомая галоўным чынам сярод карыстальнікаў сеціва, яна служыць прыкладам інтарнэт-культуры. Колькасць гаворачых на такіпоне прыблізна ацэньваецца ў некалькі сотняў чалавек.
== Фанэтыка ==
Мова такіпона ўтрымлівае 14 фанэм: 5 галосных (a e i o u) і 9 зычных (j k l m n p s t w). Зычныя фанэмы не падзяляюцца паводле звонкасці/глухасці, мяккасці/цвёрдасці.
Галосныя вымаўляюцц наступным чынам:
* a - як а
* e- як э
* i - як і
* o - як о
* u - як у
Зычныя:
* k - як к
* l - як л, але можа быць змякчоным
* m - як м
* p - як п
* s - як с
* t - як т
* w - вымаўляць трэбв акругляючы губы і вымаўляючы в, але губы не змыкаючы
* j - як й
У такіпоне з'яўляецца дапушчальным азванчэнне зычных падчас вымаўлення, гэта значыць вымаўленне p як b, s як z, t як d, k як g. Націск заўседы ставіцца на першы склад, нават у запазычаных імёнах і назвах краін і гарадоў.
[[Image:TokiPonaElopa.jpg|thumb|300px|right|Мапа Еўропы з падпісанымі назвамі краін на такіпоне]]
Афіцыйна словы запісваюцца пры дапамозе лацінскага алфавіта, як апісана ў раздзеле "фанэтыка". Словы вымаўляюцца так, як напісаны. Не з'яўляецца дапушчальнай [[Рэдукцыя, лінгвістыка|рэдукцыя]] галосных ''о'' і ''е'' у безнацісковым стане. Зараз разглядаюцца варыянты запіса слоў мовы пры дапамозе складавых алфавітаў, узятых з розных моў ці вынайдзеных спецыяльна для такіпоны, ці нават іерогліфаў.
Словы ў такіпоне канструюцца са складоў. Калі склад не знаходзіцца ў пачатку слова, то ён можа не ўтрымліваць першую зычную, у астатніх выпадках склад - гэта зычная+галосная+апцыянальная n. n не ставіцца, калі за ёй ідуць n ці m. З усіх варыянтаў складаў ў такіпоне забаронены склады: ji, wo, wu (як цяжкавымаўляемыя).
Словы ў такіпоне не змяняюцца пры дапамозе канчаткаў, прыставак і суфіксаў. Многія словы могуць выкарыстоўвацца і як назоўнік, і як дзеяслоў, і як прыметнік, і як прыслоўе. Пры гэтым словы ў адрозненні ад беларускамоўных не змяняюцца падчас напісання.
== Шматзначнасць ==
Амаль усе словы ў такіпоне маюць шмат сэнсаў. Напрыклад ''pona'' - прасты, добры, дабро, прасты, рамантаваць(!). З-за гэтага, напрыклад, сказ jan li pona магчыма перакласці некальімі спосабамі: чалавек - добры, ці чалавек рамантуе. Пагэтаму, пераклад робіцца сыходзячы з кантэкста ці ўдакладняецца. Напрыклад, калі ў прыведзеным прыкладзе неабходна падкрэсліць, што чалавек рамантуе, то магчыма назваць рэч, якую ён тамантуе:jan li pona e tomo (''чалавек рамантуе будынак'').Калі не ўказаны аб'ект рамонту, то амаль заўсёды магчыма лічыць, што "pona" мае сэнс "добры, прасты".
== Слоўнік ==
[[Image:BodyTokiPona.jpg|thumb|right|Назвы частак цела]]
Зараз выкарыстоўваецца каля 125 каранёў<ref>Згодна са сцвяржэннямі носьбітаў такіпоны, існуе так званы "класічны спіс", сфарміраваны з прыкладна да 2007 года і які складаецца з 118 каранёў. У сувязі са значнай, але не завершанай працай па рэфармаванню спіса словаў і іх значэнняў на настаячы момант супольнасцю выкарыстоўваецца 123-126 слоў. Падрабязнее гл. [http://tokipona.net/tp/ClassikWorldList.aspx тут] і [http://forums.tokipona.org/vievropik.php?f=5&t=1216 тут]</ref> паводле прынцыпа дабрахвотнага спрашчэння і ігнараваннем складанасцей.
З-за невялікай колькасці каранёў, словы з другіх моў часта перакладаюцца на такіпона з выкарыстаннем некалькіх каранёў, напрыклад "вучыць", "навучаць" юудзе pana e sona, літаральна "даваць веды"<ref>[http://offline.computerra.ru/2004/550/3462/ Хуткасць думкі]</ref>. Хаця аб такіпоне часта гавораць як аб аб "мове з 120 слоў", скептыкі лічаць, што гэта не зусім так: у ёй выкарыстоўваецца шмат словазлучэнняў і стандартных зваротаў, якія неабходна завучваць, як асобныя лексічныя адзінкі.
З кропкі гледжання такіпаністаў уяўленні аб "завучванні словазлучэнняў і зваротаў" з'яўляюцца нявернымі. Такіпаніст сам камбінуе паняцці з існуючых слоў, якія знаходзяцца ў сеціве "словазлучэнні і стандартныя звароты" - гэта ўсяго рэкамендацыі. Увогуле, нельга гаварыць аб нечым стандартным ў такіпоне (акрамя, зразумела, граматыкі і базавага слоўніка): усё залежыць ад самаго такіпаніста. Напрыклад, слова "стол", у залежнасці ад кантэкста, можа перакладацца як "supa sitelen" ("мэбля для пісьма"), "supa moku" ("мэбля для ежы") ці нават "supa kiwen ike ("мэбля цвёрдая і благая"), калі, напрыклад, гаворачы ўдарыўся аб яго.
== Спасылкі ==
* [[wikiasite:tokipona.jpg|Wikia li toki pona]] - развіваючаяся ў Wikia выданне свабоднай энцыклапедыі на мове такіпона.
* [http://tokipona.org/ Афіцыйная старонка мовы]
* [http://kisa.ca/ Sonja Elen Kisa], асабісты сайт
* [irc://irc.freenode.net/tokipona irc.freenode.ned#tokipona] - IRC-канал
=== Слоўнікі і падручнікі ===
* [http://en tokipona.org/wiki/Category:Toki_Pona_words Афіцыйны такіпона-англійскі слоўнік] (не дапрацаваны да настаячага моманту, [http://en.tokipona.org/wiki/Category_talk:Toki_Pona_words старая версія])
* [http://ixite.ru/toki_pona/ Такіпона-рускі слоўнік, тэматычныя слоўнікі, прыказкі]
* [http://www.e-novosti.info/forumo/vievtopic.php?t=2360 Руска-такіпонскі слоўнік (дадатковыя 564 словы на аснове 118 слоў афіцыйнага слоўніка)]
{{reflist}}
{{Штучныя мовы}}
[[Катэгорыя:Штучныя мовы]]