Любуцкі дагавор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
− 2 categories; + 4 categories; ± 2 categories using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Любуцкі дагаво́р 1372 го́да''' заключаны ў сярэдзіне ліпеня [[1372]] года ля горада {{нп3|Горад Любуцк|Любуцк|ru|Любутск}} на рацэ [[Рака Ака|Ака]] (побач з сучасным горадам [[Алексін]] [[Тульская вобласць|Тульскай вобласці]]), паміж [[вялікі князь літоўскі|вялікімі князем літоўскім]] [[Альгерд]]ам і [[Кейстут]]ам, з аднаго боку, і [[вялікі князь маскоўскі|вялікім князем маскоўскім]] [[Дзмітрый Данскі|Дзмітрыем Іванавічам (Данскім)]] і {{нп3|Серпухаўска-Бароўскае княства|серпухаўска-бароўскім князем|ru|Серпуховско-Боровское княжество}} {{нп3|Уладзімір Андрэевіч Храбры|Уладзімірам Андрэевічам Храбрым|ru|Владимир Андреевич Храбрый}} (мужам дачкі Альгерда [[Алёна Альгердаўна|Алёны]]), з другога. З літоўскага боку ўдзельнічаў таксама [[вялікі князь цвярскі]] {{нп3|Міхаіл Аляксандравіч, князь цвярскі|Міхаіл Аляксандравіч|ru|Михаил Александрович (князь тверской)}} (паводле цвярскога летапісу, «князь великы Михаило Александрович поиде в том же миру»).
 
Любуцкі дагавор завяршыў [[Літоўска-маскоўская вайна 1368-1372|маскоўскую кампанію 1372 года]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і саюзнай яму [[Вялікае Княства Цвярское|Цвяры]], якая мела на мэце абараніць уладанні Цвярскога вялікага княства ад захопу [[Маскоўскае княства|Масквой]] і прадухіліць ператварэнне Цвяры ў васала Масквы; кампанія пачалася нечаканым з'яўленнем літоўскага войска пад [[Пераяслаў Залескі|Пераслаўлем]] [[7 красавіка]] (аблога была няўдалай) і працягвалася паходамі літоўска-цвярскога войска на спрэчныя паміж Цверру і Масквой гарады [[Кашын]] і [[Таржок]]. [[12 ліпеня]] літоўскае і цвярское войскі злучыліся ля Любуцка на стыку маскоўскіх, разанскіх і літоўскіх уладанняў для трэцяга (пасля паходаў [[1368]] і [[1370]] гадоў) [[паходы Альгерда на Маскву|сумеснага паходу на Маскву]]. Туды ж падышлі асноўныя сілы маскоўскага войска, але пасля няўдалай для літоўска-цвярскога войска сутычкі перадавых атрадаў і некалькіх дзён «стаяння» на процілеглых баках глыбокага яра быў заключаны Любуцкі дагавор.
 
Тэкст дагавора не захаваўся, але згодна з [[Супрасльскі летапіс|Супрасльскім летапісам]] па сваім характары гэта быў «вечны мір», які пацвердзіў пратэктарат ВКЛ над Цверру і даваенныя межы. Любуцкі дагавор падвёў рысу пад серыяй войнаў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай [[1368]]—[[1372]] гадоў; пасля чаго ваенных дзеянняў паміж імі не вялося да [[1406]] года, хаця ў дачыненні да Цвяры Любуцкі дагавор быў парушаны Масквой ужо ў [[1375]] годзе.